Дзень краязнаўства

   Суботні дзень, 23 студзеня, быў насычаны на мерапрыемствы. Пачаўся ён з лыжных спаборніцтваў. Самымі моцнымі і спрытнымі аказаліся вучні 7 класа.

   Пачаткоўцы прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце. Таксама для іх было арганізавана завочнае падарожжа па Белавежскай пушчы і запаведных куточках Беларусі.

   Вучні старэйшых класаў пазнаёміліся з гістарычнымі помнікамі Беларусі, культурнымі дзеячамі сваёй краіны. Яны мелі магчымасць паглядзець, як праводзіліся розныя абрады: “Каляды”, “Купалле”, “Масленіца”. У ходзе мерапрыемства вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра Беларусь.

Продолжить чтениеДзень краязнаўства

Тыдзень біялогіі

   Цікава і змястоўна прайшоў тыдзень біялогіі ў нашай школе. Адкрылі прадметны тыдзень вучаніцы 5 — 9 класаў у вобразах царыцы Біялогіі і яе дачок — Батанікі, Заалогіі і Анатоміі. Усе навучэнцы былі запрошаны ў падарожжа «У царства біялогіі».

   Вучні 5 — 6 класаў удзельнічалі ў гульні «Сцяжынка загадак». Навучэнцы 7 — 8 класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме «Вінегрэт-шоу». А старшакласнікі абмеркавалі праблемнае пытанне прафілактыкі шкодных звычак на пасяджэнні круглага стала «Дзеткі ў піўной клетцы». У суботні дзень вучні 5 — 7 класаў прадставілі міні-праекты «Скарбы роднага краю», дзе праявілі сваю самастойнасць і творчасць.

Продолжить чтениеТыдзень біялогіі

Карысная субота

   У суботу, 16 студзеня,  вучні 5 — 6 класаў прынялі ўдзел у працоўным дэсанце. Разам з педагогам-арганізатарам Калядой А. Г. яны расчысцілі ад снегу цэнтральную дарожку і пляцоўку каля школы.

 Але не толькі мерапрыемствы і працоўны дэсант зацікавілі вучняў. Многія з іх у суботні дзень наведваюць факультатыўныя заняткі  па беларускай мове і гурток «Умелыя ручкі».

Продолжить чтениеКарысная субота

Дзень юных інтэлектуалаў

   16  студзеня для вучняў пачатковых класаў быў праведзены інтэлектуальны турнір «Свая гульня». Каманды «Ракета» і «Умняша» спрачаліся паміж сабою ў адгадванні загадак, рэбусаў.

   Таксама паспаборнічаць запрасілі і вучняў сярэдняга звяна. Яны наведалі гульню «Знаўца нямецкай мовы», якая садзейнічала развіццю ў вучняў інтэлектуальных здольнасцей.

   Старшакласнікі прынялі ўдзел у спаборніцтвах эрудытаў «Зорная гадзіна». Вучні паказалі добрыя веды па фізіцы, біялогіі, геаграфіі, музыцы і іншых прадметах.

Продолжить чтениеДзень юных інтэлектуалаў

Шчодры вечар, багаты вечар

     Напярэдадні старога Новага года члены аб’яднання па інтарэсах «Спадчына» прадставілі фальклорны абрад «Шчадруха».

   Пасля выступлення ў школе абрад быў паказаны для работнікаў ААТ «Шані-аграпрадукт», сельвыканкама, мясцовых жыхароў.

Продолжить чтениеШчодры вечар, багаты вечар

Як добра ўжо ўмець чытаць

   Трэцяя чвэрць для вучняў пачатковых класаў пачалася з рэалізацыі праекта «Як добра ўжо ўмець чытаць».

   З планам работы па праекту пазнаёміла настаўніца пачатковых класаў Коверзнева І. М. Бібліятэкар Каляда А. Г. прэзентавала  навінкі дзіцячай літаратуры.

Продолжить чтениеЯк добра ўжо ўмець чытаць

Дзень здароўя

   9 студзеня ў школе праводзіўся шахматна-шашачны турнір. Вучні школы мелі магчымасць паказаць сваё ўменне гуляць у шахматы і шашкі. Лепшымі ігракамі сталі дзесяцікласнікі.

   Вучні 5 класа разам з настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Ціхановічам Я. Д. стваралі сапраўдныя цуды са снезе. Яны будавалі крэпасць, ляпілі снегавікоў і гулялі ў снежкі.

Продолжить чтениеДзень здароўя

Зімовыя канікулы з карысцю

   6 студзеня вучні 5 – 10 класаў наведалі музей “Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў”. Вучні з захапленнем слухалі цікавы аповед экскурсавода аб уладальніках маёнтка Ружаны ў розныя часы. Гэта адна з буйнейшых магнацкіх рэзідэнцый XVII – XVIII стагоддзяў у Беларусі. З 2008 года тут вядуцца рэстаўрацыйныя работы. Вучні даведаліся, што да 2018 года плануецца адкрыць усходняе крыло маёнтка, дзе будуць ладзіцца спектаклі. Па дарозе дамоў дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі аб убачаным, настрой быў бадзёрым.

Продолжить чтениеЗімовыя канікулы з карысцю

Крок у гісторыю

   30 снежня вучні 5 — 7 класаўпад кіраўніцтвам Граб В. М. наведалі выставу-экспазіцыю «Ад абака да камп’ютара», якую наладзіў настаўнік інфарматыкі Ліноўскай СШ Гук А. І. Дзеці з задавальненнем слухалі гісторыю стварэння вылічальнай тэхнікі, разлядвалі экспанаты, задавалі пытанні. Навучэнцы пажадалі Аляксандру Іванавічу і далей папаўняць сваю экспазіцыю новымі экспанатамі.

Продолжить чтениеКрок у гісторыю