Пасвячэнне ў вучні
Свята “Пасвячэнне ў вучні” прайшло 26 верасня ў першакласнікаў. Разам з класным кіраўніком Коверзневай І. М. вучні пабывалі ў цудоўнай Краіне Ведаў, атрымалі свае першыя падручнікі.
Свята “Пасвячэнне ў вучні” прайшло 26 верасня ў першакласнікаў. Разам з класным кіраўніком Коверзневай І. М. вучні пабывалі ў цудоўнай Краіне Ведаў, атрымалі свае першыя падручнікі.
19 верасня адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама «Аб стане работы і мерах, прымаемых Шаняўскім сельскім Саветам дэпутатаў і выканаўчым камітэтам па забеспячэнні спрыяльных умоў пражывання і жыццядзейнасці насельніцтва».
У рамках мерапрыемства прайшло наведванне ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма».
З прывітальнымі словамі да гасцей школы звярнуліся вучні, а дырэктар школы Ярмашэвіч А. М. расказала прысутным аб стане спраў і перспектывах развіцця ўстановы. Госці змаглі пазнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, наведаўшы кабінеты школы.
Вялікую цікавасць гасцей выклікалі выстава, падрыхтаваная членамі факультатыва «Пэчворк», і выстава «Фантазіі восені».
З мэтай прававога выхавання падрастаючага пакалення ў суботу, 20 верасня, на літаратурную гульню «Аб правах чалавека на старонках літаратурных твораў» запрасіла вучняў сярэдняга звяна настаўніца Жабрун Н. В. Самымі актыўнымі аказаліся вучні 6 класа.
З 15 па 20 верасня ў школе працавала выстава «Фантазіі восені». У яе падрыхтоўцы прынялі ўдзел усе класы. Не засталіся ў баку і бацькі, якія дапамагалі сваім дзецям у вырабе «экспанатаў». Паравозы з кабачкоў, іншапланецяне з патысонаў, сямейка мядзведзяў з калючак, гусеніца з яблыкаў і яшчэ шмат цікавых вырабаў з гародніны, садавіны і іншага прыроднага матэрыялу вабілі вока наведвальнікаў. Прыгожым дапаўненнем выставы сталі восеньскія букеты. Выстава выклікала вялікую цікавасць як у дзяцей, так і ў іх бацькоў, якія 18 верасня прыйшлі на чарговы сход.
15 верасня інспектарам Кныш Н. Г. з вучнямі 5-9 класаў праведзена гутарка па прафілактыцы электратраўматызму.
У суботу, 13 верасня, вучні сабраліся на дзень здароўя, які праводзіўся ў школе ў рамках рэспубліканскай акцыі «Тыдзень спорту і здароўя» . На старт выйшлі 4 каманды. У выніку пераможцам была прызнана каманда, якую ўзначальваў вучань 9 класа Бяляеў Я. Пасля спаборніцтваў, вучняў пачатковых класаў запрасілі ў падарожжа да зубной шчоткі. Вучні старэйшых класаў удзельнічалі ў спартыўна-забаўляльнай праграме «Фізкультура — залог здароўя». Завяршэннем дня здароўя стала стварэнне газеты «Мы за здаровы лад жыцця».
У першую суботу новага навучальнага года настаўнікі запрасілі вучняў на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. Навучэнцы разгадвалі рэбусы, удзельнічалі ў віктарынах, падарожнічалі па старонках гісторыі ўзнікнення беларускага пісьменства.
Працягам шостага школьнага дня сталі цікавыя спартыўныя гульні, прысвечаныя пачатку навучальнага года.
З 1 па 6 верасня ў школе прайшоў тыдзень бяспекі руху. У ходзе тыдня з навучэнцамі праводзіліся гутаркі, практычныя заняткі, віктарына «Што? Дзе? Калі?»
Мэтай гэтага дня стала прывіццё вучням і ўсім работнікам школы навыкаў бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях.
Найперш была праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі ў выпадку надзвычайных сітуацый, а потым вучні пабывалі на ўроку бяспекі, які быў праведзены работнікамі Пружанскага РАНС. Змястоўная гутарка перарасла ў зацікаўлены дыялог інспектара РАНС Прасняк В. В. з вучнямі па праблеме пажарнай бяспекі. Асаблівую цікавасць дзяцей выклікала тэхніка: сучасная пажарная машына і разнастайныя прыстасаванні для работы ў надзвычайных сітуацыях.
1 верасня — гэта заўсёды святочны і адказны дзень не толькі для вучняў, іх бацькоў, але і для настаўнікаў. У гэтым навучальным годзе ў школу прыйшлі працаваць тры маладыя настаўнікі: Жабрун Наталля Васільеўна — настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, Ціхановіч Яўгеній Дзмітрыевіч — настаўнік фізічнай культуры і здароўя, Чарэшка Ганна Уладзіміраўна — настаўнік нямецкай мовы і сацыяльны педагог.