Тыдзень краязнаўства

   З 4 па 9 красавіка ў школе прайшоў тыдзень краязнаўства, у рамках якога адбыліся мерапрыемствы, накіраваныя на азнаямленне навучэнцаў з гісторыка-культурнай спадчынай Пружаншчыны, яе славутымі і таленавітымі людзьмі. Асаблівая ўвага надавалася гісторыі музея-сядзібы «Пружанскі палацык» і палацава-паркавага ансамблю «Ружанскі палац Сапегаў».

Продолжить чтениеТыдзень краязнаўства

Абмен вопытам

   8 красавіка на базе нашай школы прайшло вучэбна-метадычнае пасяджэнне настаўнікаў эстэтычнага цыклу. Сваім вопытам арганізацыі ўрокаў музыкі з вучнямі 2 і 4 класаў падзялілася настаўніца вышэйшай катэгорыі Коверзнева І. М.

Продолжить чтениеАбмен вопытам

Экскурсіі

   5 красавіка вучні пачатковай школы наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву ў в. Засімавічы. Іярэй Міхаіл пазнаёміў навучэнцаў з правіламі паводзін у святым храме, асноўнымі праваслаўнымі святамі і інш.

Продолжить чтениеЭкскурсіі

Рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе

   Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 4 па 29 красавіка 2016 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.

   Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення.

Задачы:

  1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі.
  2. Аказаць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням ў арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.
  3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнню пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі.
  4. Растлумачыць грамадзянам наступствы злоўжывання спіртнымі напоямі.

   Даведачна: жыллёвы фонд (па СТБ 1154-99) — сукупнасць усіх жылых памяшканняў, размешчаных на пэўнай тэрыторыі, якая ўключае жылыя дамы грамадскага тыпу, спецыяльныя жылыя дамы, службовыя i iншыя жылыя памяшканнi, незалежна ад форм уласнасці.

Продолжить чтениеРэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе

Сустрэчы ў школе

  Пазнаёміць з хрысціянскімі каштоўнасцямі, Бібліяй, як асноўным Законам хрысціян,  дапамагла сустрэча вучняў з іярэем Свята-Мікалаеўскай царквы Міхаілам. Вынікам гэтай сустрэчы стала запрашэнне наведаць Свята-Мікалаеўскую царкву ў в. Засімавічы.

Продолжить чтениеСустрэчы ў школе

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

   З 28 сакавіка па 2 красавіка ў нашай школе прайшоў тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Сапраўднай нечаканасцю для навучэнцаў стала бібліятэка «на колах», якая «прыехала» ў кожны клас. Вучні змаглі паглядзець часопісы, кнігі. А таксама ім было прапанавана ўзяць цікавыя кнігі і пачытаць іх дома.

Продолжить чтениеТыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Дзень юнага чытальніка

   У суботу, 2 красавіка, пачаткоўцы прынялі ўдзел у віктарыне “Свет казак Г. Х. Андэрсена”. А пасля віктарыны іх запрасілі на прагляд казкі «Дзікія лебедзі».

Продолжить чтениеДзень юнага чытальніка

Бярозаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў запрашае

   29 сакавіка вучні 9 класа сустрэліся з прадстаўніком УА «Бярозаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў».

   У ходзе гутаркі навучэнцы даведаліся аб найбольш запатрабаваных будаўнічых прафесіях у нашай краіне, пазнаёміліся з умовамі паступлення ў ліцэй, дакументамі, якія неабходны пры паступленні.

Продолжить чтениеБярозаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў запрашае