Памяць

      30 студзеня вучні 8 і 9 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі           Менжынскай Г. А. і Дзенісюк В. М. наведалі выставу «Афганістан — наша памяць і наш боль», якая днямі адкрылася ў адным з класаў ДТСААФ.

     На выставе сабрана каля 150 экспанатаў, сярод якіх зброя савецкіх воінаў і талібаў. Вучні паглядзелі цікавыя відэафрагменты пра афганскую вайну, а таксама патрымалі ў руках некаторыя з экспанатаў.

Продолжить чтениеПамяць

Бацькоўскі дзень

     21 студзеня для бацькоў праводзіўся дзень адчыненых дзвярэй, у ходзе якога яны мелі магчымасць наведаць урокі і пазакласныя мерапрыемствы. Для бацькоў былі арганізаваны разнастайныя выставы: выстава творчых работ гуртка “Гаспадынька”,  выстава дзённікаў “Дзённік – твар вучня” і выстава сшыткаў “ Бяры прыклад з лепшых”.

Продолжить чтениеБацькоўскі дзень

Гадзіна памяці

      17 студзеня — дзень нараджэння Мікалая Гойшыка. Вучні 5 — 8 класаў прынялі ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства, прысвечанага подзвігу гэтага героя. Яны чыталі вершы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, успаміналі подзвігі піянераў-герояў. Асноўная частка мерапрыемства была прысвечана жыццю і подзвігу Мікалая. Школьнікі даведаліся, што хлопчык — ураджэнец Івацэвіцкай зямлі, што ў горадзе Івацэвічы ў гісторыка-краязнаўчым музеі ёсць экспазіцыя, прысвечаная Мікалаю Гойшыку, што пахаваны ён у брацкай магіле, што адна з вуліц г. Івацэвічы носіць яго імя.

Продолжить чтениеГадзіна памяці

Сакрэты правільнага харчавання

      Згодна з планам пасяджэння МА класных кіраўнікоў 13 студзеня быў праведзены трэнінгавы занятак «Сакрэты правільнага харчавання». Пры правядзенні мерапрыемства класны кіраўнік Дзенісюк В. М.  паказала выкарыстанне калектыўнай і групавой форм работы з дзецьмі. Вучні распрацавалі правілы правільнага харчавання.  Вынікам мерапрыемства стаў выпуск газеты з рэкамендацыямі аб здаровым харчаванні для вучняў школы.

Продолжить чтениеСакрэты правільнага харчавання

Сустрэча з прадстаўнікамі ўлады

      У пятніцу, 10 студзеня, вучні 8 — 11 класаў сустрэліся з выконваючым абавязкі старшыні сельвыканкама Лапукам С. І. на тэму «Выканаўчая ўлада ў сельскай мясцовасці».

SAM_3406

Продолжить чтениеСустрэча з прадстаўнікамі ўлады

Калі хочаш быць здаровым — загартоўвайся!

      З мэтай стварэння спрыяльных умоў для фарміравання ў малодшых школьнікаў станоўчых адносін да здаровага ладу жыцця 8 студзеня быў праведзены ўрок здароўя  «Калі хочаш быць здаровы — загартоўвайся».

     Пры правядзенні мерапрыемства вучні змаглі не толькі ўспомніць асноўныя правілы зберажэння здароўя,  але і больш падрабязна спыніцца на формах і правілах  загартоўвання арганізма. 

DSCN5045

Продолжить чтениеКалі хочаш быць здаровым — загартоўвайся!

Экскурсіі

    8 студзеня вучні 9 і 10 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі Ханіла В. С. і Дзенісюк В. М. здзейснілі экскурсію ў горад Брэст.

    Пры наведванні ВМК «Зімовы сад» вучні не толькі пазнаёміліся з раслінамі розных прыродных зон, але і акунуліся ў свет прафесій, звязаных з аховай навакольнага асяроддзя. Пры правядзенні  экскурсіі Браценкова А. М. расказала вучням аб прафесіях, якія можна атрымаць у БрДУ імя А. С. Пушкіна.

   Таксама дзеці пабывалі на выставе мінералаў, арганізаванай геаграфічным факультэтам.

    З вялікім захапленнем вучні слухалі экскурсавода ў краязнаўчым музеі, дзе пачулі шмат цікавых фактаў аб прыродзе і гісторыі Брэсцкай вобласці.

    Вельмі ўразіла дзяцей ёлка, якая знаходзіцца на плошчы У. І. Леніна. Завяршылася экскурсія наведваннем вуліцы Савецкай, дзе вучні змаглі пазнаёміцца не толькі з гісторыяй яе ўзнікнення, але і пачаставаць іх пастаянных крылатых жыхароў.

 

Продолжить чтениеЭкскурсіі