У суботу

    3 кастрычніка вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у КТС «Сям’я ў адным доме», прысвечанай Дню пажылых людзей. Разам з Коверзневай І. М. яны стварылі сапраўдны альбом з сямейных малюнкаў.

    Вучні 5 — 7 класаў са сваім класным кіраўніком Кечка А. В. наводзілі парадак ля помніка Ахвярам фашызму, а таксама ўдзельнічалі ў дабрачыннай акцыі па ўборцы тэрыторыі вакол вясковага возера.

   Таксама ў суботу працавалі спартыўныя секцыі.

Продолжить чтениеУ суботу

Тыдзень фізікі

   З 28 верасня па 3 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень фізікі, у якім прынялі ўдзел вучні 5 — 10 класаў. Адкрылі яго вучні 8 — 10 класаў, якія ў вершаванай форме расказалі аб ролі фізікі ў жыцці чалавека, у развіцці тэхнікі, аб прызначэнні фізікі ў выбары некаторых прафесій.

Продолжить чтениеТыдзень фізікі

Пасвячэнне ў вучні

    Свята “Пасвячэнне ў вучні” прайшло 28 верасня ў першакласнікаў. Разам з класным  кіраўніком Бяляевай І. Р. вучні пабывалі ў цудоўнай Краіне Ведаў, атрымалі свае першыя падручнікі.

Продолжить чтениеПасвячэнне ў вучні

Дзень экалогіі

   26 верасня для вучняў 1-4 класаў праводзіўся ранішнік “Што пакінем нашчадкам”. Выкарыстанне мультымедыйнай прэзентацыі па тэме “Падарожжа па экалагічнай сцяжынцы” дапамагло дзецям у займальнай форме пазнаёміцца з паняццем “экалогія”, даведацца шмат новага і цікавага. Вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у гульнях, разгадвалі крыжаванку, складалі памятку паводзін у лесе.

   Вучняў 5 — 7 і 8 — 10 класаў запрасілі на КТС “Восеньскія матывы” і экалагічнае лато «У свеце флоры і фаўны». На мерапрыемствы навучэнцы прыйшлі не з пустымі рукамі. З кветак і апалых лістоў яны зрабілі цудоўныя восеньскія букеты. Старэйшыя дзяўчынкі прачыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра восень, а таксама склалі невялічкія выказванні па карцінах.

Продолжить чтениеДзень экалогіі

Дзень здароўя

    12 верасня ў школе прайшоў Дзень здароўя. У спартыўных спаборніцтвах па легкаатлетычным кросе ўдзельнічалі вучні 1 — 10 класаў. Навучэнцы дэманстравалі сваю сілу і моц у бегу на розныя дыстанцыі. У параўнанні з мінулым годам многія вучні палепшылі свае вынікі.

   У гэтую ж суботу прайшлі спаборніцтвы па валейболе паміж камандай вучняў і камандай настаўнікаў. У выніку перамагла каманда настаўнікаў.

   Для малодшых вучняў прайшлі гульнёвыя і конкурсныя праграмы «Складаемыя здароўя» і «Здаровым  быць зусім не проста».

Продолжить чтениеДзень здароўя

На першым уроку — аб маладых

   Першы ўрок навучальнага года прайшоў пад назвай «На цябе, наша моладзь, надзея».

   На ім вялася размова аб тым, што дзяржава садзейнічае фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі, рэалізацыі права на працу, развіццю маладзёжных ініцыятыў.

   Педагогі імкнуліся ўключыць вучняў у актыўнае абмеркаванне актуальных для Беларусі тэм, такіх, як 70-годдзе Перамогі, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Продолжить чтениеНа першым уроку — аб маладых

Белаграпрамбанк віншуе…

   Падарункі ад ААТ «Белаграпрамбанк» 1 верасня атрымалі пяцікласнікі. Гэта кніжка з казкамі пад назвай «Твае першыя фінансы». Захапляльныя гісторыі, якія адбываюцца з галоўнымі героямі і казачным персанажам Агрыкам, акунуць дзяцей у цікавы свет фінансаў.

Продолжить чтениеБелаграпрамбанк віншуе…