У старажытным Полацку

      З 27 па 29 сакавіка для вучняў школы была арганізавана экскурсія ў Полацк.

      Школьнікам, настаўнікам і бацькам, якія суправаджалі дзяцей, была прапанавана разнастайная і цікавая экскурсійная праграма па памятных мясцінах славутага горада.

DSCN4434DSCN4426

      У Спасаўскім храме вучні змаглі ўбачыць фрэскі XII стагоддзя, пакланіцца абразу Еўфрасінні Полацкай, пазнаёміцца з гісторыяй жыцця асветніцы.

Продолжить чтениеУ старажытным Полацку

Дапаможам крылатаму сябру

      З 10 студзеня па 22 сакавіка вучні школы ўдзельнічалі ў раённай акцыі «Дапаможам крылатаму сябру».

SAM_0354SAM_1329

      У ходзе акцыі вучнямі школы было выраблена і развешана на тэрыторыі школы 29 новых кармушак. На працягу ўсяго зімовага перыяду ажыццяўляліся падкормка птушак  і назіранне за імі. Праведзены шматлікія інфармацыйна-массавыя мерапрыемствы: конкурс кармушак, конкурс міні-сачыненняў, конкурс фотаздымкаў,  пазнавальная гадзіна «Птушкі вакол нас» і інш.  А закончылася акцыя святкаваннем Міжнароднага дня птушак. Удзельнікамі гуртка «Эколагі-краязнаўцы» пад кіраўніцтвам Дзенісюк В. М. падрыхтаваны фотарэпартаж аб правядзенні акцыі, які накіраваны для ўдзелу ў раённым конкурсе.

Продолжить чтениеДапаможам крылатаму сябру

З навукай — у будучае

Изображение 144

      З дыпломам 2 ступені вярнулася з раённай канферэнцыі вучэбна-даследчых работ «З навукай — у будучае» вучніца 10 класа нашай школы Бармута Вераніка, якая падрыхтавала работу па беларускай філалогіі.

      Віншуем Вераніку і яе кіраўніка Зорко І. А. з паспяховым выступленнем!

Продолжить чтениеЗ навукай — у будучае

Фестываль метадычных аб’яднанняў

      З 11 па 15 сакавіка ў школе праходзіў фестываль метадычных аб’яднанняў.

      У першы дзень метадычнага фестывалю прадстаўнікамі школьных метадычных фарміраванняў была прапанавана панарама ўрокаў пад дэвізам «Вучу вучыцца», у ходзе якой яны паказалі фрагменты ўрокаў па фарміраванні  агульнавучэбных уменняў і навыкаў.

SAM_1308SAM_1321SAM_1329SAM_1339

Продолжить чтениеФестываль метадычных аб’яднанняў

Турнір вясёлых і знаходлівых

     14 сакавіка вучні 5 — 6 класаў прынялі ўдзел у турніры вясёлых і знаходлівых. 

Асаблівасцю яго стала тое, што ўсе конкурсныя заданні былі звязаны з матэматыкай.

SAM_1417SAM_1419

      Камандам нямала прыйшлося «папацець» над рэбусамі, галаваломкамі, займальнымі задачамі. А асабліва цікаўныя паўдзельнічалі ў матэматычнай рыбалцы.

Продолжить чтениеТурнір вясёлых і знаходлівых

Працягваецца месячнік па прафарыентацыі

      Днямі гасцямі школы сталі прадстаўнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

SAM_1420

      Да ўвагі старшакласнікаў быў прапанаваны відэафільм і прэзентацыя пра навучальную ўстанову і яе адукацыйныя магчымасці.

Продолжить чтениеПрацягваецца месячнік па прафарыентацыі

15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

constitution_small

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь складае  аснову прававой сістэмы краіны

      Канстытуцыя з’яўляецца Асноўным законам дзяржавы. Сучасная Канстытуцыя была распрацавана ў 1994 і скарэкціравана ў 1996 і 2004 гадах. Гэта пятая Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі.

Продолжить чтение15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Віншаванне са святам

      Напярэдадні 8 Сакавіка ў школе адбылася святочнага канцэртная праграма. Вершы, песні, інсцэніроўкі — усё ў гэты дзень прысвячалася цудоўнай палове чалавецтва.

SAM_1197SAM_1205

Продолжить чтениеВіншаванне са святам

Мы сярод пераможцаў

      Падведзены вынікі раённага этапу  2 Рэспубліканскага піянерскага збору «Я піянер сваёй краіны», у якім удзельнічала піянерская дружына імя Марата Казея нашай школы.

Открытка

Пионерский календарь

Плакат

Я пионер

      Журы адзначыла творчы падыход і змест прадстаўленых работ, якіх у розных намінацыях было прадстаўлена больш за сотню. Наша дружына заняла 1 месцы ў намінацыях «Плакат інфа» і «Імідж флаер» (памятка), а таксама 2 месца ў намінацыі «ПРОК» (піянерская паштоўка).

Віншуем з перамогай!

Продолжить чтениеМы сярод пераможцаў

Да ведама выпускнікоў!

ІІІ этап рэпетыцыйнага тэсціравання (тэсціраванне абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі) у СШ № 3 г. Пружаны па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў будзе праводзіцца ў адпаведнасці з наступнымі датамі:

31 сакавіка – матэматыка, біялогія, грамадазнаўства, геаграфія;

07 красавіка – руская мова, беларуская мова;

14 красавіка – фізіка, хімія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, замежныя мовы.

Продолжить чтениеДа ведама выпускнікоў!