Дзень творчасці

   У суботу, 28 лістапада, у нашай школе прайшоў дзень творчасці. Вучні разам са сваімі класнымі кіраўнікамі займаліся творчымі справамі: выразалі ёлкі, гатавалі ёлачныя цацкі, упрыгожвалі вокны школьнага карыдора і класаў.

Продолжить чтениеДзень творчасці

Дзень паэзіі

   Цікавай і пазнаваўчай атрымалася літаратурная гадзіна “Паэты аб восені”, якая прайшла ў  суботу, 21 лістапада. Вучні мелі магчымасць шырэй пазнаёміцца з творчасцю С. Ясеніна, А. Пушкіна, А. Блока, С. Някрасава, Ф. Тютчава, пачытаць вершы аб восені.

   Для вучняў 1-4 класаў было праведзена падарожжа “У свеце паэзіі”. У час падарожжа кожны ўдзельнік змог пазнаёміцца з творчасцю паэта, які яго зацікавіў, і пачытаць яго вершы.

Продолжить чтениеДзень паэзіі

Дадатковая адукацыя

   20 лістапада ў школе прайшло пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання педагогаў дадатковай адукацыі аб’яднанняў па інтарэсах экалагічнага профілю. Педагогі наведалі занятак аб’яднання (педагог Граб В. М.) і абмяняліся вопытам работы.

Продолжить чтениеДадатковая адукацыя

Засімаўскія дні ў школе

   Свята захоўваецца памяць пра славутага земляка, паэта Міколу Засіма. З 12 па 19 лістапада ў школе былі наладжаны мерапрыемствы, у ходзе якіх праводзіліся экскурсіі, літаратурныя вечарыны і віктарыны, конкурсы чытальнікаў вершаў Міколы Засіма, творчыя майстэрні, літаратурныя гульні, завочныя сустрэчы.

Продолжить чтениеЗасімаўскія дні ў школе

Курэнне або здароўе – усё ў вашых руках!

   Кожны год у трэці чацвер лістапада ў радзе краін адзначаецца Міжнародны дзень адказу ад курэння  (No Smoking Day). Ен быў устаноўлены  Амерыканскім анкалагічным таварыствам (American Cancer Society) у 1977 годзе.

   19 лістапада ў школе для вучняў 7-10 класаў педагогам сацыяльным Якімавец С.А. была праведзена гадзіна зносін «Курэнне або здароўе – усё ў вашых руках!» з мэтай фарміравання негатыўных адносін падлеткаў да курэння і зніжэння рызыкі далучэння да гэтай шкоднай звычкі.

   Вучні пазнаёміліся з гістарычнай даведкай аб тытунёвай залежнасці, барацьбе з гэтай небяспечнай з’явай у розных краінах, праглядзелі прэзентацыю аб наступствах курэння.

Продолжить чтениеКурэнне або здароўе – усё ў вашых руках!

Паэтам-юбілярам прысвячаем…

   2015 год з’яўляецца юбілейным для паэтаў Сярэбранага веку. У школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя іх жыццю і творчасці. Вучні з цікавасцю чыталі вершы, складалі прэзентацыі.

Продолжить чтениеПаэтам-юбілярам прысвячаем…

Дзень здароўя ў школе

    Дзень здароўя ў школе — гэта вясёлае свята, свята добрага настрою, спорту і здароўя. Школьнікі вельмі чакаюць гэты дзень, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.

   14 лістапада ў нашай школе прайшоў Дзень здароўя. Спартыўныя спаборніцтвы сабралі навучэнцаў школы.

    “Солнце, воздух и вода – наши лучшие друзья!”  — пад такім дэвізам прайшла спартландыя для вучняў 1-4 класаў. Дзеці паказалі свае спартыўныя здольнасці і таварыскія якасці ў конкурсах “Выглянула сонейка”, “Знаёмства”, “Вясёлая парачка”, “Тараканчыкі”. Добры настрой, зарад энергіі на ўвесь дзень атрымалі ўдзельнікі ў якасці прыза.

   Для вучняў  5-8 класаў была праведзена спартыўная праграма “Вясёлы марафон”. Удзельнікі мелі магчымасць адказаць на пытанні віктарыны, скласці прыказкі і прымаўкі пра спорт, правесці зарадку па асабістаму сцэнарыю.

   У спаборніцтвах па валейболе прынялі ўдзел вучні 9 і 10 класаў. Пераможцамі сталі дзесяцікласнікі.

Продолжить чтениеДзень здароўя ў школе

Акцябрат стала больш

   11 лістапада ў школе адбылося свята – вучні другога класа сталі акцябратамі. Рады юных членаў БРПА школы папоўніліся. Піянеры запрасілі дзяцей у падарожжа па краіне Акцябраціі. Навучэнцы праходзілі розныя іспыты, каб даказаць, што яны самыя хуткія, спрытныя, працавітыя, кемлівыя і дружныя. У выніку гульні-падарожжа 6 вучням ўручылі значкі і аб’явілі, што яны годныя быць акцябратамі. Віншуем!

Продолжить чтениеАкцябрат стала больш