На кветніках зацвілі першыя кветкі
У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, вучні і педагогі нашай школы працягваюць наводзіць прыгажосць. Месячнік яшчэ не завяршыўся, а вынікі ўжо цешаць вока: на кветніках зацвілі першыя кветкі.
Кожны жыхар нашай краіны можа зрабіць унёсак у добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы – горада, двара, вадаёма ці ракі, тым самым захоўваючы прыгажосць свайго кутка.
Галоўная задача – прыцягнуць як мага больш людзей да навядзення парадку на зямлі.
Удзел у конкурсе малюнкаў «Перамога ў нашых сэрцах»
З мэтай стварэння ўмоў для фарміравання грамадзянска-патрыятычнай свядомасці маладога пакалення праз гісторыю сваёй краіны аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама праводзіць раённы конкурс малюнкаў «Перамога ў нашых сэрцах» сярод маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года. У конкурсе прымае ўдзел малюнак кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В.
Прафарыентацыйная сустрэча работнікаў Пружанскага РАНС і вучняў 9, 11 класаў
Прафарыентацыйная сустрэча начальніка сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння ДУ “Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння “ЗУБР” МНС Рэспублікі Беларусі Балгазіева А.А і намесніка начальніка Пружанскага РАНС Говарка А.М. з навучэнцамі 9, 11 класаў. Асноўнай мэтай сустрэчы была папулярызацыя прафесіі ратавальніка і падбор кандыдатаў для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Інспектар ІСН Кавалёў У.М. правёў гутарку з вучнямі 11 класа
Прафілактычная гутарка інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кавалёва У.М. з навучэнцамі 11 класа. Падчас гутаркі інспектар ІСН нагадаў вучням аб правілах бяспечных паводзін на вуліцы і ў школе, а таксама расказаў аб адказнасці навучэнцаў за прычыненне шкоды здароўю сваім аднагодкам, аб прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх, асаблівую ўвагу звярнуў на правілы дарожнага руху, сеткі Інтэрнэт, адказнасць непаўналетніх за злачынствы і правапарушэнні.
Відэасалон «Беражы сябе для жыцця» быў арганізаваны для вучняў 5-9 класаў 13 красавіка
Для вучняў 5-9 класаў быў арганізаваны відэасалон «Беражы сябе для жыцця!» з удзелам членаў валанцёрскага атрада «ДОМ».
Вучням нашай школы вельмі падабаецца, калі на мерапрыемствы прыходзяць члены валанцёрскага атрада. Яны з цікавасцю адказваюць на пытанні і задаюць свае. У гэты раз, вучні сумесна ўспомнілі і абмеркавалі як захаваць сваё здароўе, чаго прытрымлівацца, каб не захварэць. Дзеці праглядзелі і абмеркавалі відэаурокі, з задавальненнем адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і разгадвалі рэбусы. Мерапрыемства прайшло цікава, весела і задорна.
Вучні нашай школы прынялі ўдзел у раённым злёце-конкурсе юных інспектароў дарожнага руху 13 красавіка
Раённыя спаборніцтвы юных інспектароў дарожнага руху прайшлі 13 красавіка. Па традыцыі, праводзіліся яны вясной на базе СШ № 5 г. Пружаны і праходзілі пад патранажам ДАІ. Змагаліся за права называцца лепшымі юнымі інспектарамі дарожнага руху 17 каманд са школ раёна – гэта новы рэкорд, у мінулым годзе каманд было 16. Фігурнае ваджэнне веласіпедаў, тэарэтычны іспыт на веданне ПДР і такі ж іспыт па аказанні першай медыцынскай дапамогі, выступленні агітбрыгад – такія конкурсныя этапы ўдзельнікам трэба было прайсці «на выдатна», каб у выніку аказацца пераможцамі.
Атрад ЮІД «Маячок» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» таксама прыняў удзел у раённым злёце-конкурсе юных інспектароў дарожнага руху.
Атрад заняў 2 месца ў конкурсе «Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР»
Батура Ксенія паказала лепшы вынік у конкурсе «Фігурнае кіраванне веласіпеда».
Малайцы!