У добры шлях

       Адзвінеў апошні званок. Вучні 11 класа здалі дзяржаўныя экзамены. 

    7 выпускнікоў сёлета  развіталіся са сваёй роднай школай 12 чэрвеня, атрымаўшы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук дырэктара атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Адна з выпускніц, Талакнянік Вікторыя, скончыла школу з залатым медалём. Сур’ёзныя юнакі і вясёлыя дзяўчаты дзякавалі школе за веды, атрыманыя тут, за дапамогу і падтрымку сваіх настаўнікаў.

      У добры шлях, паважаныя выпускнікі!

 

Продолжить чтениеУ добры шлях

Летні адпачынак і праца

     Вучні старэйшых класаў сумяшчаюць адпачынак з працоўнай дзейнасцю ў лагеры працы і адпачынку «Факел». Асноўнай задачай вучняў з’яўляецца добраўпарадкаванне прышкольнай тэрыторыі, населеных пунктаў, вытворчых тэрыторый.

Продолжить чтениеЛетні адпачынак і праца

Ура! Канікулы!

      Пачалося лета. А разам з ім і пара летніх аздараўленчых лагераў. 20 вучняў пачатковай школы наведваюць аздараўленчы лагер «Дружба». А  для 5 вучняў 10 класа арганізаваны лагер працы і адпачынку.

Продолжить чтениеУра! Канікулы!

Празвінеў апошні званок

      31 мая прагучаў апошні званок для вучняў школы. Наперадзе  канікулы. Але толькі не для вучняў 9, 11  класаў. Іх чакаюць экзамены і першыя крокі ў дарослае жыццё. Пажадаем ім поспехаў і здзяйснення ўсіх мар!

Продолжить чтениеПразвінеў апошні званок

Святы

      Пад канец навучальнага года вучні першага класа развіталіся са сваім першым сябрам — Букваром. Пры правядзенні Свята Буквара вучням прапанаваліся цікавыя і займальныя гульні, забавы.  А для вучняў чацвёртага класа было праведзена свята «Бывай, пачатковая школа!»  Госці мерапрыемства ўпэўніліся, што вучні гатовы перайсці на наступную ступень навучання.

Продолжить чтениеСвяты

Малыя алімпійскія гульні

      20 мая ў школе прайшлі Малыя алімпійскія гульні. У спаборніцтвах удзельнічалі тры групы: 1 — 4 класы, 5 — 7 класы, 8 — 11 класы. Спартсмены змагаліся ў кіданні мяча, скачках у даўжыню, бегу на розныя дыстанцыі і інш. Барацьба была складанай, але перамаглі мацнейшыя. Кожны ўдзельнік спаборніцтваў атрымаў зарад бадзёрасці і весялосці. Пераможцы гульняў былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі.

Продолжить чтениеМалыя алімпійскія гульні

Дзень Перамогі ў памяці жыве

      Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага з нас. І хаця з тых гадоў ваеннага ліхалецця мінула ўжо шмат часу і засталося зусім мала рэальных удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай, але словы “Мы перамаглі!” сёння з гонарам гавораць тыя, хто нарадзіўся ў пасляваенныя гады.

     Людскую падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам тылу і ўсім, хто набліжаў перамогу, выказалі вучні, настаўнікі, прадстаўнікі мясцовай улады і жыхары в. Шані, якія сабраліся на мітынг, прысвечаны 69-й гадавіне Перамогі.

      

Продолжить чтениеДзень Перамогі ў памяці жыве

Скажы курэнню i iншым наркотыкам — не!

     03 мая ў рамках акцыі «Скажы курэнню і іншым наркотыкам — не!» у школе праведзены шматлікія мерапрыемствы.

      Вучні 6-8 класаў наведалі пазнавальную гадзіну «Каварная цыгарэта». Старшакласнікі прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі «Курыць ці не курыць?». Пяцікласнікі абмеркавалі пытанні на тэму «Лад жыцця толькі здаровы». 

Продолжить чтениеСкажы курэнню i iншым наркотыкам — не!