Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі пачалося ў 9 гадзін 30 мінут каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аграгарадка.
На мітынг прыйшлі школьнікі, моладзь, жыхары аграгарадка. Усім удзельнікам і гасцям мітынгу вучнямі і педагогамі школы былі прышпілены чырвона-зялёныя стужкі з яблыневымі кветкамі.
На мітынгу з прывітальным словам выступіў старшыня сельвыканкама Лапука Сяргей Іванавіч.
Айцец Сергій, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы, адзначыў, што Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага чалавека.
Вучні школы прачыталі імёны тых, хто не вярнуўся з поля бою. Члены драматычнага гуртка выступілі перад сабраўшыміся з літаратурнай кампазіцыяй. Да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі. Пасля мітынгу члены атрада «Міласэрнасць» павіншавалі ветэранаў вайны Гуга Л. В. і Бабрук Н. А. са святам, наведаўшы іх на даму.