Віншавальны серпанцін

4 лютага адзначае сваё 30-годдзе настаўніца біялогіі і геаграфіі Граб Вольга Мікалаеўна.

Літаральна ўся школа сабралася, каб павіншаваць былую вучаніцу, калегу і настаўніцу з гэтай прыемнай падзеяй.

Са словамі віншавання да юбіляра звярнуліся дырэктар школы А. М. Ярмашэвіч, старшыня прафарганізацыі Тарасава М. Б., вучні 5 класа, класным кіраўніком якога з’яўляецца Вольга Мікалаеўна. Калегі і вучні парадавалі музычным сюрпрызам.

З Днём нараджэння, Вольга Мікалаеўна!

Здароўя Вам, шчасця, плёну ў працы.

Продолжить чтениеВіншавальны серпанцін

Дзень юных інтэлектуалаў

У суботу, 28 студзеня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурсна-гульнёвай праграме “Майстар школьных навук”. Вучні 5 — 7 класаў праявілі сябе ў гульні “Што? Дзе? Калі?”, а старшакласнікі паўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Пазнай Беларусь”.

Продолжить чтениеДзень юных інтэлектуалаў

Уладар песень

26 студзеня настаўнікі-філолагі Вашчук А. В. і Арабей А. Я. запрасілі вучняў 8 — 11 класаў у гасцёўню «Уладар песень», прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння беларускага фалькларыста, грамадскага і музычнага дзеяча, земляка Р. Р. Шырмы. На мерапрыемства таксама былі запрошаны Шырма С. В., Ханіла В. С., дырэктар школы Ярмашэвіч А. М., якія падзяліліся сваімі ўражаннямі і ўспамінамі сваіх родных аб Р. Р. Шырме — Чалавеку з вялікай літары. Удзельнікі вакальнай групы Шаняўскога сельскага клуба Кабрынец Т. Ф., Бяляева І. Р., Вашчук А. В., Арабей А. Я. выканалі абрадавыя песні пад акампанемент музычнага кіраўніка Сухоцкага П. У.

Продолжить чтениеУладар песень

І сэрца, і песні — народу

У суботу, 21 студзеня, бібліятэкар Шаняўскога сельскага клуба Чэчка Н. У. і настаўніца школы Вашчук А. В. запрасілі вучняў 4 — 7 класаў на літаратурна-музычную вечарыну «І сэрца, і песні — народу», прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння беларускага харавога дырыжора, фалькларыста, грамадскага і музычнага дзеяча, публіцыста, літаратуразнаўцы Р. Р. Шырмы. Аповед аб творчым шляху вядомага земляка дапаўняўся вершамі беларускіх паэтаў і народнымі песнямі.

Продолжить чтениеІ сэрца, і песні — народу

Прававая субота

21 студзеня вучні пачатковых класаў наведалі гадзіну асветы “Аб правах у вершах”, прынялі ўдзел у конкурсе снежных скульптур “Самы класны снегавік”. Для вучняў 5 – 7 класаў прайшоў прававы эрудыт  “Правы і абавязкі разам  крочаць”. Старшакласнікі паўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Правапарушэнне і пакаранне”.

Продолжить чтениеПрававая субота

Адпачываем з карысцю

Кожную суботу ў школе працуюць гурткі і спартыўныя секцыі. А яшчэ вучні і настаўнікі рыхтуюцца да розных мерапрыемстваў. Адным з іх з’яўляецца святкаванне юбілейнай даты з дня нараджэння земляка, фалькларыста, мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР Р. Р. Шырмы, якое рыхтуюць работнікі сельскага клуба сумесна з настаўнікамі школы.

Продолжить чтениеАдпачываем з карысцю

Народжаная дарыць святло. Творчасць Алены Лось

19 студзеня настаўнік пачатковых класаў Тарасава М. Б. запрасіла вучняў пачатковых класаў на пасяджэнне дапытлівых “Народжаная дарыць святло. Творчасць Алены Лось”. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з біяграфіяй таленавітай мастачкі, яе творамі, якія захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі-сядзібе «Пружанскі палацык», Літаратурных музеях Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Мінску, у Галереі Алены Георгіеўны Лось у Мінскай дзіцячай бібліятэцы №2.

Продолжить чтениеНароджаная дарыць святло. Творчасць Алены Лось

Грамадзянскі шлюб: за і супраць

19 студзеня вучні старэйшых класаў наведалі ток-шоу “Грамадзянскі шлюб: за і супраць”, куды былі запрошаны старшыня Шаняўского сельскага савета Лапука С. І., загадчык ФАПа в. Чахец  Жук С. В., настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы айцец Сергій, настаўнікі школы. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з паняццямі «шлюб», «сям’я», даведаліся як праходзіць абрад вянчання, якія псіхалагічныя наступствы чакаюць жанчыну і мужчыну ў выпадку распаду сям’і, якая знаходзіцца ў грамадзянскім шлюбе.

Продолжить чтениеГрамадзянскі шлюб: за і супраць

Твае першыя фінансы

Кніжку з казкамі пад назвай «Твае першыя фінансы» ад ААТ «Белаграпрамбанк» 19 студзеня атрымалі пяцікласнікі. Захапляльныя гісторыі, якія адбываюцца з галоўнымі героямі і казачным персанажам Агрыкам, акунуць дзяцей у цікавы свет фінансаў.

Продолжить чтениеТвае першыя фінансы