Вітамінны кірмаш «Вясёлыя вітаміны»

Наступіла восеньская пара — закружылася лісце ў вальсе, у агародах паспелі гародніна і прыйшоў час збіраць ураджай. Насельнікі градак, самай мудрагелістай формы і памеру, не толькі смачныя і карысныя, але яны падштурхоўваюць да творчасці, будзяць фантазію і ўяўленне, выхоўваюць уменне бачыць незвычайнае ў звычайным. У школе быў арганізаваны вітамінны кірмаш «Вясёлыя вітаміны» з мэтай  арганізацыі сумеснай стваральнай дзейнасці навучэнцаў, педагогаў і бацькоў, развіцця творчай і пазнавальнай актыўнасці, экалагічнай культуры і мастацка-эстэтычнага густу ўдзельнікаў. Бацькі, навучэнцы і педагогі з задавальненнем прынялі ўдзел у кірмашы, стварылі вельмі цікавыя вырабы з гародніны, прыдумалі арыгінальныя назвы сваім «шэдэўрам». Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» растлумачылі малодшым школьнікам карысць гародніны ў нашым харчаванні.

Добавить комментарий