Запрашаем выпускнікоў

02 лютага 2013 года

запрашаем выпускнікоў

ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма»

на вечар сустрэчы школьных сяброў.

Пачатак:  18.00, сельскі клуб.

Продолжить чтениеЗапрашаем выпускнікоў

У «Радаводзе» мы сярод лепшых

        З мэтай развіцця і папулярызацыі фальклорнага мастацтва, падтрымкі і захавання самабытнай культуры Пружаншчыны 25 студзеня быў праведзены раённы фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод». У фестывалі прынялі ўдзел вучні з 15 устаноў адукацыі раёна.

       Вучні нашай школы бралі ўдзел у намінацыях «Абрады», «Фальклорнае чытанне».

       Члены драматычнага гуртка прадставілі абрад «Вяселле», якому журы прысудзіла  2 месца, а вучаніца 10 класа Бармута Вераніка была прызнана пераможцай у намінацыі «Фальклорнае чытанне».



Продолжить чтениеУ «Радаводзе» мы сярод лепшых

Сустрэча праз 40 гадоў

             «Школьный друг… Он годами учёбы проверен, чтоб не случилось, его не забуду вовек!»  Гэтыя радкі ведаюць многія.  Вернасць школьнай дружбе пацвердзілі выпускнікі 1973 года, якія 19 студзеня сабраліся ў сценах роднай школы. З Брэста і Шчучына, Баранавіч і Драгічына, Стаўбцоў,  Ніжняга Ноўгарада і Пружан з’ехаліся былыя вучні школы.

           Было што ўспомніць, было аб чым пагаварыць.

           Выпускнікі сустрэліся і са сваімі педагогамі  Т. І. Петруковіч, М. М. Петруковіч, Г. М. Слабадзянюк.

Продолжить чтениеСустрэча праз 40 гадоў

«На гаспадарцы ў Алесі»

             Праграмай пад такой назвай завяршыўся тыдзень працоўнага навучання.

              Гаспадыня Алеся (настаўніца абслугоўваючай працы В. С. Ханіла) прымала ў сябе на падворку вучняў 10 і 11 класаў. Разам яны рыхтаваліся да свята: прыбіралі і ўпрыгожвалі «хату», наводзілі парадак у «каморы», гатавалі ежу. І ўсё гэта рабілі з вясёлым і бадзёрым настроем.

Продолжить чтение«На гаспадарцы ў Алесі»

Спаборнічалі юныя гаспадары

          Не было месца для суму на пазнавальна-конкурснай праграме «Юныя гаспадары», у якой удзельнічалі вучні малодшых класаў.

            Выконваючы шматлікія конкурсныя заданні, дзеці развівалі свае ўменні працаваць з паперай, клеем, ніткамі, вучыліся падтрымліваць у парадку «свой дом», плесці касу, разбірацца ў гародніне, паспаборнічалі ў кемлівасці, веданні прыказак і прымавак пра працу, спявалі і весяліліся.

 

 

Продолжить чтениеСпаборнічалі юныя гаспадары

Фестываль прафесій

               У рамках тыдня працоўнага навучання адбыўся фестываль прафесій «Кім быць?» 

             Дзякуючы фестывалю, вучні не толькі пашырылі свае ўяўленні пра свет прафесій, але і даведаліся, якія крокі на шляху да прафесіі трэба зрабіць, змаглі вызначыць свае схільнасці да таго ці іншага віду прафесійнай дзейнасці, пачулі шмат карыснай інфармацыі пра самыя прэстыжныя і самыя запатрабаваныя ў краіне і нашым рэгіёне прафесіі.

Продолжить чтениеФестываль прафесій

Выстава творчых работ

 

               Вялікую цікавасць выклікала выстава творчых работ вучняў школы. На ёй былі прадстаўлены работы з паперы, тканіны, пластыліну, бісеру, драўніны, прыроднага матэрыялу, пенапласту.

            Радавала і разнастайнасць тэхнік: арыгамі, лепка, бісерапляценне, шыццё, мяккая цацка, пэчворк, батык, разьба па драўніне, выпілоўванне, фларыстыка…

Продолжить чтениеВыстава творчых работ

Пачаўся тыдзень працоўнага навучання

            З 14 па 19 студзеня ў школе праходзіць тыдзень працоўнага навучання, які  пачаўся з урачыстай лінейкі «Праца ўпрыгожвае чалавека».

           15 студзеня ўсе класы школы сталі ўдзельнікамі конкурсу «Птушыная сталоўка».

Продолжить чтениеПачаўся тыдзень працоўнага навучання

Падведзены вынікі конкурсу

                  Падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу на лепшы куток дзяржаўнай сімволікі, у якім прынялі ўдзел 13 школ раёна.

             У намінацыі «Лепшая ўстанова адукацыі па стварэнні сістэмы прапагандысцкай работы знешняй атрыбутыкі і сімволікі ў ідэйна-выхаваўчай рабоце» наша школа заняла 3 месца. Перад намі толькі СШ № 5 і гімназія.

             А некалькімі тыднямі раней мы сталі лепшымі  ў раённым этапе абласнога конкурсу «Школа аграгарадка — школа выхавання грамадзянскасці, патрыятызму, маральнасці.

             Віншуем!

Продолжить чтениеПадведзены вынікі конкурсу