У добры шлях, дзевяцікласнікі!
Сёння ва ўстанове адукацыі ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўручэння вучням 9 класа пасведчанняў аб заканчэнні базавай школы. 6 выпускнікоў атрымалі свой першы афіцыйны дакумент.
Паважаныя выпускнікі! Няхай школьныя гады застануцца ў вашай памяці чарадою шчаслівых яркіх дзён! Жадаем вам мірнага блакітнага неба і яскравага святочнага сонейка, дабра і дабрабыту.
У добры шлях!
Канікулы. Дзень адзінаццаты
Падчас канікул выхавальнікі школьнага летніка «Дружба» наведалі рамонтную майстэрню ААТ «Шані-аграпрадукт». Экскурсію для іх арганізавала спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Асіпчук К.В. Вядучы інжынер Рыбачок П.М. пазнаёміў школьнікаў з найноўшай сельгастэхнікай, набытай гаспадаркай, з новымі сельскагаспадарчымі прафесіямі, запатрабаванымі ў акцыянерным таварыстве, запрасіў на працу ў гаспадарку пасля школы.
Кляксы на здароўе
Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі заняткі па кляксаграфіі для выхаванцаў прышкольнага аздараўленчага лагера «Дружба». Кляксаграфія — гэта выдатны спосаб весела і з карысцю правесці час, паэксперыменціраваць з фарбамі, стварыць незвычайныя вобразы. Дзеці ўбачылі, што, раздзімаючы кляксы, нельга дакладна прадбачыць, як яны разыдуцца, перальюцца адна ў адну, і які будзе канчатковы вынік… Такі занятак не толькі цікавы, але і карысны ў якасці артыкуляцыйнай гімнастыкі, пры прастудных захворваннях. Асабліва пры кашлі, бо выдзіманнем праз саломінку ўмацоўвае здароўе і сілу лёгкіх і дыхальнай сістэмы.
Канікулы ў лагеры. Дзень дзясяты
Цікавыя рухомыя гульні, спартыўныя спаборніцтвы, казачныя падарожжы і віктарыны спрыяюць стварэнню цудоўнага настрою, зараджаюць пазітыўнымі эмоцыямі і жаданнем весці здаровы лад жыцця выхаванцаў аздараўленчага лагера «Дружба».
Канікулы ў лагеры. Дзень дзявяты
Нягледзячы на дрэннае надвор’е, кінапраграма «Любимые мультяшки», гульня «Літаратурная Угадай-ка», спартыўныя гульні на свежым паветры «Осторожен будь всегда, не случилась, чтоб беда», «Спортивная солянка» не далі магчымасці сапсавацца цудоўнаму настрою выхавальнікаў аздараўленчага лагера «Дружба».
Канікулы ў лагеры. Дзень восьмы
Самае каштоўнае, што ёсць у чалавека – гэта здароўе! Нашы дзеці з самага ранняга ўзросту займаюцца спортам, робяць ранішнюю зарадку, удзельнічаюць у спаборніцтвах і спартландыях, гуляюць у гульні. Так для выхаванцаў прышкольнага аздараўленчага лагера прайшлі ў суботу Малыя Алімпійскія гульні. Мы за здаровае і бяспечнае лета!
Разам у паход
Вучні 7-10 класаў здзейснілі велапаход па маршруце аг. Шані — аг. Лінова. Падчас паходу яны наведалі аб’ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей — Храм Уздвіжання Крыжа Гасподня, дзяржаўную ўстанову адукацыі «Ліноўская сярэдняя школа», ушанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхароў Ліноўскага сельсавета каля мемарыяльнага комплексу.
Шмат прыемных уражанняў засталося ў школьнікаў ад цудоўнага адпачынку.
Канікулы ў лагеры. Дзень сёмы
Рухомыя гульні, спартыўныя спаборніцтвы, казачныя падарожжы і віктарыны спрыяюць стварэнню цудоўнага настрою, зараджаюць пазітыўнымі эмоцыямі і жаданнем весці здаровы лад жыцця выхаванцаў аздараўленчага лагера «Дружба».
Найлепшы адпачынак у лагеры — гэта экскурсіі
Наведвальнікі аздараўленчага лагера маюць добрую магчымасць пападарожнічаць па родным краі. З вялікім задавальненнем атрад малодшых выхаванцаў назіраў за рабочым працэсам на Пружанскай ТЭЦ, слухаў цікавы аповед аб узнікненні касцёла Уздвіжання Дзевы Марыі ў г. Пружаны, знаёміўся з экспазіцыйнымі заламі музея-сядзібы «Пружанскі палацык».