Вучні 5-7 класаў пабывалі на мехдвары ААТ “Пружанскае”

У рамках месячніка па адукацыйным турызме вучні 5-7 класаў пабывалі на мехдвары ААТ “Пружанскае” і пазнаёміліся з работай рамонтнай майстэрні, пляцоўкай для захоўвання тэхнікі, даведаліся аб умовах і спецыфіцы работы сельскагаспадарчага профілю. Усе зраблілі вывад, што работы ў сельскай гаспадарцы цяжкія, але на сучаснай тэхніцы гэта яшчэ і цікава.

Продолжить чтениеВучні 5-7 класаў пабывалі на мехдвары ААТ “Пружанскае”

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Ваенныя прафесіі

Дню працоўнага навучання, прафарыентацыі і ваенным прафесіям была прысвечана субота 17 лютага. У рамках правядзення ваенна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» навучэнцы пачатковых класаў павінны былі прайсці наступныя станцыі: «Фізічная падрыхтоўка», «Паласа перашкод», «Краяведы». Усе змаганні рабяты прайшлі на выдатна. Кожны атрымаў вялікае задавальненне ад гульні. Вучні 5-7 класаў у рамках работы занальнага цэнтра на базе ДУА “Ліноўская СШ” прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Шчаслівы выпадак”. Анлайн-кансультацыя УА “Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж” была карыснай для вучняў 8,9 класаў і дазволіла даведацца аб спецыяльнасцях, умовамі паступлення і тэрмінамі падачы заяў у каледж.

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Ваенныя прафесіі

Вучні 3-4 класаў наведалі Шаняўскі выбарчы ўчастак №21

У рамках месячніка па адукацыйным турызме вучні 3-4 класаў наведалі Шаняўскі выбарчы ўчастак №21. Выконваючая абавязкі старшыні Швняўскога сельсавета Бяляева І.Р. у даступнай для малодшых школьнікаў форме расказала аб рабоце ўчастка, дакументах для работы і паказала, як выглядаюць кабінкі для галасавання і ўрны для бюлетэняў.

Продолжить чтениеВучні 3-4 класаў наведалі Шаняўскі выбарчы ўчастак №21

Ушаноўваем памяць воінаў-афганцаў

У рамках дэкады «Афганістан у лёсах маіх землякоў» вучні 7-11 класаў наведалі Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэку і прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі «Афганістан — наша памяць і боль», прысвечанай 35-ай гадавіне з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Пранікнёныя словы вядучых, успаміны удзельнікаў тых падзей, песні пра Афган нікога не аставілі абыякавым. Наш святы абавязак — памятаць загінулых, не забываць жывых, аддаваць даніну павагі тым, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак да канца. Памяць аб тых падзеях жыве ў абелісках і помніках, застанецца ў нашых сэрцах.

Продолжить чтениеУшаноўваем памяць воінаў-афганцаў

Ва ўстанове адукацыі прайшоў прафсаюзны справаздачна-выбарчы сход

14 лютага ва ўстанове адукацыі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа» прайшоў прафсаюзны справаздачна-выбарчы сход, на якім быў абраны новы старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. Ім стала Пракаповіч Вераніка Віктараўна, а намеснікам абралі Коверзневу Ірыну Міхайлаўну. На сходзе прыняў удзел старшыня Пружанскага раённага камітэта Беларускага прафесіянальнага саюза работніках адукацыі і навукі Сачэўка І.В.

Продолжить чтениеВа ўстанове адукацыі прайшоў прафсаюзны справаздачна-выбарчы сход

В нашей стране ежегодно констатируются случаи гибели и травматизма детей. Зачастую решающим фактором в возникновении подобных происшествий является отсутствие контроля со стороны взрослых. Порой призывы не дают желаемых результатов, остаются неуслышанными, а родители в свою очередь практически не уделяют внимание обучению детей элементарным правилам безопасности. Но хуже того, они иногда сами подают пример небезопасного поведения. Чтобы в очередной раз обратить внимание родителей на существующую социальную проблему, работники Пружанского РОЧС акцентируют внимание на информационно пропагандистской компании «Будь рядом с ребенком!».

Цель кампании: привлечь внимание родителей к проблеме детской гибели на пожарах и водоемах, повлиять на беспечное отношение к вопросам безопасности детей, предупредить возможную трагедию, научить детей правилам безопасности. В основе кампании используется устоявшееся мнение о контроле родителем своего ребенка с помощью телефона и демонстрируются ситуации, когда ребенок оказался в опасности, а родитель единственное, что может, это позвонить, но не помочь. «Телефон не присмотрит за вашим ребенком!» – эта фраза в  полной мере показывает последствия безответственного отношения к безопасности детей.

Продолжить чтение

Ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя 35 гадавіне з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана

15 лютага 2024 года спаўняецца 35 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя гэтай падзеі. “Вайна без пераможцаў” – так яе часта называюць. Савецкія салдаты, якія сумленна выконвалі свой інтэрнацыяльны абавязак, часта ахвяравалі сваім жыццём, выконваючы баявыя задачы і загады. Колькі выпрабаваняў выпала на іх лёс, колькі фактаў і гісторый пра іх можна расказваць… Маладое пакаленне павінна ведаць і памятаць гэтыя падзеі, каб аддаваць даніну павагі тым, хто змагаўся за мір. Вучні ўспомнілі факты, лічбы, падзеі, выказалі свае меркаванні аб мэтазгоднасці той вайны, якая загубіла жыцці тысяч маладых хлопцаў.

Продолжить чтениеВа ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя 35 гадавіне з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Сустрэча з сакратаром Шаняўскага ўчастка №21 Талакнянік А.Я.

Сакратар сельскай участковай камісіі Шаняўскага ўчастка №21 Талакнянік А.Я. сустрэлася з працоўным калектывам ДУА “Шаняўская СШ імя М.Засіма” з мэтай інфармавання аб зменах у рэжыме працы камісій у перыяд датэрміновага галасавання, аб колькасці бюлетэней кажнаму выбаршчыку, магчымасцях выезду камісіі на дом. Алена Яўгеньеўна акцэнтавала ўвагу прысутных аб забароне фота- і відэаздымання падчас галасавання.

Продолжить чтениеСустрэча з сакратаром Шаняўскага ўчастка №21 Талакнянік А.Я.

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

У суботу 10 лютага члены валанцёрскага атрада “ДОМ” правялі для малодшых школьнікаў квіз “Вместе, дружно, с оптимизмом за здоровый образ жизни”. Яны расказалі і паказалі, якія правілы ЗЛЖ ёсць, як іх прытрымлівацца, што рабіць, каб быць здаровым. Інтэрактыўны дыялог “Аб самым галоўным”  для 5 – 7 класаў правяла педагог-арганізатар. Канешне, размова ішла пра здароўе, асноўныя прынцыпы яго захавання.  Гадзіна перасцярогі  “Рэпрадуктыўнае здароўе падлеткаў. Як яго зберагчы?” была карыснай для вучняў 8,9 класаў. У простай і зразумелай форме педагог правяла гутарку аб фізіялагічныхі асаблівасцях падлеткаў, пра хваробы, якія перадаюцца палавым шляхам. Берагчы здароўе неабходна заўсёды!

Продолжить чтениеДзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Далучаемся да спартыўных спаборніцтваў па хакеі

У рамках месячніка па адукацыйным турызме вучні школы наведалі Лядовы палац. З вялікім задавальненнем, яскравымі эмоцыямі яны паглядзелі турнір І Рэспубліканскага турніру па хакеі МУС Беларусі. Усю гульню разам з настаўнікамі яны хваляваліся за каманды, радаваліся забітым шайбам і адпачывалі ў атмасферы спорту, перажыванняў, барацьбы за перамогу.

Продолжить чтениеДалучаемся да спартыўных спаборніцтваў па хакеі