Правілы бяспечных паводзін ля вады 

     У летнія гарачыя дні вада прыцягвае як магніт як дзяцей, так і дарослых. Кожны хоча выкупацца ў прахалоднай вадзе, папесціцца пад прамянямі сонца, прагуляцца па беразе ракі ці возера. Падчас адпачынку ля вадаёмаў заўсёды трэба памятаць- вада тоіць у сабе небяспеку! Каб ваш адпачынак быў удалым, варта не забываць правілы бяспечных паводзін ля вады.

Продолжить чтениеПравілы бяспечных паводзін ля вады 

Нашыя рабяты апрабавалі новую скейт-пляцоўку і пазаймаліся на трэнажорах

     Казлоўскі Уладзіслаў, Кот Яўген, Ханіла Яўген, Ханіла Канстанцін у рамках спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі» паглядзелі фільм пад адкрытым небам «Паддубны», апрабавалі новую скейт-пляцоўку і пазаймаліся на трэнажорах.

Продолжить чтениеНашыя рабяты апрабавалі новую скейт-пляцоўку і пазаймаліся на трэнажорах

31 мая для вучняў школы празвінеў апошні званок

31 мая для вучняў школы празвінеў апошні званок, які апавясціў аб заканчэнні навучальнага года. Урачыстыя віншаванні старшыні Шаняўскога сельскага савета Бяляевай І. Г. і дырэктара школы А. М. Ярмашэвіч, пажаданні настаўнікаў, кранальнае выступленне бацькоў і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў закранулі ўсіх прысутных. Шматлікія граматы атрымалі вучні і педагогі за ўдзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах. Падзячныя лісты былі ўручаны самым актыўным бацькам і настаўнікам. Лепшыя навучэнцы школы ад ААТ «Шані-аграпрадукт» атрымалі грашовыя прэміі. Мы жадаем усім выдатнага летняга адпачынку, радасных момантаў, новых поспехаў і толькі правільных рашэнняў!

Продолжить чтение31 мая для вучняў школы празвінеў апошні званок

Развітанне з пачатковай школай

   31 мая ў нашай школе прайшло ўрачыстае мерапрыемства «Развітанне з пачатковай школай». Заканчэнне пачатковай школы-гэта вельмі важная і кранальная падзея ў жыцці вучняў 4 класа. І нядзіўна, што бацькі і класны кіраўнік Ханіла І. В. прыклалі максімум намаганняў, каб свята прайшло ярка, весела і надоўга запомнілася рабятам.

 

Продолжить чтениеРазвітанне з пачатковай школай

Квэст-гульня «Я спазнаю свет»

 Добрай традыцыяй у Шаняўской СШ імя М. Засіма стала правядзенне ў апошні дзень навучальнага года масавых спартыўна-пазнавальных гульняў. У гэтым годзе ўсе навучэнцы школы змаглі паўдзельнічаць у квэст-гульні «Я пазнаю свет». Кожная рознаўзроставая каманда здзейсніла займальнае падарожжа па станцыях «Казачная», «Медыцынская», «Спартыўная», «Дзяржаўная», «Турыстычная», «Тэатральная», «Астравок бяспекі», дзе іх чакалі казачныя героі і цікавыя выпрабаванні. Выдатныя моманты ўдзелу ў квэст-гульні «Я пазнаю свет» запомніліся рабятам з каманды «Пазітыў» пад кіраўніцтвам Аблавушкі І. М.

Продолжить чтениеКвэст-гульня «Я спазнаю свет»

Віншуем Міранюк Насцю і Шаламіцкую Паліну з перамогай у конкурсе «Сцяг Перамогі – радасці сцяг!»

З мэтай папулярызацыі сярод моладзі дзяржаўнай сімволікі  праходзіў раённы фотаконкурс «Сцяг Перамогі – радасці сцяг!», прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Віншуем Міранюк Насцю і Шаламіцкую Паліну з перамогай у конкурсе!

 

 

 

 

Продолжить чтениеВіншуем Міранюк Насцю і Шаламіцкую Паліну з перамогай у конкурсе «Сцяг Перамогі – радасці сцяг!»

Вучні 1,2,4 класаў наведалі ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў»

У рамках Года якасці з мэтай папулярызацыі прэстыжу рабочых прафесій навучэнцы 1,2,4 класаў наведалі ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў». Навучэнцы змаглі наведаць некалькі цэхаў, даведаліся, вытворчасцю якіх дэталей займаецца завод. Падобныя экскурсіі — выдатная магчымасць для школьнікаў убачыць, як арганізуецца прамысловая вытворчасць, якое абсталяванне выкарыстоўваецца, пазнаёміцца ​​з прафесіямі і «прымерыць» іх на сябе.

Продолжить чтениеВучні 1,2,4 класаў наведалі ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў»

Вучні 1, 2, 4 класаў наведалі Пружанскі выратавальны пост зоны адпачынку па вул. Пушкіна.

Напярэдадні летніх канікул навучэнцы 1, 2, 4 класаў наведалі Пружанскі выратавальны пост зоны адпачынку па вул. Пушкіна. Старшыня АСВОД Амельянчук Юрый Міхайлавіч правёў з хлопцамі гутарку па правілах паводзін і мерах бяспекі пры адпачынку ля вады, таксама былі прадэманстраваны выратавальныя сродкі і ўручаны буклеты па асновах бяспечных паводзін на вадзе.

Продолжить чтениеВучні 1, 2, 4 класаў наведалі Пружанскі выратавальны пост зоны адпачынку па вул. Пушкіна.

У рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў навучэнцы 1,2,4 класаў наведалі помнік лётчыкам 33-га знішчальнага авіяцыйнага палка, якія сустрэлі пачатак Вялікай вайны ў небе Брэстчыны.

Продолжить чтениеУ рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў навучэнцы 1,2,4 класаў наведалі помнік лётчыкам 33-га знішчальнага авіяцыйнага палка, якія сустрэлі пачатак Вялікай вайны ў небе Брэстчыны.