Вучні 8-9 класаў здзейснілі велапаход па маршруце «Шані — Каштанаўка-Шані»

У рамках культурна-асветніцкай акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны» вучні 8-9 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна -патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. і класнага кіраўніка Вашчук А. В. здзейснілі велапаход па маршруце «Шані — Каштанаўка-Шані». Маёнтак Дзяконскіх знаходзіцца ў в.Каштанаўка. На жаль, ад яго засталіся толькі рэшткі. але атмасфера гістарычных падзей аказала пазітыўны ўплыў на падлеткаў. Пазітыўныя эмоцыі і ўспаміны аб добра праведзеным часе застануцца надоўга ў памяці дзяцей.

Продолжить чтениеВучні 8-9 класаў здзейснілі велапаход па маршруце «Шані — Каштанаўка-Шані»

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсна-забаўляльнай праграме «Як добра, калі мы разам». Разам з бацькамі дзеці складалі прымаўкі, вызначалі назвы казак, адкуль героі казак. Вучні  5-9 класаў наведалі сямейны падворак «Сям’я — гэта 7-я». Ім былі прапанаваны конкурсы розных накірункаў: знайсці бацькам сваё дзіця, зрабіць прычоску, упрыгожванне, скласці словы. Атмасфера цеплыні, вяселля, супрацоўніцтва панавала на падворку. Станоўчымі эмоцыямі зарадзіліся ўсе прысутныя.

Продолжить чтениеДзень узаемадзеяння з сям’ёй

Наведванне выставы «Генацыд беларускага народа»

Вучні 1-9, 11 класаў і работнікі ўстановы адукацыі наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа» з мэтай давядзення да навучэнцаў аб’ектыўнай інфармацыі аб мэтанакіраваным знішчэнні насельніцтва БССР, зверствах, учыненых нямецка-фашысцкімі акупантамі на тэрыторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны; асэнсавання і разумення вучнямі паняцця  «генацыд беларускага народа»; фарміравання ў вучняў калектыўнай гістарычнай памяці, умення супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі падзей Вялікай Айчыннай вайны і рэабілітацыі нацызму; усведамлення сваёй адказнасці як грамадзян за прадухіленне распаўсюджвання ідэй нацызму.

Продолжить чтениеНаведванне выставы «Генацыд беларускага народа»

21 верасня — адзіны дзень бяспекі

АДЗІНЫ ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ — 21 ВЕРАСНЯ. Праводзіцца ён у мэтах фарміравання ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, навучання насельніцтва правілам паводзін ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый. У рамках адзінага дня бяспекі ў школе прайшла вучэбная эвакуацыя.

Продолжить чтение21 верасня — адзіны дзень бяспекі

Вітамінны кірмаш «Вясёлыя вітаміны»

Наступіла восеньская пара — закружылася лісце ў вальсе, у агародах паспелі гародніна і прыйшоў час збіраць ураджай. Насельнікі градак, самай мудрагелістай формы і памеру, не толькі смачныя і карысныя, але яны падштурхоўваюць да творчасці, будзяць фантазію і ўяўленне, выхоўваюць уменне бачыць незвычайнае ў звычайным. У школе быў арганізаваны вітамінны кірмаш «Вясёлыя вітаміны» з мэтай  арганізацыі сумеснай стваральнай дзейнасці навучэнцаў, педагогаў і бацькоў, развіцця творчай і пазнавальнай актыўнасці, экалагічнай культуры і мастацка-эстэтычнага густу ўдзельнікаў. Бацькі, навучэнцы і педагогі з задавальненнем прынялі ўдзел у кірмашы, стварылі вельмі цікавыя вырабы з гародніны, прыдумалі арыгінальныя назвы сваім «шэдэўрам». Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» растлумачылі малодшым школьнікам карысць гародніны ў нашым харчаванні.

Продолжить чтениеВітамінны кірмаш «Вясёлыя вітаміны»

Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі інтэрактыўны занятак «Гародніна і садавіна — карысныя прадукты»

У рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны!» члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі інтэрактыўны занятак «Гародніна і садавіна — карысныя прадукты» для вучняў 4 класа. Валанцёры не толькі разам з вучнямі малявалі малюнкі, адгадвалі рэбусы, але і пазнаёмілі з важнай інфармацыяй аб правільным харчаванні.

Продолжить чтениеЧлены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі інтэрактыўны занятак «Гародніна і садавіна — карысныя прадукты»

Далучаемся да мастацтва кіно

Вучні 7-9, 11 класаў прынялі ўдзел у праглядзе мастацкага фільма «На другім беразе». Кінастужка знята ў лепшых традыцыях беларускага кіно, шчырага па творчым поглядзе, зразумелым па сэнсе і спосабу кінавыкладання. У фільме ёсць усё, што блізка кожнаму чалавеку — боль ад страты блізкіх, умацаванне веры ў справядлівасць, калі страчана надзея, здабыццё сэнсу жыцця, калі прыходзіць каханне.

Продолжить чтениеДалучаемся да мастацтва кіно

Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» арганізавалі спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства «Быць здаровым — класна»

З 18 па 29 верасня праводзіцца абласная інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны» у рамках рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі». Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» ДУА» Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» не толькі пазнаёмілі навучэнцаў і педагогаў з планам тыдня, але і арганізавалі спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства «Быць здаровым — класна».  Дзеці і педагогі з карысцю правялі час: займаліся на трэнажорах, спявалі песні, танцавалі. Што можа быць лепш, чым актыўны адпачынак на свежым паветры?

Продолжить чтениеЧлены валанцёрскага атрада «ДОМ» арганізавалі спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства «Быць здаровым — класна»

Лёгкаатлетычны забег «Наш выбар — здароўе!»

З мэтай фарміравання пазітыўных установак навучэнцаў і педагогаў на здаровы лад жыцця ў рамках рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» у школе прайшоў лёгкаатлетычны забег «Наш выбар — здароўе!».

Продолжить чтениеЛёгкаатлетычны забег «Наш выбар — здароўе!»