Мы памятаем…
Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі пачалося ў 10 гадзін каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аграгарадка.
На мітынг прыйшлі школьнікі, моладзь, жыхары аграгарадка. Усім удзельнікам і гасцям мітынгу вучнямі і педагогамі школы былі прышпілены чырвона-зялёныя стужкі з яблыневымі кветкамі.
На мітынгу з прывітальным словам выступіў старшыня сельвыканкама Лапука Сяргей Іванавіч. Дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна павіншавала прысутных з Днём Перамогі, выказала словы павагі ветэранам.
Айцец Міхаіл, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы, звярнуўся да ўдзельнікаў вайны са шчырымі словамі падзякі за мужнасць і гераізм. Ён адзначыў, што Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага чалавека.
Вучні школы прачыталі імёны тых, хто не вярнуўся з поля бою. Члены драматычнага гуртка выступілі перад сабраўшыміся з літаратурнай кампазіцыяй. Да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі.