Хвароба, чыё імя СНІД

Пад такой назвай у 4 класе прайшла гадзіна пазнання з удзелам валанцёрскага атрада «ДОМ», якая дала магчымасць малодшым школьнікам даведацца пра гісторыю ўзнікнення гэтай страшнай хваробы, абмеркаваць шляхі яе перадачы і правілы, якія дапамогуць пазбегнуць заражэння. Валанцёры пазнаёмілі навучэнцаў з сімвалам салідарнасці з тымі, каго закранула гэтая хвароба — чырвонай стужачкай — сімвалам памяці пра сотні і тысячы людзей, якіх страцілі.

 

Продолжить чтениеХвароба, чыё імя СНІД

Дзяржаўныя сімвалы нашай краіны

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. правяла інтэрактыўны занятак «Герб Рэспублікі Беларусь» для першакласнікаў. У гульнявой форме дзеці патлумачылі кожны элемент герба нашай дзяржавы. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся, што на малюнку беларускага герба адлюстроўваюцца асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, працавітасць, міралюбнасць.

Продолжить чтениеДзяржаўныя сімвалы нашай краіны

Хваробу можна і трэба папярэдзіць

Акцыю, прысвечаную Сусветнаму Дню памяці ахвяр СНІДу, пад назвай «Аб ВІЧ павінен ведаць кожны!», правялі члены валанцёрскага атрада «ДОМ». Дзеці выйшлі да жыхароў аграгарадка з буклетамі і лістоўкамі ў руках, каб заклікаць людзей быць больш памяркоўнымі і дабрэйшымі да людзей, інфіцыраваных ВІЧ. І, вядома ж, нагадаць, што хваробу можна і трэба папярэдзіць.

 

Продолжить чтениеХваробу можна і трэба папярэдзіць

Адпачынак на свежым паветры

Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» разам з вучнямі пачатковых класаў весела і з карысцю для здароўя правялі час у шосты школьны дзень. Рамановіч Анастасія і Кот Яўгеній у інтэрактыўнай форме пазнаёмілі рабят з рэжымам дня і запрасілі на незвычайную экскурсію ў лес, дзе навучэнцаў чакалі цікавыя конкурсы і пацешныя гульні, а таксама цудоўны пікнік на свежым паветры. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі масу станоўчых эмоцый і зарад добрага настрою на ўвесь дзень.

Продолжить чтениеАдпачынак на свежым паветры

З мэтай выхавання экалагічнай культуры навучэнцаў праз стварэнне і рэалізацыю праектаў па інтэр’ерным фітадызайне, пакаёвым кветкаводстве і фларыстыцы праходзіць абласны этап рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурсу па інтэр’ерным дызайне і фларыстыцы «Зялёны дом». Міранюк Анастасія падрыхтавала камплект упрыгожванняў «Анюціны вочкі». Пажадаем Анастасіі ўдачы!

 

Продолжить чтение

Кожную суботу разам

У суботні дзень пачаткоўцы адправіліся на экскурсію “А лес чакае нас”. Вучні сярэдняга звяна прынялі ўдзел у працоўным дэсанце “Чысты школьны двор”. Старшакласнікі ўдзельнічалі ў акцыі “Только вместе, только дружно, помогать природе нужно!”

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Навучэнцы ўстановы ў рамках вывучэння вучэбнага прадмета «Гісторыя Беларусі» наведалі ДУК «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў»

Продолжить чтениеНавучэнцы ўстановы ў рамках вывучэння вучэбнага прадмета «Гісторыя Беларусі» наведалі ДУК «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў»

Свята, якое жыве не толькі ў календары

Ва ўсіх класах установы прайшлі адзіныя ўрокі «Лёс маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны: сямейныя каштоўнасці», падчас правядзення якіх  вучні  гаварылі аб ролі і значнасці сям’і ў жыцці кожнага чалавека, аб сямейных каштоўнасцях, аб любові і павагі да родных і блізкіх людзей. Дзень сям’і — свята, якое жыве не толькі ў календары, але і ў сэрцы кожнага чалавека ад малога да вялікага.

Продолжить чтениеСвята, якое жыве не толькі ў календары

Мая сям’я – мая мясціна

Пад такой назвай 15 мая прайшла гадзіна маральнасці, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і. Асноўнай мэтай мерапрыемства было фарміраванне ў вучняў адносін да сям’і як да каштоўнасці. Школьнікі дзяліліся меркаваннямі аб тым, якой павінна быць сям’я, якую ролю выконвае кожны з яе членаў, як трэба будаваць сямейнае жыццё. На мерапрыемства быў запрошаны айцец Сергій, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в.Засімавічы. У сваім слове святар падкрэсліў, што сям’я-гэта адзінства, малая Царква, у якой павінна прысутнічаць, перш за ўсё, любоў. Таксама ён звярнуў увагу на значэнне сям’і для кожнага чалавека і асабліва для дзіцяці. Айцец Сергій растлумачыў, што сям’я ў хрысціянстве заўсёды шанавалася вельмі высока, а шлюб з’яўляецца адным з царкоўных таямніц. Тэма мерапрыемства для навучэнцаў была актуальнай і выклікала жывую цікавасць.

Продолжить чтениеМая сям’я – мая мясціна

Члены ГА «БРСМ» далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Ганаруся роднымі сімваламі», прысвечанай Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Продолжить чтениеЧлены ГА «БРСМ» далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Ганаруся роднымі сімваламі», прысвечанай Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь