Бывай, наш летні лагер!

Закончыў сваю работу аздараўленчы лагер “Дружба”. Святочная праграма “Бывай, наш летні лагер!” прайшла на сцэне сельскага клуба. У гэты дзень была выбрана “Міс лагера”. Удзел у конкурснай праграме прынялі вучаніцы 5, 7 класаў: Кавальчук А., Бульц Д., Дзянісік А., Германовіч А. Дзяўчынкі загадзя рыхтавалі прычоскі, стваралі адзенне з падручнага матэрыялу, прымалі ўдзел у конкурсах. Журы абрала пераможцай Бульц Дар’ю.

Продолжить чтениеБывай, наш летні лагер!

Усе на старт!

Вялікай папулярнасцю наведвальнікаў лагера карысталіся спартыўныя мерапрыемствы: эстафеты, спартландыі. У дзень Алімпійца была праведзена эстафета “Усе на старт!”, якая паказала сапраўдныя магчымасці каманд. Самай спрытнай і мацнейшай аказалася каманда Палешука А.

Продолжить чтениеУсе на старт!

Майстар-клас

Выхавальнікі лагера наведалі майстар-клас «У краіне арыгамі», які паказала кіраўнік гуртка ДПМ пры Шаняўскім сельскім клубе Кабрынец Т.Ф. Дзяўчынкі зацікавіліся вырабам падзелак з газет. У стылі арыгамі яны падрыхтавалі віншавальную паштоўку. Таксама Таццяна Фёдараўна наладзіла выставу «Папяровыя фантазіі». На выставе дзеці ўбачылі кветкі, вазы для кветак, кошыкі, закладкі для кніг, падстаўкі, рамкі і шмат іншага. Усім вельмі спадабалася ўбачанае.

Продолжить чтениеМайстар-клас

Карысны адпачынак

Застаюцца лічаныя дні да заканчэння лагернай змены. За гэты час дзеці адпачылі, знайшлі сабе новых сяброў, больш даведаліся аб гісторыі, культуры, прамысловасці свайго раёна. У апошнія дні дзеці рыхтуюць праграму да закрыцця лагера.

Продолжить чтениеКарысны адпачынак

Выратавальнік — справа сур’ёзная

У лагеры сумаваць не прыходзіцца. Кожны дзень насычаны новымі падзеямі і экскурсіямі. Цікавай і пазнаваўчай была экскурсія ў раённы аддзел МНС. Дзеранчук С. М. правёў дзяцей па ўсёй тэрыторыі аддзела МНС, пазнаёміў з экспазіцыяй музея. Дзецям прадэманстравалі сучасную пажарную тэхніку. Яны з задавальненнем прымяралі форму пажарных, рэзалі метал. У кабіне пажарнага аўтамабіля адчулі сябе сапраўднымі выратавальнікамі.

 

Продолжить чтениеВыратавальнік — справа сур’ёзная

Адпачынак з карысцю

Кожны дзень у лагеры праводзяцца спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы. Вельмі падабаецца дзецям гульня “Лапта” і камандныя эстафеты. У такіх мерапрыемствах удзельнічаюць дзеці розных узростаў.

Продолжить чтениеАдпачынак з карысцю

Залатая рысь

У адпаведнасці з пунктам 11 Нацыянальнага плана дзеянняў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці на 2016-2020 гады, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2015 г. № 743, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ў асобе ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах» сумесна з міжнародным фондам падтрымкі дзікай прыроды «Чырвоны бор» арганізуе правядзенне ў 2016 годзе Адкрытага нацыянальнага конкурсу фотаздымкаў дзікай прыроды з міжнародным удзелам «Залатая рысь» у рэжыме анлайн праз сайт http://golden-lynx.biobel.by/.

Тэрмін прыёму работ с16 мая па 30 верасня 2016 года.

Продолжить чтениеЗалатая рысь

Надвор’е — не перашкода

Калі на вуліцы ідзе дождж,  дзеці з задавальненнем гуляюць у шахматы і шашкі. Старэйшых зацікавіла настольная гульня “Манаполія”. Умовы гульні хоць і складаныя, але вельмі захопліваюць выхаванцаў.

Продолжить чтениеНадвор’е — не перашкода

Дзень творчасці ў аздараўленчым лагеры

У дзень творчасці дзеці малявалі на асфальце на тэму: “Усе колеры лета”, “Я і мая Сям’я”, “Усе мы родам з дзяцінства”, рабілі прычоскі, плялі вянкі з прыроднага матэрыялу, будавалі пясчаныя замкі.

Продолжить чтениеДзень творчасці ў аздараўленчым лагеры

Што неабходна для адпачынку?

Працягвае сваю работу аздараўленчы лагер «Дружба». Раніца традыцыйна пачынаецца з ранішняй зарадкі. Кожны дзень мае сваю тэматыку, але пераважаюць мерапрыемствы спартыўнай накіраванасці. Вопытныя выхавацелі дапамагаюць дзецям атрымаць максімум задавальнення і карысці ад адпачынку. У лагеры ёсць свой рэжым дня. Дзеці харчуюцца 3 разы на дзень. У меню, якое прапануецца дзецям, уваходзіць вялікая колькасць агародніны і садавіны.  Усе стравы складаюцца з улікам неабходнага балансу калорый, тлушчоў, бялкоў, вітамінаў. А для дзяцей малодшага школьнага ўзросту арганізаваны дзённы сон.

Продолжить чтениеШто неабходна для адпачынку?