З любоўю да прыроды

   30 снежня вучні 1 класа наведалі жывы куток цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны. Вучні даведаліся шмат цікавага пра шыншыл, тушканчыкаў, марскіх свінак, чарапах, а таксама змаглі іх пакарміць. Пазнавальнай і займальнай была экскурсія, праведзеная па цэнтры. Дзеці ўбачылі выставы творчых  работ удзельнікаў гурткоў, якія тут працуюць.

Продолжить чтениеЗ любоўю да прыроды

Новы год крочыць па планеце

   Шмат гасцей сабралася на навагодні вечар «Новы год крочыць па планеце». Казка, разыграная на ім, не толькі развесяліла, але і паказала творчы патэнцыял членаў драматычнага гуртка (кіраўнік Вашчук А. В.).

   Дзяўчынкі 9 класа здзівілі сваімі музычнымі сюрпрызамі, а танцавальная праграма падняла ў навагодні карагод усіх гасцей.

Продолжить чтениеНовы год крочыць па планеце

Казачны Новы год

 Вясёлы, прыгожы і светлы навагодні ранішнік прайшоў ў нашай школе.

   Дзякуючы старанням вучням 5 — 6 класаў (пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Каляды А. Г.), на ранішніку была разыграна сапраўдная казка, героямі якой сталі не толькі Дзед Мароз і Снягурачка, але і Маша, Мядзведзь, Бураціна, Мальвіна, Беласнежка, Кот, Чырвоная шапачка …

Продолжить чтениеКазачны Новы год

Сямейная субота

   Субота, 19 снежня, была прысвечана сям’і. Вучні пачатковых класаў сабраліся на ранішнік “Свята браціка і сястрычкі”. Навучэнцы 5 — 7 класаў выпусцілі газету на тэму “Мая сям’я – мой гонар”. А педагог-арганізатар падрыхтавала і правяла для пачаткоўцаў беларускія народныя гульні.

Продолжить чтениеСямейная субота

Да ўвагі бацькоў і вучняў!

   24 снежня 2015 года ў 14.00 лепшых дзяцей Пружанскага раёна і іх бацькоў чакаюць у Гарадскім Палацы культуры для ўдзелу ў цырымоніі «Дараванне — 2015» .

У 16.30 адбудзецца раённае свята запальвання навагодняй ёлкі.

Продолжить чтениеДа ўвагі бацькоў і вучняў!

Ведай правілы дарожнага руху

   18 снежня вучні 1 — 7 класаў сустрэліся з інспектарам ДАІ Патапчуком В. І.  У ходзе гутаркі навучэнцам нагадалі правілы пераходу праезжай часткі, карыстання флікерам, катання на веласіпедзе.

Продолжить чтениеВедай правілы дарожнага руху

Пасяджэнне вучэбна-метадычнага фарміравання дырэктараў школ раёна

   15 снежня на базе нашай навучальнай установы было праведзена пасяджэнне вучэбна-метадычнага фарміравання дырэктараў школ раёна.

   Па добрай традыцыі гасцей прывітальнымі словамі сустракалі вучні.

  Вялікую цікавасць выклікала прэзентацыя школы. Дырэктар нашай установы адукацыі А. М. Ярмашэвіч правяла педагагічную майстэрню «Забеспячэнне эфектыўнага кіраўніцтва ўстановай адукацыі праз сістэму ўнутранага кантролю».

   У ходзе майстэрні не толькі быў прадстаўлены вопыт школы ў названым накірунку, але і арганізавана актыўная практычная дзейнасць усіх удзельнікаў пасяджэння, якім неабходна было скласці праграму наведвання ўрока па канкрэтнай тэме і, наведаўшы ўрок, правесці яго аспектны аналіз, выпрацаваць рэкамендацыі па ўдасканаленні ўрока.

   Для наведвання былі прапанаваны ўрок беларускай мовы ў 2 класе (настаўнік вышэйшай катэгорыі Коверзнева І.М.), урок нямецкай мовы ў 5 класе (настаўнік I катэгорыі Жырыкава Н.І.), урок матэматыкі ў 6 класе (настаўнік вышэйшай катэгорыі Менжынская Г.А.), інфармацыйная гадзіна ў 7 класе (класны кіраўнік Вашчук А.В.). Наведаныя ўрокі і мерапрыемствы атрымалі добрую ацэнку з боку кіраўнікоў школ. Станоўчыя эмоцыі гасцей выклікала пераднавагодняе афармленне школы.

 

Продолжить чтениеПасяджэнне вучэбна-метадычнага фарміравання дырэктараў школ раёна