Пачаўся месячнік прафарыентацыі

      4 сакавіка сустрэчай з прадстаўнікамі УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці» ў школе  пачаўся месячнік прафарыентацыі.

SAM_1175SAM_1171

Продолжить чтениеПачаўся месячнік прафарыентацыі

Вам, выпускнікі!

      З 5 сакавіка пачынаецца запіс на прафесіянальна-псіхалагічнае тэсціраванне, якое пройдзе з 5 па 30 красавіка!

Зарэгістравацца на ЦТ можна на працягу мая.  Час правядзення тэсціравання з 14 па 28 чэрвеня.

У гэтым годзе ўстаноўлены наступныя прахадныя балы для атрымання сертыфіката ЦТ:

10 – беларуская мова і руская мова;

15 – хімія, фізіка, матэматыка, біялогія;

20 – астатнія прадметы.

Продолжить чтениеВам, выпускнікі!

Наркаманія — сур’ёзная пагроза здароўю

      1 сакавіка — Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам .

      Праблема барацьбы з наркотыкамі з’яўляецца адной з найболей актуальных як для аховы здароўя, так і для грамадства ў цэлым. Гэта абумоўлена цяжкімі медыцынскімі і сацыяльнымі наступствамі злоўжывання псіхаактыўнымі рэчывамі.

      Cамымі эфектыўнымі мадэлямі прафілактыкі лічацца розныя варыянты мадэлі фарміравання неабходных жыццёвых навыкаў. Адзначана, што некаторыя дзеці, нават калі яны падвяргаюцца шматлікім фактарам рызыкі, не ўжываюць наркотыкі і алкаголь. Даследаванні паказваюць, што ад гэтага іх утрымлівае цэлы шэраг ахоўных жыццёвых навыкаў і ўмоў: пачуццё гумару, унутраны самакантроль, мэтанакіраванасць, важнасць узаемаадносін, прыхільнасць да законаў і норм грамадства, школы, сямейных стандартаў, якія выключаюць ужыванне алкаголю і наркотыкаў.

Продолжить чтениеНаркаманія — сур’ёзная пагроза здароўю

«Песня ў ваенным шынялі»

     Конкурсам інсцэніраванай песні «Песня ў ваенным шынялі» ў школе завяршыўся месячнік патрыятычнага выхавання.  Конкурс праводзіўся ў дзвюх узроставых групах: 3 — 6, 7 — 11 класы.

      Усе класы надзвычай творча падышлі да падрыхтоўкі. Інсцэніраваліся як творы часоў Вялікай Айчыннай вайны, так і напісаныя ў наш час. Сур’ёзныя, драматычныя творы змяняліся вясёлымі і нават сатырычнымі песнямі.

     Журы, у склад якога ўваходзілі работнікі сельскага клуба, былыя вайскоўцы, настаўнікі, лепшым назвала выступленне вучняў 4 класа з песняй «Балада аб партызанцы Галіне» (1 група), выступленне 10 класа з песняй «Барон фон дэр Пшык» (2 група).

SAM_1001SAM_1033

SAM_1018SAM_1027

Продолжить чтение«Песня ў ваенным шынялі»

Вывучайце дарожную азбуку

      21 лютага,  у адзіны дзень прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму адбылася прэзентацыя новага стэнда «Дарожная азбука», якую па ўласнай ініцыятыве падрыхтавалі вучні 11 класа.

SAM_0886

      Спадзяёмся, што цікавая інфармацыя, змешчаная на стэндзе, перасцеражэ вучняў ад неабачлівых паводзін на дарозе.

Продолжить чтениеВывучайце дарожную азбуку

Міжнародны дзень роднай мовы

       У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў школе прайшла гадзіна беларускай мовы «Любіце роднае слова», у якой прынялі ўдзел вучні 9 — 11 класаў. Старшакласнікі практыкаваліся ў красамоўстве, складалі гумарыстычныя гісторыі, спявалі песні, пазнавалі нязведанныя пласты багатай беларускай лексікі. Дзякуючы намаганням маладога настаўніка Зорко І. А. і актыўнаму ўдзелу вучняў, мерапрыемства атрымалася цікавым і захапляльным.

SAM_0982SAM_0989

Продолжить чтениеМіжнародны дзень роднай мовы

Метадычная работа

       Развіццё ў вучняў агульнавучэбных уменняў і навыкаў адыгрывае важную ролю ў стварэнні неабходных умоў для паспяховага навучання.

      20 лютага ў школе прайшоў семінар-практыкум з удзелам  маладых педагогаў «Работа настаўніка па фарміраванні вучэбна-інфармацыйных уменняў і навыкаў».

SAM_0939SAM_0943

 

Продолжить чтениеМетадычная работа