Школа сустракае Новы год

      Увесь снежань вучні школы рыхтаваліся да навагодняга свята, і зараз, здаецца, школу не пазнаць. Яшчэ з вясковай вуліцы ўвечары і раніцай відаць каляровыя агеньчыкі на будынку школы.

     Прыцягваюць погляд прахожых карціны, створаныя вучнямі і настаўнікамі ў тэхніцы «выцінанка». У школе няма двух аднолькава ўпрыгожаных кабінета, а вось школьны калідор з густам аформлены ў адзіным стылі, што надало яму асаблівай прыгажосці і ўтульнасці.

Продолжить чтениеШкола сустракае Новы год

Свята для дзяцей

      Члены піянерскага актыву нашай школы прынялі ўдзел у навагодняй святочнай праграме, якая праводзілася ў ЦТДМ г. Пружаны.

      Дзеці мелі магчымасць паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах.

Продолжить чтениеСвята для дзяцей

У навагоднім карагодзе…

    Вясёлыя, прыгожыя і светлыя навагодні ранішнік і вечар прайшлі ў нашай школе.

   Дзякуючы старанням членаў драматычнага гуртка (кір. А. В. Вашчук), на ранішніку была разыграна сапраўдная казка, героямі якой сталі не толькі Дзед Мароз і Снягурачка, але і вясёлая Сарока, Шапакляк, Баба Яга, Карлсан, вясёлыя Дамавікі…

 

      Цікавыя гульні і вясёлыя карагоды пад акампанімент І. М. Коверзневай, вершы і песні ўдзельнікаў музычнага гуртка (кір. І. Р. Бяляева) яшчэ больш надавалі святочнага настрою.

      Здаецца, што ён перадаўся і тым, хто прыйшоў на школьны навагодні вечар.

    А пачаўся ён з прыемнага і ўжо традыцыйнага моманту — ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў раённых алімпіяд, конкурсаў даследчых работ, прызёраў абласных спартыўных спаборніцтваў. Салодкія падарункі для самых таленавітых і здольных вучняў былі набыты за кошт ААТ «Шані-аграпрадукт».

     Парадавалі шматлікіх гасцей вечара (бацькоў, членаў Савета школы, членаў сельвыканкама, мясцовых жыхароў) члены вучнёўскага актыву пад кіраўніцтвам         А. Г. Каляды.

     Казка на сучасны лад, разыграная на свяце, не толькі развесяліла, але і паказала творчы патэнцыял вучняў і педагогаў школы.

   Дзяўчынкі 11 класа здзівілі сваімі музычнымі сюрпрызамі, а танцавальная праграма падняла ў навагодні карагод нават дарослых.

Продолжить чтениеУ навагоднім карагодзе…

Алімпійцы падводзяць вынікі

      7 вучняў прадстаўлялі школу на раённых алімпіядах, якія прайшлі ў лістападзе — снежні. Двое з іх, Талакнянік В. і Жук Д., прыехалі з іх з дыпломамі ІІ і ІІІ ступені (настаўнікі Якімавец С. А., Семак М. М.).

    Парадавала выступленне каманды школы на раённай краязнаўчай алімпіядзе. Нашы вучні сталі пераможцамі і прадстаўлялі раён на абласной алімпіядзе.

    Выдатныя веды па гісторыі роднага краю на абласным узроўні паказала вучаніца 11 класа Талакнянік В., якая была ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені. Рыхтавалі каманду педагогі Якімавец С. А. і Дзенісюк В. М. 

Мы ганарымся вамі, нашы лепшыя вучні і настаўнікі.

Продолжить чтениеАлімпійцы падводзяць вынікі

Да ўвагі вучняў

      ІІ этап рэпетыцыйнага тэсціравання (тэсціраванне абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі) у Пружанскім раёне па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў будзе праводзіцца на базе СШ № 3 ў адпаведнасці з наступнымі датамі:

26 студзеня – фізіка, хімія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, замежныя мовы;

02 лютага – руская мова, беларуская мова;

09 лютага – матэматыка, біялогія, грамадазнаўства, геаграфія.

    Аплата за ўдзел у тэсціраванні ажыццяўляецца грамадзянамі шляхам  пералічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак РІКВ (УА Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў) (№ р/р 3632934510021 у філіяле № 529 ААБ “Беларусбанк”, г. Мінск, код 720 УНН 190194148). Пры аплаце неабходна пры сабе мець пашпарт.

     Кошт тэсціравання па адным прадмеце  складае 41800 (сорак адна тысяча восемсот) беларускіх рублёў.

      Аплату за тэсціраванне можна ўнесці ў любым аддзяленні ААБ “Беларусбанк” пры дапамозе  сістэмы “Разлік” АРІП (без зняцця  камісійнага збору), у аддзяленнях “Белпошта” або ў любым іншым банку (са зняццем камісійнага збору).

       Пачатак  тэсціравання ў 10.00 гадзін.

Продолжить чтениеДа ўвагі вучняў

Ведай свае правы і абавязкі

      З 9 па 14 снежня ў школе праходзіць тыдзень прававых ведаў. 

    На пачатку тыдня для навучэнцаў арганізавана выстава літаратуры на тэму «Кожны з вас мае права на …». 

Продолжить чтениеВедай свае правы і абавязкі

Парад Дзедаў Марозаў

 

 

       15 снежня ў горадзе Пружаны пройдзе парад Дзедаў Марозаў.

     У праграму 15 снежня 2013 г. будуць уваходзіць мерапрыемствы: адкрыццё парада каля Лядовага палаца г. Пружаны ў 13.30, далей — шэсце да Палацыка і сустрэча з галоўным Дзедам Марозам у 14.00, далей — шэсце да галоўнай ёлкі і святочнае прадстаўленне каля гарадской ёлкі на гарадской плошчы каля ГДК з 14.30 да 16.00, завяршае праграму ў 16.00 у гарадскім Палацы культуры г. Пружаны ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу і прадстаўленне  навагодняга мюзікла (уваход бясплатны для ўсіх жадаючых).

Продолжить чтениеПарад Дзедаў Марозаў

Запрашаем у гасцёўню

      З нагоды 65-годдзя паэтэсы Я. Янішчыц у школе прайшла літаратурная гасцёўня «Палеская ластаўка».

     Гучалі цікавыя факты з біяграфіі Я. Янішчыц, цудоўныя вершы, песні на яе словы.

     Вучні змаглі яшчэ раз далучыцца да цудоўных старонак беларускай паэзіі.

Продолжить чтениеЗапрашаем у гасцёўню

Юбілей

У суботу, 30 лістапада, свой юбілей адзначыла дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна. 

Павіншаваць Алену  Мікалаеўну  сабраўся  ўвесь педагагічны калектыў. Шмат шчырых слоў прагучала ў гонар юбіляра. Калегі  не стамляліся казаць, што Алена  Мікалаеўна   чалавек, які нясе дабро, радасць  і святло. Ведаючы, што Алена Мікалаеўна – незвычайна творчая асоба, настаўнікі  падрыхтавалі  для яе  музычныя віншаванні.

Продолжить чтениеЮбілей

Увага! СНІД!

      У рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІД і Сусветнага дня прафіліктыкі СНІД у школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных дадзенай праблеме.

     Для вучняў пачатковых класаў была праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна «СНІД. Што патрэбна ведаць?» Пачаткоўцы пазнаёміліся з жудаснай хваробай усёй планеты, а таксама атрымалі кансультацыю, як засцерагчыся ад гэтай бяды.

     Пры правядзенні мерапрыемстваў настаўнікі актыўна выкарыстоўваюць інфармацыйныя тэхналогіі. Вучні 5 — 8  класаў прынялі ўдзел у калектыўнай творчай справе па выпуску калажа на тэму  «Опасность — СПИД!», які быў прадстаўлены на раённы конкурс.

      Для вучняў старэйшых класаў была арганізавана гадзіна інфармавання «СНІД у пытаннях і адказах». Вучні пазнаёміліся са статыстыкай захворванняў СНІД у Рэспубліцы Беларусь за апошнія гады.

 

Продолжить чтениеУвага! СНІД!