Юбілей

У суботу, 30 лістапада, свой юбілей адзначыла дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна. 

Павіншаваць Алену  Мікалаеўну  сабраўся  ўвесь педагагічны калектыў. Шмат шчырых слоў прагучала ў гонар юбіляра. Калегі  не стамляліся казаць, што Алена  Мікалаеўна   чалавек, які нясе дабро, радасць  і святло. Ведаючы, што Алена Мікалаеўна – незвычайна творчая асоба, настаўнікі  падрыхтавалі  для яе  музычныя віншаванні.

Продолжить чтениеЮбілей

Увага! СНІД!

      У рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІД і Сусветнага дня прафіліктыкі СНІД у школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных дадзенай праблеме.

     Для вучняў пачатковых класаў была праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна «СНІД. Што патрэбна ведаць?» Пачаткоўцы пазнаёміліся з жудаснай хваробай усёй планеты, а таксама атрымалі кансультацыю, як засцерагчыся ад гэтай бяды.

     Пры правядзенні мерапрыемстваў настаўнікі актыўна выкарыстоўваюць інфармацыйныя тэхналогіі. Вучні 5 — 8  класаў прынялі ўдзел у калектыўнай творчай справе па выпуску калажа на тэму  «Опасность — СПИД!», які быў прадстаўлены на раённы конкурс.

      Для вучняў старэйшых класаў была арганізавана гадзіна інфармавання «СНІД у пытаннях і адказах». Вучні пазнаёміліся са статыстыкай захворванняў СНІД у Рэспубліцы Беларусь за апошнія гады.

 

Продолжить чтениеУвага! СНІД!

Свята для дзяцей

      Смех і радасць панавалі 29 лістапада ў глядацкай зале Палаца культуры горада Пружаны. Вучні школы мелі магчымасць не толькі наведаць цыркавое прадстаўленне, але і паўдзельнічаць у розных конкурсах. 

Продолжить чтениеСвята для дзяцей

Адкрыты ўрок

      З мэтай выканання  рашэння  педагагічнага савета ў школе быў праведзены адкрыты ўрок па тэме «Аб ролі настаўніка ў аптымізацыі адукацыйнага працэсу». Настаўнік рускай мовы і літаратуры Вашчук А. В. выкарыстала ўсе магчымыя метадычныя прыёмы і формы для аптымізацыі працэсу навучання на ўроку рускай мовы ў 7 класе.

Продолжить чтениеАдкрыты ўрок

Экалогія і здароўе

      28 лістапада для вучняў старэйшых класаў была арганізавана гадзіна разважання «Экалогія і здароўе».

      Вучні мелі магчымасць праглядзець прэзентацыю, абмеркаваць, прааналізаваць і зрабіць вывады па дадзенай тэматыцы.

      Сваю ролю ў ходзе мерапрыемства адыграў прагляд дакументальнай стужкі «Экалогія і жыццё». Падчас прагляду фільма вучняў уразіў маштаб экалагічных праблем і іх уплыў на здароўе чалавека. 

      Кожны зрабіў для сябе адпаведны вывад, як засцерагчы планету ад экалагічных катастроф.

Продолжить чтениеЭкалогія і здароўе

Да 70-годдзя вызвалення Беларусі…

      У ліпені 2014 года Беларусь адзначыць 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рыхтуючыся да сустрэчы гэтай гістарычнай вехі, мы нізка кланяемся памяці загінуўшых і ветэранам, якія жывуць сярод нас.

      У школе распрацаваны план па падрыхтоўцы святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі. Шмат цікавых і карысных спраў чакае вучняў.

     А днямі адбылася прэзентацыя зменнага стэнда «Ведаць, помніць, ганарыцца…». Матэрыялы, прадстаўленыя на ім,  падрыхтаваны членамі піянерскага актыву пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Каляды А. Г. і настаўніка гісторыі Якімавец С. А.

     Зараз увазе вучняў прадстаўлены рубрыкі «Цана перамогі», «Хроніка вызвалення», «Пружаншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Ветэраны жывуць побач». У рубрыцы «Памяць жыве» размешчаны фотарэпартажы аб сустрэчах з ветэранамі, аб правядзенні тэматычных інфармацыйных гадзін і піянерскіх збораў, аб экскурсіях на памятных мясцінах, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеДа 70-годдзя вызвалення Беларусі…

Да ўвагі вучняў!

Рэсурсны цэнтр дзяржаўнай установы адукацыі

«Брэсцкі абласны ліцэй імя П. М. Машэрава»

праводзіць падрыхтоўку навучэнцаў 8 — 11 класаў да прадметных алімпіяд:

23.11.2013 — Біялогія (9 — 11 клас) — аўд. № 625 (636), у 11.55,

г. Брэст, Бульвар Касманаўтаў, 21  (БрДУ імя А. С. Пушкіна)

23.11.2013 — Гісторыя — кабінет № 522 (у дэканата), у 11.55,

 г. Брэст, Бульвар Касманаўтаў, 21  (БрДУ імя А. С. Пушкіна)

23.11.2013 — Руская мова (9 — 11 клас) — аўд. № 327, у 11.55,

 г. Брэст, Бульвар Касманаўтаў, 28  (БрДУ імя А. С. Пушкіна) 

23.11.2013 — Хімія (10 — 11 клас) — кабінет № 431, у 11.45,

 г. Брэст, вул. Маскоўская, 267 (Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт)

23.11.2013 — Матэматыка (8 — 9 клас) — кабінет № 6, (10 — 11 клас) —

кабінет № 11, у 11. 55,  г. Брэст, праспект П. М. Машэрава, 25 

Продолжить чтениеДа ўвагі вучняў!

Аперацыя «Абеліскі»

      Падчас восеньскіх канікулаў вучні не толькі адпачывалі. Дзеці прынялі ўдзел у аперацыі “Абеліскі”, якая стала добрай традыцыяй нашай  школы. Вучні 8-11 класаў прыбралі ад апалага лісця тэрыторыю ля помнікаў на месцах дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава і гібелі генерала Бахарава, якія знаходзяцца на тэрыторыі Шаняўскога сельсавета, а таксама ля памятнага знака на радзіме  Шырмы Р.Р. у вёсцы Шакуны.

    Падобныя мерапрыемствы выхоўваюць у дзяцей пачуццё гонару і патрыятызму за родную краіну, дапамагаюць лепш зразумець нялёгкі подзвіг салдатаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама вучаць паважаць творчую спадчыну знакамітых землякоў і аднавяскоўцаў. 

Продолжить чтениеАперацыя «Абеліскі»