Запрашаем у сямейную гасцёўню

12 мая ў нашай школе адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання педагогаў-арганізатараў Пружанскага раёна. Яго ўдзельнікам была прадстаўлена сямейная гасцёўня, на якую былі запрошаны сем’і Бульц, Вярэніч, Бойдзіч, Бяляевых. І ўдзельнікі гасцёўні, і госці атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Сустрэча была карыснай для ўсіх.

Продолжить чтениеЗапрашаем у сямейную гасцёўню

Віншуем з юбілеем!

11 мая адзначыла свой 55-гадовы юбілей работнік школы Валасовіч Т. А.

Школьны калектыў сардэчна павіншаваў яе з гэтым святам. Ад калектыва юбіляру ўручылі каштоўны падарунак, а дырэктар школы Ярмашэвіч А. М. падзякавала Таццяне Аляксандраўне за добрасумленную і шматгадовую працу і ўручыла Ганаровую грамату Пружанскага аддзела  адукацыі, спорту і турызму .

Продолжить чтениеВіншуем з юбілеем!

Свята Перамогі

Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі пачалося ў 10 гадзін каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аграгарадка.

На мітынг прыйшлі  школьнікі, моладзь, жыхары аграгарадка. Усім удзельнікам і гасцям мітынгу вучнямі і педагогамі школы былі прышпілены чырвона-зялёныя стужкі з яблыневымі кветкамі.

На мітынгу з прывітальным словам выступіў старшыня сельвыканкама Лапука Сяргей Іванавіч.

Айцец Міхаіл, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы, адзначыў, што Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага чалавека.

Вучні  школы прачыталі імёны тых, хто не вярнуўся з поля бою. Члены драматычнага гуртка выступілі перад сабраўшыміся з літаратурнай кампазіцыяй.  Да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі. Пасля мітынгу члены атрада «Міласэрнасць» павіншавалі ветэранаў вайны Гуга Л. В. і Бабрук Н. А. са святам, наведаўшы іх на даму.

Продолжить чтениеСвята Перамогі

Сустрэча з мінулым

9 мая вучні школы сустрэліся з дачкой ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пышко А. Г.  Ала Генадзьеўна расказала пра свайго бацьку Шышко Генадзія Іосіфавіча, які ў час ваеннага ліхалецця абараняў нашу Радзіму ад ворага.

Продолжить чтениеСустрэча з мінулым

Дзённікі навучэнцаў

Міністэрства адукацыі паведамляе аб тым, што ў 2016/2017 навучальным годзе да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстаноў сярэдняй адукацыі будуць дапускацца дзённікі навучэнцаў, якія выдадзены любымі паліграфічнымі прадпрыемствамі ў 2016 годзе, і ўзгодненыя з Міністэрствам адукацыі.

Узоры дзённікаў, зацверджаных і рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі да 2016/2017 навучальнага года:

Продолжить чтениеДзённікі навучэнцаў

6 і 7 мая вучні школы прынялі ўдзел у  раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.  Вучань 9 класа Вашчук Кірыл узнагароджаны Дыпломамі 1 і 2 ступені.

Віншуем!

Продолжить чтение

Тыдзень дабрыні

З 27 красавіка па 4 мая ў школе прайшоў тыдзень Дабрыні. Вучні дапамагалі адзінокім састарэлым і ўдзельнікам ВАв наводзіць парадак на прысядзібных участках, віншавалі іх з надыходзячым святам Вялікадня.

Продолжить чтениеТыдзень дабрыні

Riо – 2016

Завяршыўся першы этап конкурсу дзіцячых творчых работ на алімпійскую тэматыку ў рамках Праграмы развіцця алімпійскай адукацыі, у якім прынялі ўдзел вучні 1 — 8 класаў. Лепшымі работамі стала паштоўка «Riо – Беларусь», якую выканала вучаніца 3-га класа Міранюк Настасся, і тэкстыльнае пано ў лоскутнай тэхніцы «Riо – 2016» вучаніцы 7-га класа Германовіч Аліны. Гэтыя работы прымуць удзел у другім этапе конкурсу.

Продолжить чтениеRiо – 2016

Чарнобыль. 30 гадоў

У рамках рэспубліканскай дэкады «Чарнобыль. 30 гадоў» для вучняў у школе ў перыяд з 18 па 27 красавіка праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на азнаямленне вучняў з тэхнагеннымі катастрофамі свету і іх наступствамі. Асаблівая ўвага была накіравана на падзеі 26 красавіка 1986 года. Менавіта ў гэты дзень, 30 гадоў таму, на Чарнобыльскай атамнай станцыі адбылася аварыя.

Продолжить чтениеЧарнобыль. 30 гадоў