Сцежкамі роднага краю

  З мэтай азнаямлення падрастаючага пакалення з гісторыяй роднага краю і ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 чэрвеня вучні 3 класа разам са сваім класным кіраўніком Бяляевай І. Р.  здзейснілі паход па маршруце Шані-Шубічы-Плябанцы-Шані.

 Яны сустрэліся з ветэранам педагагічнай працы, настаўніцай Бабрук Еўдакіяй Уладзіміраўнай, якая паведаміла пра шэраг гістарычных падзей, якія адбываліся ў час Вялікай Айчыннай вайны ў в. Шубічы. Вучні пабывалі ля хаты, у якой хаваўся ад ворага партызан Мікола Засім, імя якога носіць наша школа. Таксама адбылася сустрэча з  Бабрук Марыяй Аляксандраўнай, вязнем ВАв. Жанчына расказала, як давялося цяжка працаваць, як адносіліся да такіх, як яна, гаспадары, як да іх прыйшло чаканае вызваленне.

  Далей шлях вучняў прайшоў праз лясны масіў да в. Плябанцы.   Ля помніка, прысвечанага абаронцам 30-й танкавай дывізіі, вучні ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеСцежкамі роднага краю

У добры шлях

       Адзвінеў апошні званок. Вучні 11 класа здалі дзяржаўныя экзамены. 

    7 выпускнікоў сёлета  развіталіся са сваёй роднай школай 12 чэрвеня, атрымаўшы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук дырэктара атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Адна з выпускніц, Талакнянік Вікторыя, скончыла школу з залатым медалём. Сур’ёзныя юнакі і вясёлыя дзяўчаты дзякавалі школе за веды, атрыманыя тут, за дапамогу і падтрымку сваіх настаўнікаў.

      У добры шлях, паважаныя выпускнікі!

 

Продолжить чтениеУ добры шлях

Летні адпачынак і праца

     Вучні старэйшых класаў сумяшчаюць адпачынак з працоўнай дзейнасцю ў лагеры працы і адпачынку «Факел». Асноўнай задачай вучняў з’яўляецца добраўпарадкаванне прышкольнай тэрыторыі, населеных пунктаў, вытворчых тэрыторый.

Продолжить чтениеЛетні адпачынак і праца

Ура! Канікулы!

      Пачалося лета. А разам з ім і пара летніх аздараўленчых лагераў. 20 вучняў пачатковай школы наведваюць аздараўленчы лагер «Дружба». А  для 5 вучняў 10 класа арганізаваны лагер працы і адпачынку.

Продолжить чтениеУра! Канікулы!

Празвінеў апошні званок

      31 мая прагучаў апошні званок для вучняў школы. Наперадзе  канікулы. Але толькі не для вучняў 9, 11  класаў. Іх чакаюць экзамены і першыя крокі ў дарослае жыццё. Пажадаем ім поспехаў і здзяйснення ўсіх мар!

Продолжить чтениеПразвінеў апошні званок

Святы

      Пад канец навучальнага года вучні першага класа развіталіся са сваім першым сябрам — Букваром. Пры правядзенні Свята Буквара вучням прапанаваліся цікавыя і займальныя гульні, забавы.  А для вучняў чацвёртага класа было праведзена свята «Бывай, пачатковая школа!»  Госці мерапрыемства ўпэўніліся, што вучні гатовы перайсці на наступную ступень навучання.

Продолжить чтениеСвяты

Малыя алімпійскія гульні

      20 мая ў школе прайшлі Малыя алімпійскія гульні. У спаборніцтвах удзельнічалі тры групы: 1 — 4 класы, 5 — 7 класы, 8 — 11 класы. Спартсмены змагаліся ў кіданні мяча, скачках у даўжыню, бегу на розныя дыстанцыі і інш. Барацьба была складанай, але перамаглі мацнейшыя. Кожны ўдзельнік спаборніцтваў атрымаў зарад бадзёрасці і весялосці. Пераможцы гульняў былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі.

Продолжить чтениеМалыя алімпійскія гульні

Дзень Перамогі ў памяці жыве

      Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага з нас. І хаця з тых гадоў ваеннага ліхалецця мінула ўжо шмат часу і засталося зусім мала рэальных удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай, але словы “Мы перамаглі!” сёння з гонарам гавораць тыя, хто нарадзіўся ў пасляваенныя гады.

     Людскую падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам тылу і ўсім, хто набліжаў перамогу, выказалі вучні, настаўнікі, прадстаўнікі мясцовай улады і жыхары в. Шані, якія сабраліся на мітынг, прысвечаны 69-й гадавіне Перамогі.

      

Продолжить чтениеДзень Перамогі ў памяці жыве