Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі для жыхароў аграгарадка Шані акцыю «Абмяняй цыгарэту на цукерку»

Штогод кожны трэці чацвер лістапада ва ўсім свеце праводзіцца Адзіны дзень здароўя «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў». Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» Краўчук Вікторыя і Казлоўскі Уладзіслаў для жыхароў аграгарадка Шані правялі акцыю «Абмяняй цыгарэту на цукерку». Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы тытунёвай залежнасці і папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Падчас акцыі хлопцы не толькі частавалі мінакоў цукеркамі, але і знаёмілі з прафілактычнай інфармацыяй аб шкодзе курэння.

Продолжить чтениеЧлены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі для жыхароў аграгарадка Шані акцыю «Абмяняй цыгарэту на цукерку»

Па выніках абласнога конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый “Прыгажэй стане Брэстчына мая” у намінацыі «Давайце будзем памятаць усіх салдат…» 1 месца заняла Шаняўская СШ імя Міколы Засіма, а ў намінацыі  “Азеляненне ўстаноў адукацыі агульнай сярэдняй адукацыі ў сельскай мясцовасці” —  3 месца . Віншуем з цудоўным вынікам!

Продолжить чтение

Прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў XI класа з прадстаўникамі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія”.

Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія” прайшла для вучняў  XI класа. Выкладчыкі расказалі дзецям аб ВНУ, яго факультэтах і спецыяльнасцях, а таксама аб правілах прыёму ў навучальную ўстанову. У падарунак навучэнцы атрымалі інфармацыйныя буклеты аб акадэміі.

Продолжить чтениеПрафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў XI класа з прадстаўникамі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія”.

Гульня-пошук «Мазаіка здароўя» ў ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»

У рамках работы занальнага цэнтра нашы педагогі разам з членамі валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі для навучэнцаў 2-4 класаў гульню-пошук «Мазаіка здароўя» ў ДУА «Ліноўская сярэдняя школа». Рабятам было прапанавана выкананне розных заданняў на наступных станцыях: «Здаравячок», «Вясёлыя вітаміны», «Павуціна», «Угадай-ка», «Соображай-ка». Вучні паказалі высокі ўзровень ведаў. Пераможцам стала каманда ДУА «Ліноўская сярэдняя школа». Капітанам каманд былі ўручаны граматы. Усе ўдзельнікі гульні атрымалі салодкія прызы.

Продолжить чтениеГульня-пошук «Мазаіка здароўя» ў ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»

Навучэнцы 2-4 класаў наведалі музей вылічальнай тэхнікі ў ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»

Навучэнцы 2-4 класаў наведалі музей вылічальнай тэхнікі ў ДУА «Ліноўская сярэдняя школа». Гук Аляксандр Іванавіч падчас займальнай экскурсіі распавёў пра гісторыю вылічальных інструментаў ад найстаражытных часоў да нашых дзён, пазнаёміў рабят з рознымі вылічальнымі прыладамі і раскрыў прынцыпы іх выкарыстання, а таксама прадэманстраваў, як працуюць некаторыя з іх. Дзеці ўбачылі, на чым спасцігалі асновы камп’ютарнай пісьменнасці іх мамы і таты, бабулі і дзядулі, і параўналі з тым, чым карыстаюцца яны цяпер.

Продолжить чтениеНавучэнцы 2-4 класаў наведалі музей вылічальнай тэхнікі ў ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»

Дзень прапаганды ЗЛЖ

11 лістапада — дзень прапаганды ЗЛЖ, таму ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя менавіта здароўю. Урок здароўя «Парыць — здароўю шкодзіць» наведалі навучэнцы 5-7 класаў, спартыўны круіз «Старт у будучыню» сабраў разам навучэнцаў 5-9 класаў. Завочная сустрэча з прафесіяналамі «Цані сваё жыццё» адбылася ў рамках пасяджэння валанцёрскага атрада «ДОМ».

Продолжить чтениеДзень прапаганды ЗЛЖ

«Калядная зорка» пакарылася нашым вучням

З 6 па 25 кастрычніка прайшоў раённы этап ХХХІІ рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вучняў «Калядная зорка». У намінацыі «Сувенір-падарунак» дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны вучаніцы 3 класа (кіраўнік Тарасава М.Б.) Папова К., Рамановіч В. і Кір’янава С., а ў намінацыі «Зімні спорт» дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана вучаніца 11 класа Міранюк А.  Віншуем з поспехам!!

Продолжить чтение«Калядная зорка» пакарылася нашым вучням

Велапаход выхаднога дня

Члены пошукавага атрада пад кіраўніцтвам кіраўніка па ВПВ Чыбісавай М.В. і класнага кіраўніка Жырыкавай Н.І. здзейснілі велапаход па маршруце «Аг. Шані — в. Шакуны — в. Козі Брод». Дзеці пабывалі на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, ля памятнага знака на радзіме Р.Шырмы,  беларускага харавога дырыжора, фалькларыста, грамадскага і музычнага дзеяча, публіцыста, літаратуразнаўцы.

Продолжить чтениеВелапаход выхаднога дня