Школа святочная
Як і належыць, да навагодніх і калядных свят школа рыхтавалася загадзя. Незвычайныя фіранкі з бялюткіх сняжынак упрыгожылі вокны калідора школы, а кожны вучэбны кабінет падрыхтаваў сваё адметнае ўбранства. Абнавіліся калядныя вянкі, многія з якіх зроблены з прыродных матэрыялаў. Тонкія, далікатныя шары з нітак упрыгожылі фае і ўваход у школу.
Вынікам калектыўнай творчай справы дзяўчынак 8 — 11 класаў стала ёлка з тэкстыльнымі цацкамі ручной работы.
А ў вячэрні час будынак аздабляюць агні святочнай ілюмінацыі.