Навучэнцы 2-4 класаў наведалі музей вылічальнай тэхнікі ў ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»

Навучэнцы 2-4 класаў наведалі музей вылічальнай тэхнікі ў ДУА «Ліноўская сярэдняя школа». Гук Аляксандр Іванавіч падчас займальнай экскурсіі распавёў пра гісторыю вылічальных інструментаў ад найстаражытных часоў да нашых дзён, пазнаёміў рабят з рознымі вылічальнымі прыладамі і раскрыў прынцыпы іх выкарыстання, а таксама прадэманстраваў, як працуюць некаторыя з іх. Дзеці ўбачылі, на чым спасцігалі асновы камп’ютарнай пісьменнасці іх мамы і таты, бабулі і дзядулі, і параўналі з тым, чым карыстаюцца яны цяпер.

Добавить комментарий