Вучацца педагогі
12 лютага на базе школы адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў біялогіі па тэме «Мадэліраванне сучаснага ўрока біялогіі на аснове спалучэння тлумачальна-ілюстратыўных, эўрыстычных метадаў навучання і самастойнай работы вучняў, прымяненне даследчых падыходаў і праблемнага выкладання матэрыялу».
У ходзе семінара-практыкуму былі разгледжаны пытанні: арганізацыя самастойнай работы вучняў на ўроках біялогіі, развіццё пазнавальнай актыўнасці школьнікаў у працэсе праблемнага навучання біялогіі, арганізацыя праектнай дзейнасці ў выкладанні біялогіі і рэфлексія педагагічнай дзейнасці настаўніка біялогіі.
Адкрыты ўрок па біялогіі ў 7 класе па тэме «Сфагнавыя імхі. Значэнне імхоў» правяла настаўніца біялогіі і геаграфіі ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі Дзенісюк В. М.