Экскурсіі
5 студзеня для навучэнцаў 7 — 11 класаў была арганізавана экскурсія на ААТ «Пружанскі лёнзавод» і ў музей Перамогі УА «Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж».
Наведаўшы ААТ «Пружанскі лёнзавод», вучні маглі асабіста паназіраць за працэсам вытворчасці льнянога валакна. Таксама дзяцей уразіла сучаснае абсталяванне прадпрыемства.
Цікавую экскурсію ў музеі Перамогі правёў Пропер В. І. Вучням была прадстаўлена экспазіцыя зброі, абмундзіравання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Экскурсіі
30 снежня для вучняў 5 — 11 класаў была арганізавана экскурсія ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Музей ёлачных цацак.
Вучні наведалі 10 выставачных залаў, у якіх больш за 8000 экспазіцыйных матэрыялаў, прысвечаных перыяду ад даваенных дзён да падняцця сцяга над рэйхстагам.
У Музеі ёлачных цацак вучні мелі магчымасць назіраць за працэсам вырабу цацак для ёлкі, а таксама пазнаёміліся з традыцыямі ўпрыгожвання навагодняй ёлкі ў розных краінах.
З Новым годам!
Дарагія вучні, паважаныя калегі, бацькі і госці сайта!
Вось і пачаў свой адлік Новы год.
Няхай ён прынясе толькі добрыя сюрпрызы і радасць, новыя цікавыя сустрэчы і прыемныя клопаты.
Хай збываюцца вашы запаветныя мары і жаданні.
Моцнага вам здароўя, дабрабыту вашым сем’ям.
З павагай дырэктар Шаняўской школы Алена Ярмашэвіч
У Навагоднім карагодзе
Вясёлыя, прыгожыя і светлыя навагодні ранішнік і вечар прайшлі ў нашай школе.
Дзякуючы старанням членаў драматычнага гуртка (кір. А. В. Вашчук), на ранішніку была разыграна сапраўдная казка, героямі якой сталі не толькі Дзед Мароз і Снягурачка, але і Цыганкі, Снегавік, Карабас Барабас, Ліса Аліса і Кот Базіліо…
Цікавыя гульні і вясёлыя карагоды пад акампанімент І. М. Коверзневай, вершы і песні ўдзельнікаў музычнага гуртка (кір. І. Р. Бяляева) яшчэ больш надавалі святочнага настрою.
Здаецца, што ён перадаўся і тым, хто прыйшоў на школьны навагодні вечар.
Надыходзяць Каляды
Надыходзіць свята. Усё навокал прыгажэе. Апранулася і наша школа ў цудоўны ўбор. Дзверы кабінетаў упрыгожаны каляднымі вяночкамі, на вокнах красуюцца зімовыя ўзоры, радуе вока выстава навагодніх елачак і анёлаў, створаная дзецьмі пад кіраўніцтвам педагогаў.
Хутка Новы год
Парад Дзядоў Марозаў у Пружанах — традыцыя маладая, ёй усяго трэці год, але штогод яна з аднолькавым энтузіязмам успрымаецца гараджанамі.
21 снежня да палацыка з’ехаліся калегі сівабародага дзеда з розных куткоў раёна. У гэтым годзе ў парадзе ўдзельнічалі Дзед Мароз і Снягурка і нашай школы (Коверзнева І. М. і Жабрун Н. В.)
Бацькоўскі сход
20 снежня ў школе прайшоў бацькоўскі дзень па тэме «Прафілактыка правапарушэнняў і фарміраванне прававой культуры вучняў».
На ім выступілі ўчастковы інспектар Малыха С. С. і інспектар РАНС Клімовіч С. М. Бацькі мелі магчымасць праглядзець і абмеркаваць фільм па прафілактыцы ўжывання спайсаў «В одиночку не справиться».
Святочная аб’ява
Праграма раённага свята «Парад Снягурак і Дзедаў Марозаў» і святочнай цырымоніі
ўзнагароджання лепшых дзяцей раёна «Дараванне-2014»
21 снежня 2014 г.
Гарадскі парк (пляцоўка каля музея):
15.00 — святочнае адкрыццё свята «Рэзідэнцыя Пружанскага Дзеда Мароза»;
15.30 — святочнае шэсце «НаШэсце Снягурак і Дзедаў Марозаў» да галоўнай ёлкі горада.
Цэнтральная плошча:
15.45 — тэатралізаванае прадстаўленне «Марозны сход пад Новы год» (забаўляльная праграма, хараводы, запальванне галоўнай ёлкі, узнагароджанне дзяцей за ўдзел у конкурсе «Як мая сям‘я сустракае Новы год»).
Пружанскі гарадскі Палац культуры:
16.30 — святочная цырымонія ўзнагароджання лепшых дзяцей раёна «Дараванне-2014».
Дзед Мароз і Снягурка аб‘явілі конкурс на лепшую гісторыю «Як мая сям‘я сустракае Новы год». Свае цікавыя гісторыі прыносьце да 19 снежня 2014 г.у паштовую скрынку Дзядулі Мароза у Пружанскі гарадскі Палац культуры.
Дзень гімнаста. Алімпійскі дзень
13 снежня вучняў школы паклікаў Дзень здароўя, прысвечаны алімпійскім чэмпіёнам Беларусі.
Для пачаткоўцаў праведзены гімнастычная эстафета і конкурс малюнкаў «Віват, пераможцы!» Вучні сярэдняга і старэйшага звяна знаёміліся са старонкамі вуснага часопіса «Будзь здароў!», удзельнічалі ў пазнаваўчай гадзіне «Героі алімпійскага руху». Усе навучэнцы падчас правядзення мерапрыемстваў пазнаёміліся з дасягненнямі Д. Домрачавай, Н. Скардзіна, А. Кушніра і іншых спартсменаў Беларусі. Свае веды і ўражанні вучні адлюстравалі ў малюнках і лістах да спартсменаў.
Таксама ў суботні дзень праходзіла падрыхтоўка да навагодніх свят. А Ніпарка Г., вучаніца 4 класа, прыняла ўдзел у ХІІІ раённай навукова-практычнай канферэнцыі «Я — даследчык».