На раённым свяце

     5 кастрычніка група педагогаў школы была запрошана на раённае свята, прысвечанае Дню настаўніка. На свяце ўшаноўваліся лепшыя педагогі раёна. Цёплыя і шчырыя словы прагучалі пра педагагічныя дынастыі, сярод якіх  дынастыя Якімавец — Грышкевіч — Пасько. Прыемным сюрпрызам стала ўзнагароджанне школы ў намінацыі «Школа — наш утульны дом» акустычнай мультымедыйнай сістэмай, сродкі на якую выдаткавалі нашы шэфы — ААТ «Шані-аграпрадукт».

Продолжить чтениеНа раённым свяце

Святкуем Дзень настаўніка

     Напярэдадні Дня настаўніка члены атрада «Міласэрнасць» павіншавалі са святам былых настаўнікаў пенсіянераў Салапура Я. М., Сцяпанаву М. М., Петруковіч Т. У. і Петруковіча М. М.

      А школьнае свята, прысвечанае Дню настаўніка, было падрыхтавана сумеснымі намаганнямі работнікаў сельскага клуба і школьных гурткоў творчай накіраванасці. На свяце гучалі цудоўныя словы падзякі настаўнікам, душэўныя песні ў выкананні Таццяны Кабрынец, Наталлі Чэчка і вучняў школы. 

      Настаўніца нямецкай мовы Н. І. Жырыкава атрымала Ганаровую грамату аддзела адукацыі за шматгадовую добрасумленную працу.

Продолжить чтениеСвяткуем Дзень настаўніка

Працоўны дэсант

      Вучні старэйшых класаў удзельнічалі ў працоўным дэсанце па нарыхтоўцы бульбы для школьнай сталоўкі.

      Бульба нарыхтавана і для патрэб сталовай ААТ “Шані-аграпрадукт”, а таксама адзінокіх жыхароў сельсавета. 

Продолжить чтениеПрацоўны дэсант

Шануем старасць

      Да Дня састарэлых людзей праводзілася акцыя “Дабрыня”. Піянеры, члены атрада “Міласэрнасць” наведалі адзінока пражываючых былую настаўніцу – пенсіянерку Сцяпанаву М. М. і Бабрук Н. А., якая з’яўляецца малалетнім вязнем фашызму.

Продолжить чтениеШануем старасць

Віншуем!

Поздравим всех учителей
Мы с праздником сегодня.
Призвание – учить детей,
Нет дела благородней.
Ваш выбор жизненный таков,
И вы не можете иначе,
Хороших вам учеников,
Здоровья, счастья и удачи!

Продолжить чтениеВіншуем!

Пасвячэнне ў вучні

      Свята “Пасвячэнне ў вучні” прайшло ў першакласнікаў. Да іх у госці завітаў сам Доктар Айбаліт, які даў вучням слушныя парады.

      Свята прайшло ў форме падарожжа па школьных прадметах. Кожны ўдзельнік свята атрымаў невялікі падарунак.

Продолжить чтениеПасвячэнне ў вучні

Анонс шостага школьнага дня

28 верасня для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

Дзень правазнаўства

10.00 — 11.00  

Конкурсная праграма “Прававы эрудыт” (1 — 4 кл.)

10.00 — 11.00  

Прававы  конкурс “Юны дэтэктыў” (5 — 7 кл.) 

10.00 — 11.00

Літаратурная гадзіна “Непрыдуманыя  гісторыі аб прыгажосці чалавечых учынкаў”  

(8 — 11 кл.)

13.00 — 14.00  

Прававы клуб гульні “У свеце правоў чалавека” (5 — 11 кл.)

Продолжить чтениеАнонс шостага школьнага дня

Дзень інфармавання

      23 верасня ў школе праводзіўся адзіны дзень інфармавання, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Члены лектарскай групы сумесна з настаўнікам гісторыі Якімавец С. А. падрыхтавалі для вучняў шмат цікавай і пазнавальнай інфармацыі.

Продолжить чтениеДзень інфармавання

Тыдзень міру

      З 17 па 21 верасня ў школе праходзіў Тыдзень міру.

      21 верасня праводзілася аперацыя «Абеліскі». Члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» наводзілі парадак каля помніка ахвярам фашызму ў в. Шані, наведалі і ўсклалі кветкі на магілу ў в. Засімавічы, дзе былі перазахаваны астанкі чырвонаармейцаў з часоў Вялікай Айчыннай вайны.

      Да Міжнароднага дня міру праводзіўся конкурс малюнкаў на асфальце. У конкурсе прынялі ўдзел усе жадаючыя вучні класаў.

Продолжить чтениеТыдзень міру

Збор піянерскай дружыны

      Традыцыйна 13 верасня быў праведзены збор піянерскай дружыны «Мы —  піянеры!»

      На зборы былі абмеркаваны надзённыя справы, а яшчэ піянеры гулялі ў гульню «Піянерская мазаіка». Удзельнікамі былі атрады 5, 6, 7 класаў. Перамогу атрымалі сямікласнікі.

Продолжить чтениеЗбор піянерскай дружыны