Я люблю Беларусь

Маляваць каляровымі крэйдамі, ды яшчэ не на паперы, а на асфальце — гэта шчасце для любога дзіцяці. Менавіта таму ў рамках работы рознаўзроставага атрада ў вёсцы Кацёлкі прайшоў конкурс малюнка на асфальце.

Тэматыка конкурсу кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. была абраная не выпадкова. У наш няпросты час менавіта з дзяцінства павінна прывівацца любоў да ўсяго роднага: да бацькавай хаты, да краіны, у якой нарадзіўся.

У гэты дзень асфальт для хлопцаў ператварыўся ў палатно, а фантазія дзяцей не ведала межаў.

Дзеці вельмі стараліся, акуратна размалёўваючы свае малюнкі, ніхто не сумаваў, усе былі занятыя творчасцю, а ў выніку атрымалася цэлая карціна. Асфальт пакрыўся дзіўнымі фарбамі.

Добавить комментарий