Зямны паклон табе, настаўнік

      Дзень настаўніка — гэта прафесіянальнае свята. Таму ў гэты дзень усе педагогі прымаюць віншаванні ад сваіх выхаванцаў. 3 кастрычніка для віноўнікаў свята сумесна з работнікамі сельскага клуба была арганізавана канцэртная праграма. Гучалі вершы, песні. Гледачам былі прадстаўлены сцэнічныя хвілінкі са школьнага жыцця. Шмат добразычлівых, сардэчных слоў у адрас нашых настаўнікаў было сказана вядучымі Калядой А. Г. і Кабрынец Т. Ф.  Не засталіся ў баку і педагогі, якія адпрацавалі ў школе шмат гадоў. А для некаторых з іх школа стала адзіным месцам працы на ўсё жыццё. Са словамі падзякі і з найлепшымі пажаданнямі да іх звярнулася дырэктар школы Ярмашэвіч А. М.

Продолжить чтениеЗямны паклон табе, настаўнік

Пасвячэнне ў вучні

      Свята “Пасвячэнне ў вучні” прайшло 26 верасня ў першакласнікаў. Разам з класным кіраўніком Коверзневай І. М. вучні пабывалі ў цудоўнай Краіне Ведаў, атрымалі свае першыя падручнікі.

Продолжить чтениеПасвячэнне ў вучні

      19 верасня адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама «Аб стане работы і мерах, прымаемых Шаняўскім сельскім Саветам дэпутатаў і выканаўчым камітэтам па забеспячэнні спрыяльных умоў пражывання і жыццядзейнасці насельніцтва».

      У рамках мерапрыемства прайшло наведванне ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма».

     З прывітальнымі словамі да гасцей школы звярнуліся вучні, а дырэктар школы Ярмашэвіч А. М. расказала прысутным аб стане спраў і перспектывах развіцця ўстановы. Госці змаглі пазнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, наведаўшы кабінеты школы.

     Вялікую цікавасць гасцей выклікалі выстава, падрыхтаваная членамі факультатыва «Пэчворк», і выстава «Фантазіі восені».

Продолжить чтение

Прававая субота

      З мэтай прававога выхавання падрастаючага пакалення ў суботу, 20 верасня, на літаратурную гульню «Аб правах чалавека на старонках літаратурных твораў» запрасіла вучняў сярэдняга звяна настаўніца Жабрун Н. В. Самымі актыўнымі аказаліся вучні 6 класа.

Продолжить чтениеПрававая субота

Фантазіі восені

      З 15 па 20 верасня ў школе працавала выстава «Фантазіі восені». У яе падрыхтоўцы прынялі ўдзел усе класы.  Не засталіся ў баку і бацькі, якія дапамагалі сваім дзецям у вырабе «экспанатаў». Паравозы з кабачкоў, іншапланецяне з патысонаў, сямейка мядзведзяў з калючак, гусеніца з яблыкаў і яшчэ шмат цікавых вырабаў з гародніны, садавіны і іншага прыроднага матэрыялу вабілі вока наведвальнікаў.   Прыгожым дапаўненнем выставы сталі восеньскія букеты. Выстава выклікала вялікую цікавасць як у дзяцей, так і ў іх бацькоў, якія 18 верасня прыйшлі на чарговы сход.

Продолжить чтениеФантазіі восені

Дзень здароўя

      У суботу, 13 верасня,  вучні сабраліся на дзень здароўя, які праводзіўся ў школе ў рамках рэспубліканскай акцыі «Тыдзень спорту і здароўя» . На старт выйшлі 4 каманды. У выніку пераможцам была прызнана каманда, якую ўзначальваў вучань 9 класа Бяляеў Я.  Пасля спаборніцтваў, вучняў пачатковых класаў запрасілі ў падарожжа  да зубной шчоткі. Вучні старэйшых класаў удзельнічалі ў спартыўна-забаўляльнай праграме «Фізкультура — залог здароўя». Завяршэннем дня здароўя стала стварэнне газеты «Мы за здаровы лад жыцця».

 

Продолжить чтениеДзень здароўя

У суботні дзень

       У першую суботу новага навучальнага года  настаўнікі   запрасілі вучняў  на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. Навучэнцы разгадвалі рэбусы, удзельнічалі ў віктарынах, падарожнічалі па старонках гісторыі ўзнікнення беларускага пісьменства.

Працягам шостага школьнага дня сталі цікавыя спартыўныя гульні, прысвечаныя пачатку навучальнага года.

 

Продолжить чтениеУ суботні дзень

Тыдзень бяспекі руху

      З 1 па 6 верасня ў школе прайшоў тыдзень бяспекі руху. У ходзе тыдня з навучэнцамі праводзіліся гутаркі, практычныя заняткі, віктарына «Што? Дзе? Калі?»

 

Продолжить чтениеТыдзень бяспекі руху

Дзень пажарнай бяспекі

   Мэтай гэтага дня стала прывіццё вучням і ўсім работнікам школы навыкаў бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях.

   Найперш была праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі ў выпадку надзвычайных сітуацый, а потым вучні пабывалі на ўроку бяспекі, які быў праведзены работнікамі Пружанскага РАНС. Змястоўная гутарка перарасла ў зацікаўлены дыялог інспектара РАНС Прасняк В. В. з вучнямі па праблеме пажарнай бяспекі. Асаблівую цікавасць дзяцей выклікала тэхніка: сучасная пажарная машына і разнастайныя прыстасаванні для работы ў надзвычайных сітуацыях.

Продолжить чтениеДзень пажарнай бяспекі