З мэтай прыцягнення ўвагі шырокіх пластоў насельніцтва да праблем насілля ў сям’і, тлумачэння неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца на гэтай глебе, тлумачэння палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» з 16 па 30 красавіка ва ўстановах адукацыі праводзіцца раённая акцыя “Дом без насілля”.
Задачы правядзення прафілактычнай акцыі:
— давесці да грамадзян інфармацыю аб магчымасцях дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў у рашэнні праблем насілля ў сям’і, палажэння Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў»;
— прыняць меры прафілактычнага ўздзеяння да асоб, якія здзяйсняюць насілле ў сям’і.