Дзень здароўя

    12 верасня ў школе прайшоў Дзень здароўя. У спартыўных спаборніцтвах па легкаатлетычным кросе ўдзельнічалі вучні 1 — 10 класаў. Навучэнцы дэманстравалі сваю сілу і моц у бегу на розныя дыстанцыі. У параўнанні з мінулым годам многія вучні палепшылі свае вынікі.

   У гэтую ж суботу прайшлі спаборніцтвы па валейболе паміж камандай вучняў і камандай настаўнікаў. У выніку перамагла каманда настаўнікаў.

   Для малодшых вучняў прайшлі гульнёвыя і конкурсныя праграмы «Складаемыя здароўя» і «Здаровым  быць зусім не проста».

Продолжить чтениеДзень здароўя

На першым уроку — аб маладых

   Першы ўрок навучальнага года прайшоў пад назвай «На цябе, наша моладзь, надзея».

   На ім вялася размова аб тым, што дзяржава садзейнічае фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі, рэалізацыі права на працу, развіццю маладзёжных ініцыятыў.

   Педагогі імкнуліся ўключыць вучняў у актыўнае абмеркаванне актуальных для Беларусі тэм, такіх, як 70-годдзе Перамогі, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Продолжить чтениеНа першым уроку — аб маладых

Белаграпрамбанк віншуе…

   Падарункі ад ААТ «Белаграпрамбанк» 1 верасня атрымалі пяцікласнікі. Гэта кніжка з казкамі пад назвай «Твае першыя фінансы». Захапляльныя гісторыі, якія адбываюцца з галоўнымі героямі і казачным персанажам Агрыкам, акунуць дзяцей у цікавы свет фінансаў.

Продолжить чтениеБелаграпрамбанк віншуе…

Зноў у школу

   Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года, сабрала на школьным двары не толькі вучняў і педагогаў, але і шматлікіх гасцей.

   Віншаванні гучалі ад сельвыканкама, аддзела Міністэрства надзвычайных сітуацый. Грашовыя прэміі ад ААТ «Шані-аграпрадукт» былі ўручаны вучням, якія летам актыўна працавалі ў гаспадарцы, а старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу С. С. Лаўрыновіч уручыў школе спартыўны інвентар.

   Словы віншавання прымалі не толькі першакласнікі, а і малады настаўнік гісторыі Кечка А. В., прадстаўнік педагагічнай дынастыі Петрык-Ходар-Кечка.

Продолжить чтениеЗноў у школу

З пленарнай нарады педагагічных работнікаў

   28 жніўня адбылася раённая пленарная нарада работнікаў адукацыі Пружанскага раёна, на якой прысутнічала і дэлегацыя нашай школы.

На выставе быў прадстаўлены вопыт работы школы па экалагічным выхаванні.

   З рук начальніка аддзела адукацыі атрымала Ганаровую грамату настаўніца біялогіі і геаграфіі В. М. Дзенісюк.

   Віншуем, Вольга Мікалаеўна!

 

Продолжить чтениеЗ пленарнай нарады педагагічных работнікаў

Увага: дзелавы стыль адзення

   У ходзе адукацыйнага працэсу ва ўсіх відах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вучні 1-11 класаў прытрымліваюцца адзення дзелавога стылю. Прапануем вам пазнаёміцца з калекцыяй адзення дзелавога стылю (сезон 2015-2016 гг.)

Калекцыя адзення дзелавога стылю для навучэнцаў

устаноў сярэдняй адукацыі да 2015/2016 навучальнага года

Продолжить чтениеУвага: дзелавы стыль адзення

Да ўвагі педагогаў

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2015/2016 навучальным годзе»

Продолжить чтениеДа ўвагі педагогаў

Увага!

   У 2015/2016 навучальным годзе да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дапускаюцца дзённікі ўзору 2013, 2014, 2015 гадоў выдання. Узоры вокладак дзённікаў зацверджаны і рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Продолжить чтениеУвага!

Лета на карысць

   Забяспечваючы рэалізацыю рэспубліканскай акцыі «Лета на карысць», калектыў школы зыходзіць з таго, што лепшы адпачынак вучняў — гэта перш за ўсё іх занятак, таму ў вёсках, дзе пражываюць вучні школы, створаны рознаўзроставыя атрады. А рэй у іх вядуць лідары дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў.

Продолжить чтениеЛета на карысць