Дзень прававых ведаў

У суботу, 10 снежня, вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Права ці абавязак?» Педагог сацыяльны запрасіла вучняў 5 — 7 класаў наведаць гульню-аўкцыён “На што патраціць жыццё ці як стварыць жыццёвы капітал?” У адкрытым дыялогу старшакласнікі абмеркавалі пытанне “Як мы выконваем свае абавязкі і карыстаемся сваімі правамі?”

Продолжить чтениеДзень прававых ведаў

Тыдзень прававых ведаў

 З 5 па 10 снежня ў школе прайшоў Тыдзень прававых ведаў для вучняў 1-11 класаў. У ходзе праведзеных мерапрыемстваў  дзеці паглыбілі свае веды аб правах чалавека, каштоўнасцях чалавечага жыцця, развілі  навыкі  правамерных паводзін, адказнасць за свае паводзіны на аснове ведаў сваіх правоў і абавязкаў.

Усе школьнікі прынялі актыўны ўдзел у практычных занятках, гульнях, дыскусіях, тэматычных інфармацыйных гадзінах. Тыдзень прававых ведаў быў змястоўны і выніковы. Вучні набылі вопыт, які ім неабходны ў сацыяльна значнай дзейнасці ў цяперашнім і будучым жыцці.

Продолжить чтениеТыдзень прававых ведаў

У «БРСМ» папаўненне

8 снежня вучні 9 класа рашэннем сходу членаў пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ» былі  прыняты ў рады арганізацыі. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручаны членскія  білеты.

Продолжить чтениеУ «БРСМ» папаўненне

Увага!

Да 12 снежня 2016 года працягваецца прыём заявак на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе маладзёжных праектаў «Інфармацыйныя і мабільныя тэхналогіі для адукацыйнага працэсу», які праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце http://yip2016.unibel.by/

Продолжить чтениеУвага!

Зорка Венера ўзышла над зямлёю…

У гэтым годзе наша краіна адзначае 125-годдзе з дня нараджэння выбітнага класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. З гэтай нагоды ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейнай даце. Пачаткоўцы пазнаёміліся з жыццёвым шляхам паэта. Старшакласнікі дэкламавалі вершы і спявалі песні на словы М. Багдановіча.

Продолжить чтениеЗорка Венера ўзышла над зямлёю…

Дзень прафілактыкі шкодных звычак

У суботу, 3 снежня, вучняў школы запрасілі на мерапрыемствы, прысвечаныя праблеме прафілактыкі шкодных звычак.

Пачаткоўцы наведалі сваю гульню “Тваё здароўе – у тваіх руках”. Вучні 5 — 7 класаў выпусцілі лістоўкі “Здаровы лад жыцця – наш выбар”. Старшакласнікі праглядзелі і абмеркавалі прэзентацыю “Шкодныя і бяспечныя звычкі”.

Продолжить чтениеДзень прафілактыкі шкодных звычак

Сімвал спагады і надзеі

У рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу з 28 лістапада па 3 снежня ў школе прайшоў тыдзень здаровага ладу жыцця. Пры правядзенні мерапрыемстваў вучні пазнаёміліся з хваробамі — ворагамі чалавецтва, прафілактычнымі мерамі, якія дапамогуць зберагчы сваё здароўе.

Продолжить чтениеСімвал спагады і надзеі