Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства, прайшла ў школе

15 верасня 2023 года ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства. Яскравай і запамінальнай была цырымонія вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь сцягавай групай з ліку вучняў школы. Навучэнцы яшчэ раз успомнілі слаўныя старонкі гісторыі нашай краіны. Госцем лінейкі стала старшыня Шаняўскога сельсавета Бяляева І.Р., якая нагадала прысутным сутнасць і ролю свята ў грамадстве. Гонар за нашу квітнеючую і незалежную Беларусь гучаў у кожным слове. Відэаматэрыял з вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь глядзі па спасылцы.

https://drive.google.com/file/d/1XFq5RfY3my7RFeb44dJtpUdMJ86ji1vV/view?usp=sharing

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства, прайшла ў школе

Валанцёрскі атрад «ДОМ» зноў у рабоце

Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» падрыхтавалі лістоўкі і правялі для работнікаў ААТ «Шані-аграпрадукт» і Шаняўскога сельвыканкама прафілактычную акцыю»12 сакрэтаў даўгалецця».

Продолжить чтениеВаланцёрскі атрад «ДОМ» зноў у рабоце

У школе прайшоў адзіны ўрок памяці да Дня народнага адзінства

Дзень народнага адзінства — гэта свята, якое аб’ядноўвае ўсіх жыхароў нашай краіны. Мы ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, і ў нашых руках сучаснасць і будучыня нашай Радзімы. Ва ўсіх класах 15 верасня прайшлі адзіныя ўрокі памяці, прысвечаныя Дню народнага адзінства. Мэта ўрока — даць уяўленне аб дзяржаўным свяце, раскрыць яго значэнне і ролю як сімвала адзінства народа Беларусі.

Продолжить чтениеУ школе прайшоў адзіны ўрок памяці да Дня народнага адзінства

Вучні і педагогі прынялі ўдзел у фотачэленджы «У адзінстве — наша сіла!» у рамках Тыдня народнага адзінства

Продолжить чтениеВучні і педагогі прынялі ўдзел у фотачэленджы «У адзінстве — наша сіла!» у рамках Тыдня народнага адзінства

Школа далучылася да эстафеты-флэшмобу да Дня народнага адзінства

Вучні і настаўнікі школы прынялі ўдзел у эстафеце-флэшмобе да Дня народнага адзінства, што спрыяла развіццю пачуцця любові да Радзімы і патрыятызму, з’яднала ўсіх на дасягненне агульных мэт.

Продолжить чтениеШкола далучылася да эстафеты-флэшмобу да Дня народнага адзінства

У школе праходзіць Тыдзень народнага адзінства

У рамках Тыдня народнага адзінства ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства. Дзень народнага адзінства  — дзяржаўнае свята ў Беларусі, якое адзначаецца штогод 17 верасня. Цяпер гэта дата – сімвал нашага адзінства, моцы духу і веры ў светлую будучыню.

Святкаванне Дня народнага адзінства – даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся за ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. Менавіта адзінства дапамагло нам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, перамагчы і аднавіць краіну з руін. І сёння мы разам працуем на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.

Сёння беларускі народ аб’яднаны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Продолжить чтениеУ школе праходзіць Тыдзень народнага адзінства

#УВД_МОГИЛЕВ

Бутылка с бензином в окно пенсионерки: несовершеннолетние «спортики» ошиблись адресом.

В Могилевском районе сыщики при силовой поддержке ОМОНа задержали 15 и 17-летнего минчан, подрабатывавших на наркомаркет.

Установлено, что подростки по указанию нанимателя прибыли из столицы, чтобы «наказать» закладчика, не выполнившего задание куратора. Изготовив зажигательную смесь, они бросили ее в окно квартиры, снимая происходящее на видео для отчета перед работодателем.

Как позже выяснилось, фигуранты ошиблись адресом и напали на жилище пенсионерки. Женщина самостоятельно потушила возгорание, пострадавших нет, огнем лишь частично поврежден пол.

Следователями возбуждено уголовное дело за умышленное уничтожение либо повреждение чужого имущества, совершенное общеопасным способом. Санкция статьи предусматривает до 10 лет лишения свободы.

 

Продолжить чтение#УВД_МОГИЛЕВ

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

9 верасня для вучняў школы былі арганізаваны гульня-эстафета «Разам мы такая сіла!» , спартыўны мікс «От лени болеют, от труда здоровеют», спартыўны марафон «Моладзь. Здароўе. Вобраз жыцця». Падчас спартыўных мерапрыемстваў у камандах быў дух саперніцтва, узаемадапамогі, падтрымкі і сяброўства.  Усе імкнуліся праявіць свае лепшыя якасці, а лепшыя атрымалі ўзнагароды.

Продолжить чтениеДзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Прайшоў раённы этап абласной выставы-конкурсу дзіцячай творчасці «Увесь гэты свет творыць настаўнік».

У перыяд з 16 жніўня па 1 верасня 2023 года прайшоў раённы этап абласной выставы-конкурсу дзіцячай творчасці «Увесь гэты свет творыць настаўнік». У яркіх і кранальных конкурсных работах дзеці перадалі паважлівае стаўленне да прафесіі настаўніка, пачуццё падзякі сваім мудрым настаўнікам за іх клопат і любоў. У намінацыі «Малюнак» 2 месца заняў Ханіла Яўгеній, навучэнец 4 класа. Віншуем Яўгена і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Продолжить чтениеПрайшоў раённы этап абласной выставы-конкурсу дзіцячай творчасці «Увесь гэты свет творыць настаўнік».

У рамках прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі » фельчар Шаняўского ФАПа Рыбачок Я. Р. правяла з вучнямі  валанцёрскага атрада «ДОМ» «урок здароўя»

У рамках прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі » фельчар Шаняўского ФАПа Рыбачок Я. Р. правяла з вучнямі  валанцёрскага атрада «ДОМ» «урок здароўя». Кожны павінен цвёрда ведаць, як здароўе захоўваць. Вынікам мерапрыемства стала выснова: трэба задумвацца над сваімі дзеяннямі і разумець, што жыццё складаецца з дробязяў і нават маленькая дробязь можа перарасці ў вялікую праблему. Каб пазбегнуць гэтага, неабходна фарміраваць адну галоўную звычку — быць здаровым.

Продолжить чтениеУ рамках прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі » фельчар Шаняўского ФАПа Рыбачок Я. Р. правяла з вучнямі  валанцёрскага атрада «ДОМ» «урок здароўя»