Ах, выпускны!

      7 выпускнікоў сёлета  развіталіся са сваёй роднай школай 11чэрвеня, атрымаўшы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук дырэктара атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Адна з выпускніц, Радзіончык Наталля, скончыла школу з залатым медалём. Сур’ёзныя юнакі і вясёлыя дзяўчаты дзякавалі школе за веды, атрыманыя тут, за дапамогу і падтрымку сваіх настаўнікаў. 

      У добры шлях, паважаныя выпускнікі!

Продолжить чтениеАх, выпускны!

Апошні званок

      31 мая ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года. Для выпускнікоў прагучаў апошні званок. Наперадзе іх чакаюць дзяржаўныя экзамены.

Віншуем усіх з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікул!

Продолжить чтениеАпошні званок

Прамая тэлефонная лінія

УВАГА!

30.05.2013 года

з 10.00 да 12.00

адбудзецца прамая тэлефонная лінія

з начальнікам аддзела адукацыі

Пружанскага райвыканкама Казарэз І. А. 

па пытаннях арганізацыі выніковай атэстацыі

тэлефон: 2 — 13 — 45

Продолжить чтениеПрамая тэлефонная лінія

Майстар-клас

       26 красавіка настаўніца нямецкай мовы Жырыкава Наталля Ільінічна правяла майстар-клас па тэме «Гульня як эфектыўны прыём навучання нямецкай мове ў пачатковых класах.

SAM_1670SAM_1675

Продолжить чтениеМайстар-клас

Аперацыя «Абеліскі»

      У ходзе месячніка па добраўпарадкаванні членамі школьнай пярвічкі БРСМ праведзена аперацыя «Абеліскі». 

      Наведзены парадак ля памятнага знака на радзіме Р.Р. Шырмы ў в. Шакуны, помніка на месцы гібелі генерала Бахарава, помніка на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава (в. Козі Брод).

SAM_1697SAM_1705

Продолжить чтениеАперацыя «Абеліскі»

Наводзім парадак разам

      У правядзенне традыцыйнага месячніка па добраўпарадкаванні  актыўна ўключыліся вучні, настаўнікі і тэхперсанал школы.

      Прыбрана тэрыторыя плошчай больш за 4 га.

SAM_1600SAM_1630 

Продолжить чтениеНаводзім парадак разам

Да ўвагі абітурыента!

      Устаноўлены тэрміны і месцы правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2013 годзе.

      Усю неабходную інфармацыю аб правядзенні ЦТ у Брэсце вы зможаце знайсці, адкрыўшы дакументы Рэгістрацыя,  Графік і пункты правядзення ЦТ.

Продолжить чтениеДа ўвагі абітурыента!

Завяршыліся раённыя прадметныя алімпіяды сярод вучняў 4 — 9 класаў

      Перамогу ў  алімпіядзе па гісторыі святкавала вучаніца 7 класа Вярэніч Кацярына, якую падрыхтавала настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Якімавец Святлана Аляксандраўна.

       З дыпломамі ІІІ ступені вярнуліся Вашчук Кірыл (6 клас) і Несцяровіч Ксенія (4 клас), якія ўдала выступілі на алімпіядах па гісторыі і рускай мове адпаведна.

Продолжить чтениеЗавяршыліся раённыя прадметныя алімпіяды сярод вучняў 4 — 9 класаў

Запрашаем на кірмаш

      5 красавіка вучні 10 — 11 класаў прынялі ўдзел у кірмашы «Скарбы роднага краю», які завяршыў тыдзень геаграфіі.

      Нацыянальны каларыт мерапрыемства быў дасягнуты не толькі пры дапамозе адмысловага ўпрыгожання залы ручнікамі і выцінанкамі, але і пры дапамозе непадробнай акцёрскай гульні вядучых. Змітрок, Васіль і Несцерка на працягу ўсяго мерапрыемства запальвалі цікавасць абедзвюх каманд. Вучні мелі магчымасць не толькі праверыць свае веды па геаграфіі, адгадаць загадкі, успомніць беларускія песні, але і самі дэкламавалі вершы пра родны край. Па выніках гульні абедзве каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі адпаведнай ступені.

SAM_0380SAM_0358

Продолжить чтениеЗапрашаем на кірмаш

У геаграфічным «круізе»

      2 красавіка вучні 7 — 8 класаў здзейснілі «Геаграфічны круіз». Яны наведалі востраў Прыказак і прымавак, Аўтамабіляў, Кулінарыі і інш. На кожным з астравоў выконвалі разнастайныя геаграфічныя заданні: складзі геаграфічную анаграму, адгадай геаграфічны тэрмін, назаві адным словам геаграфічныя аб’екты, складзі прыказку з геаграфічнымі назвамі і інш. Абедзве каманды набралі аднолькавую колькасць балаў. У выніку перамагла дружба! Віншуем!

IMG_0244IMG_0258IMG_0256IMG_0259

Продолжить чтениеУ геаграфічным «круізе»