Чысціня вакол нас
1 лістапада члены ГА “БРСМ” прынялі ўдзел у аперацыях “Абеліскі” і “Чысціня вакол нас”.
1 лістапада члены ГА “БРСМ” прынялі ўдзел у аперацыях “Абеліскі” і “Чысціня вакол нас”.
1 лістапада для вучняў 5 класа класным кіраўніком Граб В. М. была арганізавана аглядная экскурсія па вуліцах горада Пружаны. Дзеці яшчэ раз прайшлі па гістарычных мясцінах горада і даведаліся шмат новага.
У суботу прайшоў 1 этап рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове, геаграфіі, інфарматыцы, працоўным навучанні.
З 17 па 22 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень прафарыентацыі.
За гэты час навучэнцы наведалі інтэрактыўныя гульні, конкурсныя праграмы, паўдзельнічалі ў інфармацыйных і інтэлектуальных марафонах на тэму «Свет прафесій». Падчас удзелу ў мерапрыемствах яны даведаліся аб новых сучасных прафесіях, што дапаможа ім вызначыцца са сваім прафесійным будучым.
У чацвер, 20 кастрычніка, на шчырую размову «Святло душы маёй» з вучнямі 11 класа быў запрошаны настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы іярэй Міхаіл.
У суботу, 15 кастрычніка, для вучняў пачатковых класаў была арганізавана экскурсія на тэму “Прафесіі ў вёсцы”. Вучні 5 — 8 класаў адправіліся ў паход у лес, а старшакласнікі назіралі за жыхарамі воднага асяроддзя на мясцовым вадаёме.
У перыяд з 10 па 15 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень маці. На працягу Тыдня прайшлі многія класныя і агульнашкольныя святочныя мерапрыемствы, а 14 кастрычніка ў сельскім клубе адбыўся святочны канцэрт. Шмат шчырых слоў падзякі прагучала ў гонар жанчын-маці. Лепшым падарункам у гэты дзень быў цудоўны настрой.
Зусім нядаўна вучні 10 класа рашэннем сходу членаў пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ» былі прыняты ў рады арганізацыі. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручаны членскія білеты.
З 7 па 14 кастрычніка вучні школы прынялі ўдзел у Рэспубліканскай акцыі «Павіншуем маму разам!»
Напярэдадні Дня маці адкрыла свае дзверы фальклорная гасцёўня «Беларускі ручнік — сімвал абрадаў і звычаяў». Вучні мелі магчымасць паглыбіць свае веды па этнаграфіі, пазнаёміцца з гісторыяй развіцця ручніковай вытворчасці Беларусі і відамі ручнікоў, іх роляю ў сямейнай абраднасці беларусаў.