Пачаўся тыдзень геаграфіі
З 1 па 6 красавіка ў школе праходзіць тыдзень геаграфіі, які пачаўся з агульнашкольнай лінейкі.
Вучні 9 — 11 класаў удзельнічалі ў абмеркаванні прэзентыцыі «Глабальныя праблемы чалавецтва».
З 1 па 6 красавіка ў школе праходзіць тыдзень геаграфіі, які пачаўся з агульнашкольнай лінейкі.
Вучні 9 — 11 класаў удзельнічалі ў абмеркаванні прэзентыцыі «Глабальныя праблемы чалавецтва».
З 27 па 29 сакавіка для вучняў школы была арганізавана экскурсія ў Полацк.
Школьнікам, настаўнікам і бацькам, якія суправаджалі дзяцей, была прапанавана разнастайная і цікавая экскурсійная праграма па памятных мясцінах славутага горада.
У Спасаўскім храме вучні змаглі ўбачыць фрэскі XII стагоддзя, пакланіцца абразу Еўфрасінні Полацкай, пазнаёміцца з гісторыяй жыцця асветніцы.
З 10 студзеня па 22 сакавіка вучні школы ўдзельнічалі ў раённай акцыі «Дапаможам крылатаму сябру».
У ходзе акцыі вучнямі школы было выраблена і развешана на тэрыторыі школы 29 новых кармушак. На працягу ўсяго зімовага перыяду ажыццяўляліся падкормка птушак і назіранне за імі. Праведзены шматлікія інфармацыйна-массавыя мерапрыемствы: конкурс кармушак, конкурс міні-сачыненняў, конкурс фотаздымкаў, пазнавальная гадзіна «Птушкі вакол нас» і інш. А закончылася акцыя святкаваннем Міжнароднага дня птушак. Удзельнікамі гуртка «Эколагі-краязнаўцы» пад кіраўніцтвам Дзенісюк В. М. падрыхтаваны фотарэпартаж аб правядзенні акцыі, які накіраваны для ўдзелу ў раённым конкурсе.
З дыпломам 2 ступені вярнулася з раённай канферэнцыі вучэбна-даследчых работ «З навукай — у будучае» вучніца 10 класа нашай школы Бармута Вераніка, якая падрыхтавала работу па беларускай філалогіі.
Віншуем Вераніку і яе кіраўніка Зорко І. А. з паспяховым выступленнем!
З 11 па 15 сакавіка ў школе праходзіў фестываль метадычных аб’яднанняў.
У першы дзень метадычнага фестывалю прадстаўнікамі школьных метадычных фарміраванняў была прапанавана панарама ўрокаў пад дэвізам «Вучу вучыцца», у ходзе якой яны паказалі фрагменты ўрокаў па фарміраванні агульнавучэбных уменняў і навыкаў.
14 сакавіка вучні 5 — 6 класаў прынялі ўдзел у турніры вясёлых і знаходлівых.
Асаблівасцю яго стала тое, што ўсе конкурсныя заданні былі звязаны з матэматыкай.
Камандам нямала прыйшлося «папацець» над рэбусамі, галаваломкамі, займальнымі задачамі. А асабліва цікаўныя паўдзельнічалі ў матэматычнай рыбалцы.
Днямі гасцямі школы сталі прадстаўнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Да ўвагі старшакласнікаў быў прапанаваны відэафільм і прэзентацыя пра навучальную ўстанову і яе адукацыйныя магчымасці.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь складае аснову прававой сістэмы краіны
Канстытуцыя з’яўляецца Асноўным законам дзяржавы. Сучасная Канстытуцыя была распрацавана ў 1994 і скарэкціравана ў 1996 і 2004 гадах. Гэта пятая Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі.
Напярэдадні 8 Сакавіка ў школе адбылася святочнага канцэртная праграма. Вершы, песні, інсцэніроўкі — усё ў гэты дзень прысвячалася цудоўнай палове чалавецтва.
Падведзены вынікі раённага этапу 2 Рэспубліканскага піянерскага збору «Я піянер сваёй краіны», у якім удзельнічала піянерская дружына імя Марата Казея нашай школы.
Журы адзначыла творчы падыход і змест прадстаўленых работ, якіх у розных намінацыях было прадстаўлена больш за сотню. Наша дружына заняла 1 месцы ў намінацыях «Плакат інфа» і «Імідж флаер» (памятка), а таксама 2 месца ў намінацыі «ПРОК» (піянерская паштоўка).
Віншуем з перамогай!