Спаборнічалі юныя гаспадары

          Не было месца для суму на пазнавальна-конкурснай праграме «Юныя гаспадары», у якой удзельнічалі вучні малодшых класаў.

            Выконваючы шматлікія конкурсныя заданні, дзеці развівалі свае ўменні працаваць з паперай, клеем, ніткамі, вучыліся падтрымліваць у парадку «свой дом», плесці касу, разбірацца ў гародніне, паспаборнічалі ў кемлівасці, веданні прыказак і прымавак пра працу, спявалі і весяліліся.

 

 

Продолжить чтениеСпаборнічалі юныя гаспадары

Фестываль прафесій

               У рамках тыдня працоўнага навучання адбыўся фестываль прафесій «Кім быць?» 

             Дзякуючы фестывалю, вучні не толькі пашырылі свае ўяўленні пра свет прафесій, але і даведаліся, якія крокі на шляху да прафесіі трэба зрабіць, змаглі вызначыць свае схільнасці да таго ці іншага віду прафесійнай дзейнасці, пачулі шмат карыснай інфармацыі пра самыя прэстыжныя і самыя запатрабаваныя ў краіне і нашым рэгіёне прафесіі.

Продолжить чтениеФестываль прафесій

Выстава творчых работ

 

               Вялікую цікавасць выклікала выстава творчых работ вучняў школы. На ёй былі прадстаўлены работы з паперы, тканіны, пластыліну, бісеру, драўніны, прыроднага матэрыялу, пенапласту.

            Радавала і разнастайнасць тэхнік: арыгамі, лепка, бісерапляценне, шыццё, мяккая цацка, пэчворк, батык, разьба па драўніне, выпілоўванне, фларыстыка…

Продолжить чтениеВыстава творчых работ

Пачаўся тыдзень працоўнага навучання

            З 14 па 19 студзеня ў школе праходзіць тыдзень працоўнага навучання, які  пачаўся з урачыстай лінейкі «Праца ўпрыгожвае чалавека».

           15 студзеня ўсе класы школы сталі ўдзельнікамі конкурсу «Птушыная сталоўка».

Продолжить чтениеПачаўся тыдзень працоўнага навучання

Падведзены вынікі конкурсу

                  Падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу на лепшы куток дзяржаўнай сімволікі, у якім прынялі ўдзел 13 школ раёна.

             У намінацыі «Лепшая ўстанова адукацыі па стварэнні сістэмы прапагандысцкай работы знешняй атрыбутыкі і сімволікі ў ідэйна-выхаваўчай рабоце» наша школа заняла 3 месца. Перад намі толькі СШ № 5 і гімназія.

             А некалькімі тыднямі раней мы сталі лепшымі  ў раённым этапе абласнога конкурсу «Школа аграгарадка — школа выхавання грамадзянскасці, патрыятызму, маральнасці.

             Віншуем!

Продолжить чтениеПадведзены вынікі конкурсу

Раённы конкурс «Няхай будзе вам цёпла, бы у бацькавай хаце»

           Да ведама вучняў 1 — 11 класаў! 

Праводзіцца раённы конкурс дзіцячых работ »Няхай будзе вам цёпла, бы у бацькавай хаце».

Тэрмін правядзення: з  8 студзеня па 12 красавіка 2013г.

Намінацыі конкурсу:
  Конкурс дзіцячага малюнка і жывапісу;
  Конкурс сацыяльных ролікаў.

Продолжить чтениеРаённы конкурс «Няхай будзе вам цёпла, бы у бацькавай хаце»

Форма электронного обращения

Для того, чтобы направить нам электронное обращение, заполните данную форму

и отошлите на адрес  электронный почты: sheni-school@pruzhany.by

 

 

Фамилия, имя, отчество: __________________________________________
________________________________________________________________

Почтовый адрес (адрес места жительства (места пребывания) и (или) места работы (учебы))*
________________________________________________________________
__________________________________________________________________

Адрес электронной почты: ___________________________________________

Фамилия, имя, отчество лица, уполномоченного в установленном порядке подписывать обращения  (только для юридических лиц)

Текст обращения:

 

Примечание: все поля данной формы обязательны для заполнения, незаполненное обращение рассмотрено не будет.

Продолжить чтениеФорма электронного обращения

Прайшоў педагагічны савет

4 студзеня 2013 года прайшло пасяджэнне педагагічнага савета школы, на якім было разгледжана пытанне «Аб ролі агульнавучэбных уменняў і навыкаў у стварэнні неабходных умоў для паспяховага навучання».

       Інтэрактыўныя прыёмы і формы работы забяспечылі высокую актыўнасць педагогаў школы. Намечаны перспектывы работы ўстановы адукацыі па фарміраванні  агульнавучэбных уменняў і навыкаў.

 


                               

Продолжить чтениеПрайшоў педагагічны савет

Віншуем!

             З мэтай прыцягнення моладзі да алімпійскага руху, далучэння да ідэалаў і каштоўнасцей алімпізму, прапаганды алімпійскага руху праводзіўся раённы конкурс вымпелаў на тэму «Зімовыя Алімпійскія гульні «Сочы-2014» і «Чэмпіянат свету па хакеі «Мінск-2014». У намінацыі  «Чэмпіянат свету па хакеі «Мінск-2014»  перамог  вучань нашай школы Бяляеў Яўгеній.

              Віншуем!

Продолжить чтениеВіншуем!