Свята жанчын
Святочны настрой панаваў у сельскім клубе 5 сакавіка. Для сваіх настаўнікаў, матуль, бабуль, сястрычак, сябровак вучні школы і работнікі клуба падрыхтавалі святочны канцэрт. У праграме былі песні, вершы, танцы, інсцэніроўкі.
Святочны настрой панаваў у сельскім клубе 5 сакавіка. Для сваіх настаўнікаў, матуль, бабуль, сястрычак, сябровак вучні школы і работнікі клуба падрыхтавалі святочны канцэрт. У праграме былі песні, вершы, танцы, інсцэніроўкі.
Суботні дзень, 5 сакавіка, быў прысвечаны жанчынам. Пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурснай праграме “ Міс пачатковай школы”, паштоўку “ Ад шчырага сэрца” стварылі вучні 7 класа, а старшакласніцы паказалі сябе ў конкурснай праграме “А- ну, дзяўчынкі”.
У суботу, 27 лютага, прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню прафілактыкі наркаманіі. Пачаткоўцы выпусцілі газету “Наркаманія – гэта…”. Для старшакласнікаў прайшла акцыя “Моладзь супраць наркотыкаў”, якую арганізавалі члены ГА “БРСМ”. Трэнінгавы занятак “Моладзь і наркотыкі” сабраў вучняў сярэдняга звяна, у ходзе якога яны пералічылі і яшчэ раз абмеркавалі ўсе наступствы ўжывання наркотыкаў, праглядзелі і абмеркавалі відэафільм “Моладзь і наркотыкі”.
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у школе адбыўся агляд строю і песні. На працягу некалькіх тыдняў ішла штодзённая падрыхтоўка да конкурсу, таму журы, у склад якога ўвайшлі былыя вайскоўцы і педагогі школы, было складана вызначыцца з пераможцамі. І ўсё ж ІІІ месца было аддадзена вучням 5, 6, 8 і 10 класаў, ІІ — 4 і 9 класаў, а перамогу святкавалі навучэнцы 3 і 7 класаў.
У суботу, 20 лютага, вучняў школы запрасілі на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Пачаткоўцы паказалі свае веды, прыняўшы ўдзел у КВЗ «Знаўцы роднай мовы». Вучні 5 — 7 класаў удзельнічалі ў гульнёвай праграме «Я самы разумны». А старшакласнікаў чакала сапраўднае «Поле цудаў».
У чацвер, 18 лютага, у рамках Дня прафілактыкі захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам, для вучняў 8-10 класаў настаўніцай Граб В. М. была праведзена гадзіна інфармавання “Венерычныя захворванні і іх прафілактыка”. Вучням была прапанавана прэзентацыя, у ходзе якой яны не толькі даведаліся пра дадзеныя захворванні і іх прафілактыку, але і змаглі абмеркаваць разнастайныя жыццёвыя сітуацыі і шляхі выхаду з іх.
18 лютага вучні першага класа разам са сваім класным кіраўніком Бяляевай І. Р. наведалі Пружанскі РАНС. У ходзе гутаркі з лейтэнантам унутранай службы Якаўчуком Я. П. навучэнцы пазнаёміліся з усталяваннем і работай пажарнай тэхнікі.
16 лютага у школе прайшоў бацькоўскі сход «Аб павышэнні адказнасці бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей». Па тэме сходу выступілі інспектар ІСН Анур’еў Я. В., інспектар РАНС Леўлюх А. В.
Шматлюдна было ў суботу, 13 лютага, у школе. Навучэнцы сабраліся на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню алімпійца.
Вучні 1 — 5 класаў спаборнічалі ў спартландыі “Зімовыя забавы”, прысвечанай Алімпійскім гульням ў Лілехамеры, алімпійскім уроку“Брэстчына алімпійская”, а таксама падарожнічалі па краіне здаравячкоў.
Вучні старэйшых класаў прымалі ўдзел у віктарыне “Алімпійцы Беларусі”, змагаліся за перамогу ў спартыўнай эстафеце “Вышэй, мацней, хутчэй” і спаборніцтвах “Мы любім спорт”.
9 лютага ў піянерскай дружыне «Дружная» прайшоў збор, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста «Вайна — боль і памяць народа».
Піянеры яшчэ раз узгадалі імёны і подзвігі піянераў-герояў Беларусі, праглядзелі і абмеркавалі фрагмент відэафільма «Дзеці і вайна».