Работа спорыцца…
Як толькі пацяплела, пачаліся палявыя работы на школьным вучэбна — доследным участку. Бусел з’явіўся першым, праверыў, ці добра ўзарана поле.
Выдатна папрацавалі ўдзельнікі працоўнага дэсанту!
Як толькі пацяплела, пачаліся палявыя работы на школьным вучэбна — доследным участку. Бусел з’явіўся першым, праверыў, ці добра ўзарана поле.
Выдатна папрацавалі ўдзельнікі працоўнага дэсанту!
Ва ўсіх класах былі праведзены інфармацыйныя гадзіны ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадска — патрыятычных спраў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць…»
З вясновага першынства па лёгкаатлетычным кросе ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў нашы вучні вярнуліся з 9 граматамі.
🥇Краўчук Юлія — 1 месца на дыстанцыі 3 км.
🥇 Пекун Данііл — 1 месца на дыстанцыі 800 м. 🥈
Андрухін Іван — 2 месца на дыстанцыі 800 м.
🥈Бабей Ягор — 2 месца на дыстанцыі 3 км.
🥈Бабей Ягор — 2 месца на дыстанцыі 1,5 км.
🥈Краўчук Юлія — 2 месца на дыстанцыі 1,5 км.
🥈Батура Ксенія — 2 месца ў кіданні дзіды.
🥈Краўчук Юлія — 2 месца ў штурханні ядра.
🥉Андрухін Іван — 3 месца на дыстанцыі 1,5 км.
Віншуем вучняў і іх настаўніка Сахарэвіча М.М.!
Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» у рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні прыбралі школьны сквер, навялі парадак на дзіцячай пляцоўцы, а таксама каля помніка на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, ля памятнага знака на радзіме Р.Шырмы. Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносіць прыемнасць.
У рамках Года якасці вучні 6,7 класаў наведалі адміністрацыйны будынак ААТ «Шані – аграпрадукт». Экскурсію для дзяцей правяла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Асіпчук К.У. Дзеці яшчэ раз успомнілі прафесіі, без якіх не абысціся ў гаспадарцы. Нехта з дзетак убачыў сваіх бацькоў на дошцы гонару. Падзяліліся думкамі аб прафесіі сваіх бацькоў і прыйшлі да адзінай думкі: ад таго, як спрацуеш зараз — залежыць будучыня.🌿🕊️🌍🕊️🌲🌳
У рамках мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне вучні пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. здзейснілі экскурсію па памятных месцах г.Пружаны. Помнік «Спаленым вёскам» — Пружанскі помнік у выглядзе дагараючага полымя з крыжом на вяршыні ўвекавечвае памяць аб вёсках, якіх не далічылася Беларусь за гады Вялікай Айчыннай вайны, 58 — з Пружаншчыны. Памяць аб ахвярах спаленых вёсак адклікаецца болем у сэрцах беларусаў. Гэтую памяць аб тых страшных падзеях мы павінны захоўваць і перадаваць дзецям і ўнукам, каб яны ведалі, праз якія цяжкія выпрабаванні прыйшлося прайсці іх продкам. Таксама дзеці наведалі сквер імя Гудзімава С.М., дзе знаходзіцца алея герояў, імёнамі якіх названы вуліцы нашага горада. Сквер створаны для патрыятычнага выхавання моладзі. Уяўляе сабой музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.
З мэтай фарміравання экалагічнай культуры і беражлівых адносін дзяцей і навучэнскай моладзі да прыроды праз уцягванне іх у практычную дзейнасць па ахове прыроды, захавання біяразнастайнасці арнітафауны каманда «Крылаты дазор» і вучаніца 11 класа Міранюк Анастасія прынялі ўдзел у абласным адкрытым спаборніцтве па фатаграфаванні птушак «Фотабердынг — вясна 2024».
Пажадаем дзецям поспехаў!🦆🦉🦆