Выпускніца нашай школы Міранюк Анастасія стала ўдзельніцай рэспубліканскага свята «Апошні званок»

Выдатнікі вучобы, дыпламанты прадметных алімпіяд і творчых конкурсаў, пераможцы спартыўных спаборніцтваў, члены Маладзёжнага парламента і ваенна-патрыятычных клубаў — больш за 2,6 тысячы чалавек (700 з абласцей і Мінска плюс амаль дзве тысячы брэсцкіх выпускнікоў) сабраліся сёння, 24 мая, у Брэсце на рэспубліканскае свята «Апошні званок». Усяго 4 выпускнікі з Пружанскага раёна прымаюць удзел у гэтым мерапрыемстве. У іх ліку выпускніца нашай школы Міранюк Анастасія. За гады вучобы ў школе Анастасія неаднаразова станавілася пераможцам не толькі раённых, абласных, але і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.

 

Продолжить чтениеВыпускніца нашай школы Міранюк Анастасія стала ўдзельніцай рэспубліканскага свята «Апошні званок»

Выпускнікі школы атрымалі новую прафесію

На працягу двух гадоў навучэнцы 11 класа асвойвалі веды і ўменні па прафесіі «рабочы зялёнага будаўніцтва». Пасля заканчэння навучання 20 мая навучэнцы паспяхова здалі экзамен і атрымалі прафесію «рабочы зялёнага будаўніцтва» другога разраду. Веды і ўменні дзяцей ацэньвалі педагогі ўстановы адукацыі, а таксама галоўны аграном ААТ «Шані — аграпрадукт» Наджафава Т.І. Віншуем рабят з паспяховай здачай экзамена!

Продолжить чтениеВыпускнікі школы атрымалі новую прафесію

Удзел у раённым злёце прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

Напярэдадні Дня піянерыі з мэтай прапаганды дзейнасці дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў, фарміравання ідэйна-маральнай і грамадзянска-патрыятычнай культуры падрастаючага пакалення, патрыятычнага выхавання навучэнцаў, папулярызацыі грамадскага дзіцячага руху, абмену вопытам работы дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў у працэсе рознабаковых зносін дзіцячых лідэраў 18 мая 2024 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Пружаны імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі» прайшоў раённы злёт прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

6 самых актыўных членаў ГА «БРПА» нашай дружыны сталі ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства. Злёт быў сапраўдным святам: актывісты спявалі, танцавалі, прымалі віншаванні, а лепшыя піянеры і піянерскія дружыны раёна атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Продолжить чтениеУдзел у раённым злёце прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

7 чацвёртакласнікаў школы былі прыняты ў піянеры 17 мая

19 мая — Дзень піянерыі! Праходзіць час, мяняюцца людзі, перакананні і сама гісторыя, а піянерскі рух жыве і застаецца патрэбным для юнага пакалення. Сёння на ўрачыстым піянерскім зборы наша піянерская дружына папоўнілася новымі членамі. 7 чацвёртакласнікаў школы былі прыняты ў піянеры. На зборы вучні перад сваімі сябрамі далі ўрачыстае абяцанне любіць сваю Радзіму, быць сумленнымі і справядлівымі, прытрымлівацца традыцый БРПА. Піянераў-навічкоў павіншавалі прысутныя піянеры і іх класны кіраўнік Ханіла І.В.

Продолжить чтение7 чацвёртакласнікаў школы былі прыняты ў піянеры 17 мая

Зарніца — 2024

Раённая ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца-2024», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праходзіла 16 мая на базе ГУДА «Цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства Пружанскага раёна» ў аг. Руднікі. Каманда «Страла» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» заняла 2 месца ў ваенізаванай эстафеце. Зусім крыху навучэнцам не хапіла да прызавога месца ў агульнакамандным заліку. Дзякуем адміністрацыі ААТ «Шані — аграпрадукт» за аказаную спонсарскую дапамогу ў набыцці параднай формы для нашых дзяцей.

Продолжить чтениеЗарніца — 2024

Адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню сям’і, прайшлі ва ўсіх класах.

 Госцем адзінага ўрока ў 1-4 класах стаў настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы протаіерэй айцец Сяргей, які расказаў дзецям аб значнасці сям’і ў жыцці кожнага чалавека, традыцыйных сямейных каштоўнасцях.

Сям’я — адна з найважнейшых каштоўнасцяў кожнага чалавека, сацыяльны інстытут, які выконвае шэраг важных грамадскіх функцый. У сям’і адбываецца працэс фармавання чалавека як асобы і як грамадзяніна. Дзякуючы сям’і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа.

Cям’я – гэта непаўторны свет, які адыгрывае асноўную ролю ў жыцці чалавека, мае свае традыцыйныя каштоўнасці і пераемнасць пакаленняў.

Продолжить чтениеАдзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню сям’і, прайшлі ва ўсіх класах.

Вясёлыя старты турыстаў!

Турыстычная эстафета — гэта вельмі цікава! Трэба ўмець распаліць вогнішча, паставіць палатку, пераадолець мноства перашкод, у тым ліку «балота» і паветраную пераправу, забяспечыць перанос пацярпелага, трэба здолець завязаць розныя турыстычныя вузлы. З усімі гэтымі выпрабаваннямі на выдатна справіліся вучні 5-9 класаў!

Продолжить чтениеВясёлыя старты турыстаў!