Цэнтр бяспекі Камянецкага РАНС наведалі вучні 1-3 класаў
З мэтай замацавання на практыцы ведаў аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый, навучэнцы 1-3 класаў наведалі Цэнтр бяспекі ў Камянецкім РАНС. Дзеці акунуліся ў свет бяспекі, атрымалі бясцэнны багаж ведаў і практычных навыкаў, якія з’яўляюцца асновай бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях.
Не прайшлі бокам тэму пажараў. Успомнілі прычыны пажару, спосабы яго тушэння. Паспрабавалі на практыцы, як правільна паводзіць сябе пры ўзнікненні пажару ў школе, доме або кватэры. Як правільна эвакуіравацца з задымленага памяшкання.
Падобныя мерапрыемствы праводзяцца з мэтай прадухілення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём і папярэджання дзіцячага траўматызму.
Азеляненне школьнай тэрыторыі
У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, праводзяцца работы па азеляненні школьнай тэрыторыі. Кветкавыя кампазіцыі спаборнічаюць у арыгінальнасці выканання, складанасці кампазіцыйнага рашэння, эстэтычнасці афармлення. Пры гэтым усе яны сімвалічныя. Навучэнцы нашай школы прапануюць любавацца прыгажосцю кветак. Клумбы — галоўнае ўпрыгажэнне тэрыторыі.
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў ва ўсіх класах 2 красавіка
З мэтай фарміравання ўяўленняў аб гістарычных і культурных сувязях Беларусі і Расіі, захавання агульных гістарычных каштоўнасцей, усведамленню вучнямі каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі, ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі 2 красавіка 2024 года ва ўсіх класах былі праведзены адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
2 красавіка — Дзень яднання адзначаюць народы двух братэрскіх славянскіх дзяржаў – Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. У час мерапрыемстваў вучні ўспомнілі гісторыю стварэння свята, пагаварылі аб яго важнасці і значэнні для двух брацкіх народаў, аб сяброўскіх адносінах паміж імі. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі абапіраецца на памяць і вопыт беларусаў і расіян і ў той жа час накіраваны ў будучае, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не парвуць сваіх брацкіх сувязей.
Вучні школы сталі прызёрамі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
Падведзены вынікі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Вучаніца 5 класа Варажбіцкая Анастасія адзначана дыпломам II ступені па нямецкай мове.
Вучаніца 6 класа Ганчарук Ангеліна адзначана дыпломам II ступені па беларускай мове і літаратуры.
Вучань 5 класа Курыльчук Павел адзначаны дыпломам III ступені па матэматыцы.
Вучаніца 6 класа Ціханчук Паліна адзначана дыпломам II ступені па матэматыцы.
Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 4 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі 1 красавіка
Традыцыйна першы навучальны дзень чвэрці ў нашай установе адукацыі пачаўся з урачыстай лінейкі, з вынасам сцяга і выкананнем дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Вучням уручылі дыпломы за перамогі ў конкурсах, павіншавалі з пачаткам новай вучэбнай чвэрці, пажадалі добрых адзнак, новых перамог і творчых поспехаў. Таксама агучаны планы і задачы, абазначаны галоўныя падзеі, якія чакаюць хлопчыкаў і дзяўчынак у чацвёртай чвэрці навучальнага года.