У піянерскай дружыне імя М.Казея прайшоў збор “Юныя абаронцы за мір і свабоду”

У Міжнародны дзень юнага героя-антыфашыста ў піянерскай дружыне імя М.Казея прайшоў збор “Юныя абаронцы за мір і свабоду”. Актывісты дружыны нагадалі аб тяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю мірных жыхароў падчас Вялікай Айчыннай вайны, аб дзейнасці і самаадданасці піянераў-герояў, якія цаной свайго жыцця набліжалі перамогу. Вучні праглядзелі відэасюжэт, якія больш падрабязна расказаў пра подзвіг З.Партновай, М.Казея, Л.Голікава, А.Чакаліна, В.Коціка, Л.Герасіменка. Піянеры змайстравалі белых голубаў, сімвал міру і згоды на планеце, і прыйшлі да высновы, што мір на зямлі патрэбна берагчы.

Продолжить чтениеУ піянерскай дружыне імя М.Казея прайшоў збор “Юныя абаронцы за мір і свабоду”

Дакранаемся да святога, фарміруем маральныя каштоўнасці

Настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в.Засімавічы айцец Сергій правёў сустрэчу з вучнямі 1-4 класаў, на якой шла размова аб значэнні праваслаўных свят у жыцці чалавека. Дзеці пазнаёміліся з некаторымі абрадамі, традыцыямі святкавання. Айцец Сергій нагадаў школьнікам, што вера павінна ісці ад самога чалавека, яго справы і дзеянні павінны ісці па царкоўных канонах, неабходна прытрымлівацца запаведзяў Божых. Рабята пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю Ефрасінні Полацкай, якая вельмі шмат зрабіла для сваёй Бацькаўшчыны.

Продолжить чтениеДакранаемся да святога, фарміруем маральныя каштоўнасці

Гадзіна інфармавання «Насустрач выбарам -2024» прайшла ў Шаняўскім выбарчым участку №21

Вучні 8 і 9 класаў наведалі Шаняўскі выбарчы ўчастак №21, дзе выконваючая абавязкі старшыні Шаняўскога сельскага савета Бяляева І.Р. пазнаёміла прысутных з ходам электаральнай кампаніі, алгарытмам работы сельскай і ўчастковай выбарчай камісій, перыядам датэрміновага галасавання, змяненнямі ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь. Будучым выбаршчыкам, якім праз некалькі гадоў споўніцца 18 і можна прымаць удзел у такіх важных для краіны мерапрыемствах, інфармацыя аб выбарах патрэбная, карысная і неабходная.

Продолжить чтениеГадзіна інфармавання «Насустрач выбарам -2024» прайшла ў Шаняўскім выбарчым участку №21

Вечар сустрэчы выпускнікоў зноў запрасіў у школу

Вясёлыя школьныя гады ў кампаніі былых аднакласнікаў адзначаюць у першую суботу лютага. 3 лютага школа гасцінна адчыніла свае дзверы для ўсіх жадаючых. Выпускнікі школы сабраліся ў шумнай кампаніі, каб зноў успомніць свае школьныя будні. Сустрэчы з класнымі кіраўнікамі, былымі аднакласнікамі, успаміны пра гарэзлівыя перапынкі, карысныя і цікавыя паходы і экскурсіі, наведванне родных кабінетаў, дзе праляцелі гады дзяцінства і юнацтва – усё гэта было на вечары сустрэчы. Для выпускнікоў была арганізавана ўрачыстая праграма, дзе гучалі песні, танцы, нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні выпускнікоў-юбіляраў. Успаміны пра гады ў сценах роднай школы надоўга застануцца ў памяці кожнага.

Продолжить чтениеВечар сустрэчы выпускнікоў зноў запрасіў у школу

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

У суботу 3 лютага прайшоў дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Для самых малодшых школьнікаў была арганізавана патрыятычная гадзіна-прэзентацыя  “Со школьного порога шагнувшие в войну”, у ходзе якой яны пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю падчас Вялікай Айчыннай вайны піянераў-герояў. Іх подзвіг – прыклад для ўсіх.   Любоў да Радзімы, самаахвярнасць, мужнасць, смеласць – вось тыя якасці, якія трэба выхоўваць у дзецях. Падарожжа-віктарына “Беларусь – краіна міру і адзінства” сабрала разам вучняў 5 – 7 класаў. Конкурсы, складанне прымавак, карты, адказы на розныя пытанні дазволілі больш глыбей пазнаць нашу краіну.     Інтэрактыўная пляцоўка “Патрыёт.ву” для 8,9 класаў была арганізавана з выкарыстаннем ІКТ, што дазволіла зрабіць мерапрыемства больш цікавым і пазнавальным. 

Продолжить чтениеДзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Расклад правядзення кансультацый да экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Продолжить чтениеРасклад правядзення кансультацый да экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Праект «ШАР: Школа актыўных бацькоў» адзначаны дыпломам 1 ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу

30 студзеня ў Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў абласны семінар «Актуальныя практыкі арганізацыі шостага школьнага дня па фарміраванні культуры вольнага часу і занятасці непаўналетніх: вопыт і перспектывы». Вопытам работы педагагічнага калектыву па рэалізацыі праекта «ШАР: Школа актыўных бацькоў» падзялілася Граб Вольга Мікалаеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя М. Засіма». Праект быў адзначаны дыпломам 1 ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня ў намінацыі «Субота — майстэрня сямейнага вольнага часу».

Продолжить чтениеПраект «ШАР: Школа актыўных бацькоў» адзначаны дыпломам 1 ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу

Уважаемые родители! Посмотрите вместе со своими детьми серии мультфильмов «Волшебная книга» и «Спецотряд 112», герои которых расскажут малышам правила безопасности дома и на улице.

 

Продолжить чтение

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

У суботу 27 студзеня для вучняў 1-4 класаў быў арганізаваны сямейны квэст “Зімовай парой весела гуляем”. Конкурсы, гульні, забавы спрыялі развіццю творчых здольнасцей дзяцей і гарантавалі добры настрой. Для вучняў 5-7 класаў  была створана творчая лабараторыя “Умееш сам – навучы другога” з удзелам загадчыка Шаняўскога клуба-бібліятэкі Кабрынец Т.Ф. Таццяна Фёдараўна правяла майстар-клас па вырабу упрыгожванняў. Кожны паспрабаваў сябе ў якасці дызайнера і мастака. Інтэлектуальна-забаўляльная гульня “Маладзёжны круіз” сабрала вучняў 8-9 класаў і дапамагла праверыць свае веды па розных катэгорыях і прадметах. Забаўляльная частка гарантавала добры настрой.

 

Продолжить чтениеДзень узаемадзеяння з сям’ёй