Педагагічны кансіліум
У школе прайшоў педагагічны кансіліум па тэме «Пераемнасць у навучанні паміж пачатковай школай і сярэднім звяном». Настаўнікамі былі выпрацаваны рэкамендацыі па рабоце з вучнямі 5 класа.
У школе прайшоў педагагічны кансіліум па тэме «Пераемнасць у навучанні паміж пачатковай школай і сярэднім звяном». Настаўнікамі былі выпрацаваны рэкамендацыі па рабоце з вучнямі 5 класа.
5 кастрычніка група педагогаў школы была запрошана на раённае свята, прысвечанае Дню настаўніка. На свяце ўшаноўваліся лепшыя педагогі раёна. Цёплыя і шчырыя словы прагучалі пра педагагічныя дынастыі, сярод якіх дынастыя Якімавец — Грышкевіч — Пасько. Прыемным сюрпрызам стала ўзнагароджанне школы ў намінацыі «Школа — наш утульны дом» акустычнай мультымедыйнай сістэмай, сродкі на якую выдаткавалі нашы шэфы — ААТ «Шані-аграпрадукт».
Напярэдадні Дня настаўніка члены атрада «Міласэрнасць» павіншавалі са святам былых настаўнікаў пенсіянераў Салапура Я. М., Сцяпанаву М. М., Петруковіч Т. У. і Петруковіча М. М.
А школьнае свята, прысвечанае Дню настаўніка, было падрыхтавана сумеснымі намаганнямі работнікаў сельскага клуба і школьных гурткоў творчай накіраванасці. На свяце гучалі цудоўныя словы падзякі настаўнікам, душэўныя песні ў выкананні Таццяны Кабрынец, Наталлі Чэчка і вучняў школы.
Настаўніца нямецкай мовы Н. І. Жырыкава атрымала Ганаровую грамату аддзела адукацыі за шматгадовую добрасумленную працу.
Вучні старэйшых класаў удзельнічалі ў працоўным дэсанце па нарыхтоўцы бульбы для школьнай сталоўкі.
Бульба нарыхтавана і для патрэб сталовай ААТ “Шані-аграпрадукт”, а таксама адзінокіх жыхароў сельсавета.
Да Дня састарэлых людзей праводзілася акцыя “Дабрыня”. Піянеры, члены атрада “Міласэрнасць” наведалі адзінока пражываючых былую настаўніцу – пенсіянерку Сцяпанаву М. М. і Бабрук Н. А., якая з’яўляецца малалетнім вязнем фашызму.
Поздравим всех учителей
Мы с праздником сегодня.
Призвание – учить детей,
Нет дела благородней.
Ваш выбор жизненный таков,
И вы не можете иначе,
Хороших вам учеников,
Здоровья, счастья и удачи!
Свята “Пасвячэнне ў вучні” прайшло ў першакласнікаў. Да іх у госці завітаў сам Доктар Айбаліт, які даў вучням слушныя парады.
Свята прайшло ў форме падарожжа па школьных прадметах. Кожны ўдзельнік свята атрымаў невялікі падарунак.
28 верасня для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:
Дзень правазнаўства
10.00 — 11.00
Конкурсная праграма “Прававы эрудыт” (1 — 4 кл.)
10.00 — 11.00
Прававы конкурс “Юны дэтэктыў” (5 — 7 кл.)
10.00 — 11.00
Літаратурная гадзіна “Непрыдуманыя гісторыі аб прыгажосці чалавечых учынкаў”
(8 — 11 кл.)
13.00 — 14.00
Прававы клуб гульні “У свеце правоў чалавека” (5 — 11 кл.)
23 верасня ў школе праводзіўся адзіны дзень інфармавання, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Члены лектарскай групы сумесна з настаўнікам гісторыі Якімавец С. А. падрыхтавалі для вучняў шмат цікавай і пазнавальнай інфармацыі.
З 17 па 21 верасня ў школе праходзіў Тыдзень міру.
21 верасня праводзілася аперацыя «Абеліскі». Члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» наводзілі парадак каля помніка ахвярам фашызму ў в. Шані, наведалі і ўсклалі кветкі на магілу ў в. Засімавічы, дзе былі перазахаваны астанкі чырвонаармейцаў з часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Да Міжнароднага дня міру праводзіўся конкурс малюнкаў на асфальце. У конкурсе прынялі ўдзел усе жадаючыя вучні класаў.