Віншуем з перамогай!
16 — 17 кастрычніка вучні школы ўдзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Лепшыя спартсмены Вашчук Кірыл, Варажбіцкія Дзіяна і Аксана прывезлі ўзнагароды, якімі папоўнілі скарбонку спартыўных дасягненняў.
16 — 17 кастрычніка вучні школы ўдзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Лепшыя спартсмены Вашчук Кірыл, Варажбіцкія Дзіяна і Аксана прывезлі ўзнагароды, якімі папоўнілі скарбонку спартыўных дасягненняў.
У перыяд з 7 па 14 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень маці. На працягу Тыдня прайшлі многія класныя і агульнашкольныя святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці. Настаўнікі і вучні з задавальненнем рыхтавалі святы, на якіх прысутнічалі і прымалі актыўны ўдзел мамы навучэнцаў.
Былі арганізаваны выставы творчых работ матуль “Залатыя ручкі маёй мамы”, фотаздымкаў “Усё на свеце пачынаецца з маці”. Працавала творчая майстэрня па вырабу віншавальных паштовак для мам. Члены БРСМ аказвалі дапамогу састарэлым жанчынам аграгарадка Шані, правялі акцыю –віншаванне матуль са шматдзетных сямей “Свет вачэй нашых матуль”.
Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у гадзіне паэзіі “Маме прысвячаецца”, у час якой гучалі пранікненыя словы пра маму, мамачку, матулю…
14 кастрычніка ў школе адбыўся святочны канцэрт “Мы будем вечно прославлять ту женщину, чье имя — Мать!” Вучні і іх мамы расказвалі вершы, спявалі песні, танцавалі, выконвалі сцэнкі, праводзілі конкурсы.
Усе праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню ў вучняў светлага пачуцця любові і павагі да маці.
Стала добрай традыцыяй праводзіць у другую суботу месяца Дзень здароўя. Гэта спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця, выхаванню цікавасці да ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах, умацаванню ўпэўненасці дзяцей у сваіх сілах і ведах, выхаванню любові да спорту. Выдатна, весела і заўзята ў нашай школе ў суботу, 10 кастрычніка, праходзіў Дзень здароўя. Вучні мелі магчымасць паказаць сябе ў бегу, скачках у даўжыню, кіданні мяча, валейболе.
8 кастрычніка вучні 10 класа наведалі выбарчы ўчастак у Шаняўскім сельвыканкаме. Яны пазнаёміліся з умовамі правядзення датэрміновага галасавання.
3 кастрычніка вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у КТС «Сям’я ў адным доме», прысвечанай Дню пажылых людзей. Разам з Коверзневай І. М. яны стварылі сапраўдны альбом з сямейных малюнкаў.
Вучні 5 — 7 класаў са сваім класным кіраўніком Кечка А. В. наводзілі парадак ля помніка Ахвярам фашызму, а таксама ўдзельнічалі ў дабрачыннай акцыі па ўборцы тэрыторыі вакол вясковага возера.
Таксама ў суботу працавалі спартыўныя секцыі.
Да Дня настаўніка прайшоў святочны канцэрт. Падрыхтавалі яго вучні разам з работнікамі сельскага клуба.
З 28 верасня па 3 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень фізікі, у якім прынялі ўдзел вучні 5 — 10 класаў. Адкрылі яго вучні 8 — 10 класаў, якія ў вершаванай форме расказалі аб ролі фізікі ў жыцці чалавека, у развіцці тэхнікі, аб прызначэнні фізікі ў выбары некаторых прафесій.
Свята “Пасвячэнне ў вучні” прайшло 28 верасня ў першакласнікаў. Разам з класным кіраўніком Бяляевай І. Р. вучні пабывалі ў цудоўнай Краіне Ведаў, атрымалі свае першыя падручнікі.
26 верасня для вучняў 1-4 класаў праводзіўся ранішнік “Што пакінем нашчадкам”. Выкарыстанне мультымедыйнай прэзентацыі па тэме “Падарожжа па экалагічнай сцяжынцы” дапамагло дзецям у займальнай форме пазнаёміцца з паняццем “экалогія”, даведацца шмат новага і цікавага. Вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у гульнях, разгадвалі крыжаванку, складалі памятку паводзін у лесе.
Вучняў 5 — 7 і 8 — 10 класаў запрасілі на КТС “Восеньскія матывы” і экалагічнае лато «У свеце флоры і фаўны». На мерапрыемствы навучэнцы прыйшлі не з пустымі рукамі. З кветак і апалых лістоў яны зрабілі цудоўныя восеньскія букеты. Старэйшыя дзяўчынкі прачыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра восень, а таксама склалі невялічкія выказванні па карцінах.