Конкурсы! Конкурсы!
На мінулым тыдні вучні нашай школы прымалі актыўны ўдзел у конкурсе дзіцячых малюнкаў «Адпачынак у вёсцы». Імі падрыхтаваны работы «Сонейка ў акенцы» і «Лета на любы густ». Чакаем падвядзення вынікаў конкурсу!
На мінулым тыдні вучні нашай школы прымалі актыўны ўдзел у конкурсе дзіцячых малюнкаў «Адпачынак у вёсцы». Імі падрыхтаваны работы «Сонейка ў акенцы» і «Лета на любы густ». Чакаем падвядзення вынікаў конкурсу!
Падведзены вынікі раённага этапу конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей». Сярод пераможцаў у намінацыі «малюнак» вучаніца 8 класа нашай школы Бова Кацярына.
Віншуем, Каця!
Далейшых табе поспехаў!
З 24 лютага па 01 сакавіка ў школе прайшоў тыдзень матэматыкі. Пачаўся ён з агульнашкольнай лінейкі, на якой настаўнікі матэматыкі пазнаёмілі з планам тыдня, вучні праінсцэніравалі матэматычныя міні-сцэнкі, прачыталі вершы.
На працягу тыдня вучні ўдзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах.
Вучні 5, 6, 7 класаў прынялі ўдзел у гульні «Брэйн-рынг» і конкурснай праграме «Матэматычнае кафэ».
Старшакласнікі спаборнічалі і ў інтэлектуальнай гульні «Свая гульня».
Вучняў пачатковых класаў запрасілі на гульнёвую праграму «Востраў скарбаў» і «Свята першага дзясятка».
Пярвічная арганізацыя ГА «БРСМ» нашай школы ў гэтым годзе папоўнілася 7 новымі членамі.
На сходзе пярвічнай арганізацыі членскія білеты ім уручылі дырэктар школы А. М. Ярмашэвіч і сакратар пярвічкі В. Бармута.
У адрас «навічкоў» прагучалі словы віншаванняў і пажаданняў поспехаў у вучобе і актыўнай грамадзянскай дзейнасці.
26 лютага ў школе праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя алімпійцам-2014.
Вучні кожнага класа ўдзельнічалі ў конкурсе сачыненняў «Маё пісьмо алімпійцу».
У конкурсе дзіцячых вырабаў «Мой падарунак алімпійцу» удзельнічалі як самыя старэйшыя вучні, так і пачаткоўцы.
Імі падрыхтаваны работы ў тэхніцы «дэкупаж», жывапіс, аплікацыя, бісерапляценне, арыгамі, работы з пластыліну.
У час веснавых канікул у школе дзейнічае працоўны атрад, у склад якога ўвайшлі вучні 10 класа. Пяцёра хлопчыкаў і дзяўчынак працуюць па добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі.
Членамі працоўнага атрада будзе высаджана каля сотні дэкаратыўных кустарнікаў, расада шматгадовых і аднагадовых кветак.
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у школе адбыўся агляд строю і песні. У гэтым годзе ён быў прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На працягу некалькіх тыдняў ішла штодзённая падрыхтоўка да конкурсу, таму журы, у склад якога ўвайшлі былыя вайскоўцы і педагогі школы, было складана вызначыцца з пераможцамі.
І ўсё ж ІІІ месца было аддадзена вучням 7 і 10 класаў, ІІ — вучням 5 класа, а перамогу святкавалі адзінаццацікласнікі.
Лепшым камандзірам журы назвала Тунчык Настассю з 7 класа. А пазаконкурснае выступленне вучняў 3 і 4 класаў выклікала бурныя апладысменты ў прысутных.
21 лютага ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
Вучні 7 — 9 класаў сталі ўдзельнікамі праграмы «Разумнікі і разумніцы», а малодшыя школьнікі прынялі актыўны ўдзел у вусным часопісе «Гучы, маё роднае слова».
Тым часам старэйшыя класы таксама не засталіся ў баку, прыняўшы ўдзел у конкурсе эрудытаў «Роднае слова — вечнасці след». Падчас захапляльнага падарожжа па краіне Мовазнавіі вучні 10 — 11 класаў адгадвалі рэбусы, даведаліся шмат новага аб паходжанні слоў, тлумачылі прыказкі і прымаўкі шляхам пантамімы, а таксама спявалі песні.
19 лютага, у час дадатковых канікул, вучні 1-2 класаў разам з класнымі кіраўнікамі Тарасавай М. Б. і Шпарла Г. А. наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык».
Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды, азнаёміцца з праграмай выстаў і мерапрыемстваў, атрымаць звесткі аб паслугах музея.
Усе навуковыя адкрыцці пачынаюцца з самых неверагодных фантазій. Менавіта таму навучэнцы нашай школы прымаюць актыўны ўдзел у конкурсах рознага маштабу.
Члены гуртка «Умелыя ручкі» (кіраўнік Тарасава М. Б.) падрыхтавалі калектыўную работу «Каб у хату не прыйшла бяда», а Бова Кацярына, навучэнка 8 класа, падрыхтавала індывідуальную работу «Згарэць не дадзім» (кіраўнік Ханіла В. С.) на раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей».
Ніпарка Ганна, навучэнка 3 класа, падрыхтавала работу «Мары будучыні» (кіраўнік Бяляева І. Р.) для ўдзелу ў конкурсе малюнкаў «Навука вачамі дзяцей», які праводзіцца Паркам высокіх тэхналогій і Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі пры падтрымцы кампаніі Hewlett-Packard.